Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Февраля 2011 в 19:34, реферат
Вялікае княства Літоўскае складвалася на працягу другой паловы XIII – XIV стст. выключна на землях сучаснай Беларусі і Літвы. Стварэнне новай дзяржавы адбывалася пры самым актыўным удзеле беларусаў і літоўцаў. Таму ў этнічных адносінах тады гэта дзяржава была беларуска-літоўскай. Існаванне гэтай дзяржавы садзейнічала далейшай кансалідацыі літоўцаў і беларусаў у асобныя народнасці і спрыяла развіццю беларускай тагачаснай культуры ў гэтай дзяржаве. Культура беларускіх зямель не толькі захавала сваю самабытнасць, але і аказала моцны ўплыў на літоўцаў.
1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання
ВКЛ. Пытанне аб назве “Літва”. Асноўныя канцэпцыi ўтварэння ВКЛ…………………………………………………………...........................3
2. Працэс фарміравання дзяржаўнасці. Цэнтралізатарская палітыка
Віценя, Гедэміна, Альгерда....................................................................5
3. Унутраная i знешняя палiтыка Вiтаўта. Праўленне Казiмiра IV……..7
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ, іх эвалюцыя і функцыя.....11
5. Літаратура.................................................................................................14
Альгерд і Кейстут правілі сумесна, але падзялілі край на дзве часткі. Альгерд прыняў тытул вялікага князя. Ва ўладанні Кейстута знаходзілася Жамойція і Трокі. Яго дзейнасць была накіравана на барацьбу з нямецкімі крыжакамі, у чым ён меў значныя поспехі.
Альгерд праводзіў актыўную палітыку на Усходзе, намагаючыся аб’яднаць пад сваёй уладай усе землі былой Кіеўскай Русі.
Разам з тым ён паспяхова змагаўся супраць нямецкай агрэсіі. У 1348 г. адбылася жорсткая бітва на р. Стрэва. У войску Вялікага княства Літоўскага, акрамя літоўцаў, змагаліся беларускія палкі з Берасця, Віцебска, Полацка, Смаленска. Рыцары пацярпелі паражэнне.
Каля
1355 г. Альгерд далучыў да Вялікага
княства Літоўскага Бранскае княства,
а пасля перамогі над татарамі на р.
Сінія Воды – большую частку ўкраінскіх
земляў. Ён падтрымліваў барацьбу цвярскіх
князёў супраць аб’яднаўчай палітыкі
Дзмітрыя Данскога. У 1368, 1370, 1372
гг. зрабіў тры паходы на Маскву,
але захапіць яе не змог. Імкнуўся падпарадкаваць
Пскоў і Ноўгарад, і ў 1377
г. пскавічы прынялі на княжанне яго
сына Андрэя. Вёў барацьбу з Польшчай
за Валынь і Падляшша ў 1349
– 1351 гг. і ў 1366 г. За час яго праўлення
тэрыторыя Вялікага
княства Літоўскага павялічылася ўдвая.
3.
Унутраная i знешняя
палiтыка Вiтаўта. Праўленне
Казiмiра IV.
Вітаўт (у хрышчэньні Аляксандар; 1350 — 27 кастрычніка 1430) — князь Вялікага княства Літоўскага ў 1392—1430 гадах. Сын князя Кейстута. Напачатку быў князем гарадзенскім, потым князем троцкім.
Калі польскія фэадалы, выкарыстоўваючы Крэўскую унію 1385 і каранацыю вялікага князя Ягайлы на польскі трон, наважыліся падпарадкаваць сабе летувіскія, беларускія і ўкраінскія землі, Вітаўт узначаліў супраць іх барацьбу патрыятычных сіл Беларуска-Літоўскай дзяржавы. З дапамогай рыцараў Лівонскага ордэна ён скінуў намесніка Ягайлы на літоўскі трон — свайго стрыечнага брата Скіргайлу і стаў правіць дзяржавай незалежна ад польскага караля. У выніку ўзброенай барацьбы, а потым кампраміснага пагаднення 1392 году з Ягайлам літоўскія фэадалы адстаялі сваю самастойнасць, а Вітаўт пажыццёва прызначаны гаспадаром (вялікім князем) Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
Вітаўт праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання велікакняжацкай улады. Да дзяржаўнага кіравання (удзел у соймах і радзе) ён далучаў ваенна-служылае саслоўе, за службу раздаваў шляхце землі.
За Вітаўтам Вялікае
княства Літоўскае актыўна
Вітаўт умешваўся ў справы нямецкага ордэна і неаднаразовымі перамогамі ледзь не ліквідаваў яго. Для дасягнення палітычных мэтаў і замацавання хаўруса з Тэўтонскім ордэнам двойчы (у 1384 і 1389) аддаваў яму Жмудзь.
Вёў пастаянную барацьбу супраць татараў, ачысціў ад іх усю тэрыторыю паміж Дняпром і Азоўскім морам і адтуль некалькі тысяч татараў перасяліў у Літву. У 1399 пацярпеў паразу ад тамэрланаўскага палкаводца Эдыгея на р. Ворскле, у выніку праваліліся яго пляны панавання над усімі землямі Русі і Залатой Арды. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль Беларуска-Літоўскай дзяржавы над Паўночным Прычарнамор’ем. Але паразу на Ворскле выкарыстала Польшча, прымусіўшы Вітаўта падпісаць новую унію.
Падпісаўшы пад націскам польскага кліру ў 1401 г. Віленска-Радамскую, а ў 1413 г. Гарадзельскую уніі, Вітаўт фактычна даў каталікам перавагі ў дзяржаўным жыцьці краіны, што стала адной з прычын працяглай нацыянальна-рэлігійнай барацьбы ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве і значна аслабляла яе. Каб дагадзіць праваслаўнай большасці насельніцтва Літоўскай Русі, ён заснаваў у Вялікім княстве Літоўскім пасаду мітрапаліта, незалежнага ад Маскоўскай дзяржавы.
Вітаўт значна пашырыў
тэрытарыяльныя межы дзяржавы. У 1395
г. ён уключыў у склад сваей дзяржавы г. Смаленск, у выніку вайны з Вялікім
Маскоўскім княствам у 1408 г. вызначыў мяжу па рэках Угра і Ака.
У час Грунвальдзкай бітвы 1410 г. Вітаўт узначальваў літоўска-беларускія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўкавыская, Лідзкая, Новагародзкая, Смаленская, Слонімская, Старадубская, Кіеўская, Амсьціслаўская і інш. харугвы), якія былі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў. Пасля гэтай перамогі паводле Мельнскай дамовы 1422 г. Вялікаму княству Літоўскаму вернута Жмудзь.
За Вітаўтам Беларуска-Літоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасьці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. З мэтай узмацніць міжнародны прэстыж дзяржавы і сваё становішча ён двойчы (у 1429 і 1430 гг.) рабіў захады і ўчыняў з’езды наймагутнейшых валадароў Эўропы, каб прыняць каралеўскі тытул і карону. Але гэтаму перашкаджалі маґнаты Польшчы, якія не адмовіліся ад намеру аб’яднаць Польшчу з Літвою.
Падчас княжання Вітаўта беларускім гарадам Берасьцю (1390) і іншым было прадастаўлена самакіраванне паводле магдэбурскага права.
Пасьля сьмерці
Вітаўта вялікім князем быў прызначаны Свідрыгайла. У хуткім часе яго скінуў
і заняў велікакняжацкі трон брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч
Казімір–Андрэй ЯГЕЛОНЧЫК (30 лістапада 1427, Кракаў - 7 чэрвеня 1492, Гародня), вялікі князь літоўскі (1440–1492), кароль польскі (1447–1492). Малодшы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай.
Абраны вялікім князем незалежніцкай партыяй на чале з Янам Гаштольдам пасля забойства Жыгімонта Кейстутавіча (1440). Пры абранні абяцаў вярнуць ВКЛ Валынь і Падолле, захопленыя Польшчай, што пазней і выканаў. У 1444 вярнуў ад Польшчы ў склад ВКЛ Дарагічынскую зямлю. Пасля смерці свайго старэйшага брата Уладзіслава, караля польскага, быў запрошаны на польскі сталец. Але Казімір доўгі час не пагаджаўся, яго не адпускалі князі і баяры ВКЛ, якія не жадалі нават персанальнай уніі з Польшчай, але пасля ўсёж-такі пад уплывам маці даў згоду. У чэрвені 1447 абраны каралём Польшчы, але прысягу даў толькі ў 1453. У 1454 Казімір ажаніўся з Альжбэтай, дачкой памёрлага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Альберта II. У Казіміра і Альжбэты было трынаццаць дзяцей.
Намагаўся ўмацаваць велікакняжацкую ўладу, аднак гэтага не ўдалося, вымушаны быў пашырыць правы феадалаў і шляхты. У 1441 падушыў выступ смаленскіх гараджан, а ў 1490-1492 гг. выступы сялян на поўдні ВКЛ і Польшчы. У 1447 выдаў г.зв. Казіміраў прывілей якім пашырыў правы феадалаў ВКЛ, гарантаваў права ўласнасці на зямлю, вольны выезд за мяжу, права судзіць залежных ад іх людзей. У прывілеі прадугледжвалася, што зямлю і дзяржаўныя пасады ў ВКЛ маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы. Пры Казіміру вырасла роля паноў–рады і ўзмацніўся яе ўплыў дзейнасць вялікага князя. У 1457 выдаў прывілей паводле яго жыхары ВКЛ маглі вольна выяджаць за мяжу, акрамя варожых краін, у тым ліку для набыцця адукаціі. Аказваў матэрыяльную дапамогу студэнтам з дзяржаўнага скарбу. У 1468 выдаў Судзебнік, першую спробу кадыфікацыі крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ. У 1471 ліквідаваў ўдзельныя княствы. Прадстаўнікі незалежніцкай партыі незадоваленыя збліжэннем з Польшчай ў 1480-х гадах арганізавалі змову супраць Казіміра, але яна была выкрытая. Выданнем Няшаўскага статута Казімір пачаў час палітычнага панаваньне ў Польшчы шляхецкага стану.
Пры Казіміры васалам
Польшчы стала Мазавецкае
княства, была
далучананыя Асвенцымскае
княства. У выніку
трынаццацігадовай вайны з крыжакамі
(1454–1466) па Торуньскаму
дагавору (1466) Польшча
вярнула Памор’е, атрымала Заходнюю
Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную
залежнасць. Казіміру
давялося амаль штогод адбіваць татарскія
наезды. Добра прыняў намер наўгародскіх
баяр на чале з Марфай
Барэцкай далучыць Ноўгарад да ВКЛ, але Іван
III пасля доўгай аблогі
захапіў Ноўгарад і жорстка расправіўся
з баярамі.
4.
Дзяржаўны лад і органы
кіравання ў ВКЛ, іх
эвалюцыя і функцыя.
Вялікае княства Літоўскае было феадальнай манархіяй. Улада ў дзяржаве, кіраванне ёй належала вялікаму князю – “гаспадару”, прадстаўніку княжацкай дынастыі. Ён мог уступіць у саюз з другой дзяржавай, аб’явіць вайну, заключыць мір. Усе галоўныя заканадаўчыя акты – прывілеі, статуты – выдаваліся за яго подпісам. Вялікі князь узначальваў узброеныя сілы.
Вялікаму князю былі падначалены князі і буйныя баяры, якія кіравалі асобнымі землямі і княствамі.
Важную ролю ў дзяржаўным кіраванні мела гаспадарская рада (“паны-рада”). Спачатку рада была толькі дарадчым органам пры вялікім князі. У раду ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы: канцлер, маршалак земскі1, найвышэйшы гетман, земскі падскарбі2, ваяводы і г. д. Усе дзяржаўныя дакументы зыходзілі ад князя. У канцы XIV ст. пры князі Казіміры значэнне рады павысілася. Вялікія літоўскія князі звычайна выбіраліся адначасова з польскімі каралямі. Яны часта надоўга выязджалі ў Польшчу. У такім выпадку дзяржаўная ўлада належала радзе. Калі князь адсутнічаў у Вільні, рада, па сутнасці, была вышэйшым дзяржаўным органам. З канца XV ст. рада пачала абмяжоўваць вялікакняжацкую ўладу. Без згоды рады вялікі князь не мог вырашаць пытанні знешняй палітыкі, дараваць дзяржаўныя пасады, выдаваць і змяняць законы.
У склад рады Вялікага княства Літоўскага уваходзілі найбуйнейшыя феадалы, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады.