Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Февраля 2011 в 19:34, реферат
Вялікае княства Літоўскае складвалася на працягу другой паловы XIII – XIV стст. выключна на землях сучаснай Беларусі і Літвы. Стварэнне новай дзяржавы адбывалася пры самым актыўным удзеле беларусаў і літоўцаў. Таму ў этнічных адносінах тады гэта дзяржава была беларуска-літоўскай. Існаванне гэтай дзяржавы садзейнічала далейшай кансалідацыі літоўцаў і беларусаў у асобныя народнасці і спрыяла развіццю беларускай тагачаснай культуры ў гэтай дзяржаве. Культура беларускіх зямель не толькі захавала сваю самабытнасць, але і аказала моцны ўплыў на літоўцаў.
1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання
ВКЛ. Пытанне аб назве “Літва”. Асноўныя канцэпцыi ўтварэння ВКЛ…………………………………………………………...........................3
2. Працэс фарміравання дзяржаўнасці. Цэнтралізатарская палітыка
Віценя, Гедэміна, Альгерда....................................................................5
3. Унутраная i знешняя палiтыка Вiтаўта. Праўленне Казiмiра IV……..7
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ, іх эвалюцыя і функцыя.....11
5. Літаратура.................................................................................................14
МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УО «БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ЭКОНОМИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ»
Кафедра экономической истории
по дисциплине:
История Беларуси
на тему: «Асноўныя канцэпцыi ўтварэння
ВКЛ i фармiравання яго тэрыторыi. Знешняя
палiтыка ВКЛ (другая палова ХIII – первая
палова XVI стагоддзя.)»
Студентка
ФЭУТ,1 курс, ДГХ-2
Руководитель:
МИНСК 2009
ПЛАН
Ст.
1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання
ВКЛ. Пытанне аб
назве “Літва”. Асноўныя канцэпцыi
ўтварэння ВКЛ………………………………………………………….....
2. Працэс фарміравання дзяржаўнасці. Цэнтралізатарская палітыка
Віценя,
Гедэміна, Альгерда......................
3. Унутраная
i знешняя палiтыка Вiтаўта. Праўленне Казiмiра
IV……..7
4. Дзяржаўны
лад і органы кіравання ў ВКЛ, іх эвалюцыя
і функцыя.....11
5. Літаратура....................
1.
Сацыяльна-эканамічныя
і палітычныя перадумовы
фарміравання ВКЛ.
Пытанне аб назве
“Літва”.
Вялікае княства Літоўскае складвалася на працягу другой паловы XIII – XIV стст. выключна на землях сучаснай Беларусі і Літвы. Стварэнне новай дзяржавы адбывалася пры самым актыўным удзеле беларусаў і літоўцаў. Таму ў этнічных адносінах тады гэта дзяржава была беларуска-літоўскай. Існаванне гэтай дзяржавы садзейнічала далейшай кансалідацыі літоўцаў і беларусаў у асобныя народнасці і спрыяла развіццю беларускай тагачаснай культуры ў гэтай дзяржаве. Культура беларускіх зямель не толькі захавала сваю самабытнасць, але і аказала моцны ўплыў на літоўцаў.
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага пачалося вакол Навагародскай зямлі і гістарычнай Літвы. Хоць новагародскi перыяд нядоўгi па сваёй працягласцi (ён прыпадае на другую палову XIII ст. i на пачатак ХIV ст.), аднак яго значэнне ў гiсторыi Беларусi выключна важнае, i найперш тым, што з iм звязана ўтварэнне i ўмацаванне новай дзяржавы – Вялiкага княства Лiтоўскага. Пачатковым асяродкам гiстарычнага працэсу фарміравання Вялікага княства Літоўскага стаў Новагародак, якi да сярэдзiны ХIII ст. вырас ў буйны эканамiчны i культурны цэнтр, што i стала вызначаць яго дамiнуючае месца ў нашай гiсторыi таго часу. Аднак гэта выдатная роля Новагародка гiстарычнай навукай зацемнена да непазнавальнасцi. Нават ужо ў 50-70 гг. нашага стагоддзя, калi дзякуючы археалагiчным пошукам быў выяўлены выключна высокi ўзровень эканомiкi i культуры старажытнага Новагародка i яго вобласцi, так званай Чорнай Русi, даследчыкi па-ранейшаму адмаўлялi яму ў самастойным значэннi i паказвалi яго толькi як аб’ект заваявання Лiтвы, якая ў сваю чаргу атаясамлiвалася з сучаснай Лiтвой, што зусiм скажала гiсторыю ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага.
На заходніх землях пачала дзейнічаць тэндэцыя да аб’яднання з-за іх размяшчэння на значных гандлёвых шляхах. Гэтыя землі не былі пад мангола-татарскім ігам, як Усходняя і Паўднёвая Русь, а гарады раслі і развіваліся. Але пагроза з боку крыжакоў і мангола-татараў заўсёды прысутнічала.
Узнікненне Вялікага княства Літоўскага звязана з аб’яднальніцкай дзейнасцю Міндоўга запрошанага баярамі ў 1246 г. для княжання ў Навагародак – першую сталіцу Вялікага княства Літоўскага. У 1253 г. ён быў каранаваны ў Новагародку каралеўскай каронай, прысланай ад імя папы Інакенція IV. У працэссе княжання Міндоўгу давялося пераадольваць супраціўленне галіцка-валынскіх князёў і Лівонскага ордэна. У 1263 г. у выніку змовы ён быў забіты. Яго пасад заняў Транята, але ён быў забіты слугамі Міндоўга. У 1264 г. князем стаў сын Міндоўга Войшалк, які значна пашырыў тэрыторыю дзяржавы. Барацьбу за ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага вялі і яго наступнікі Шварн (1267 –1270) і Трайдзень (1270 – 1282).
Асаблівасцю
ўтварэння беларуска-літоўскай
У пісьмовых крыніцах у пачатку XI ст. (1009 г.) упершыню гаворыцца пра Літву. Адкуль паходзіць гэта назва, што яна азначае, канчаткова не высветлена. Няма адзінай думкі сярод даследчыкаў аб тэрыторыі, якую займала тады “Літва” (“Летува”). Мяркуюць, што у XI – XII стст. “Літвой” называлі раннесярэдневечную зямлю. Але дзе яна знаходзілася – думкі даследчыкаў разыходзяцца. Адны лічаць, што гэтая зямля размяшчалася ва ўсходняй частцы сучаснай Літоўскай Рэспублікі, другія – што яна была на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (паміж Менскам, Наваградкам і Слонімам), трэція сцвярджаюць, што летапісная Літва займала значную плошчу на тэрыторыі сучаснай Літвы і часткова заходняй Беларусі. У старажытных крыніцах гаворыцца пра Літву, якая разам з Латгаліяй, Земгаліяй і зямлёй куршаў1, плаціла даніну суседнім усходнеславянскім княствам.
На вялiкi жаль, пытанне аб утварэннi Вялiкага княства Лiтоўскага не было перагледжана ў савецкай гiстарыяграфii. Больш за тое, пад уздзеяннем сцверджання аб бездзяржаўнасцi Беларусi ў мiнулым асаблiва шмат у нашай гiстарычнай лiтаратуры гаворыцца пра "ўладарнiцтва лiтоўскiх феадалаў" над Беларуссю. Сапраўды, гiсторыя ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага патрабуе ўважлiвага асвятлення, якое б знаходзiлася ў поўнай адпаведнасцi з гiстарычнымi сведчаннямi.
Такiм чынам, галоўнымi прычынамi аб’яднання беларусаў i лiтоўцаў з’явiлiся:
1) Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Пагроза iшла ад нямецкiх рыцарау (крыжакоў) i з усходу – ад мангола-татар.
2) Феадальная
раздробленнасць (на
3) Iнтарэсы
далейшага развiцця гаспадаркi, классавыя
iнтарэсы феадалау як
Можна выдзелiць шэсць асноуных канцэпцый утварэння ВКЛ.
2.
Працэс фарміравання
дзяржаўнасці. Цэнтралізатарская
палітыка Віценя, Гедэміна,
Альгерда.
Сімвалічнае выражэнне гістарычных традыцый дзяржавы, горада, асобы звычайна ўвасабляў асаблівы знак – герб. Гербы мелі свае самастойныя назвы. У Вялікім княстве Літоўскім асобнае значэнне набыў герб “Пагоня”. Ён уяўляў сабой рыцара на кані з паднятым мячом у правай руцэ і шчытом у левай.
У адным летапісе гаворыцца, што у канцы XIII ст. князь Віцень, калі пачаў княжыць у Літве, прыдумаў сабе герб і ўсяму княству пячатку. У другім летапісе стварэнне “Пагоні” прыпісваецца князю Нарымунту і растлумачваецца, што герб адзначае сталага правіцеля, які можа абараніць сваю бацькаўшчыну. Гэта – “муж збройный на коне белом, в полю червоном”. Спалучэнне ў сімвале белага і чырвонага колераў стала характэрным для беларускага нацыянальнага сцяга.
Таксама “Пагоня” трапляецца ў сімволіцы вялікіх князёў Гедэміна і Альгерда. Спачатку яна была асаблівай эмблемай князя. Але, з цягам часу, стала гербам дынастыі і затым дзяржавы. У 1348 г. “Пагоня” прынята за дзяржаўны герб Вялікага княства Літоўскага. Калі Ягайла стаў польскім каралём, ён аб’яднаў у адным гербе “Пагоню” і польскага “арла”. У грамаце вялікага князя ад 1387 г. адзначана, што, паводле старажытнага звычаю, у праследаванні ворагаў, якое ў народзе завецца “пагоняй”, павінны ўдзельнічаць не толькі рыцары, але ўсе мужчыны, якія здольныя насіць зброю.
Дзяржаўнай
мовай Вялікага
княства Літоўскага можна смела назваць
беларускую. На ёй былі напісаны Статут
Вялікага княства літоўскага 1529
г., Статут Вялікага
княства літоўскага 1566
г., Судзебнік Казіміра 1468
г.
Віцень
(? – каля 1316) – вялікі князь Вялікага
княства Літўскага (1293
– 1316). Як і яго папярэднікі Войшалк
і Трайдэн, ён умацоўваў адзінства дзяржавы,
апіраючыся на Навагародскае, Гарадзенскае,
Полацкае і іншыя княствы. У 1294
г. задушыў паўстанне жамойцкіх феадалаў,
якія схіляліся да саюзу з нямецкімі рыцарамі.
У 1298 г. заключыў дагавор аб саюзе
Вялікага княства Літоўскага з Рыгаю.
У 1298 і 1305 гг. адбіў паходы крыжакоў
на Жамойцію. У 1307
г. у склад Вялікага
княства Літоўскага, паводле дагавору,
ўвайшла Полацкая
зямля на правах аўтаноміі. Віценю ўдалося
дабіцца палітычнага адзінства гэтай
дзяржавы і ўзмацнення ўлады вялікага
князя. Нашчадкі іншых княжацкіх дынастый
больш не прэтэндавалі на яго трон. Пасля
яго смерці вялікакняжацкі трон заняў
яго брат Гедэмін.
Гедэмін (1270 – 1341) – вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1316 – 1341). Паходзіў, верагодна, ад роду полацкіх князёў. Заснавальнік дынастыі Гедэмінавічаў. Вёў палітыку на ўнутранае і знешняе ўмацаванне дзяржавы і пашырэнне яго тэрыторыі. У сваей дзейнасці арыентаваўся на падтрымку беларускіх феадалаў. У склад Вялікага княства Літоўскага ў час яго княжання ўвайшлі Віцебская, Берасцейская, Мінская і Тураўская землі. Ён змагаўся супраць маскоўскага князя Івана Каліты за ўплыў на Пскоў і Ноўгарад. Заключаў гандлёвыя пагадненні і пашырыў дыпламатычныя сувязі з іншымі дзяржавамі.
Каля 1323 г. сталіцай Вялікага княства Літоўскага зрабіў Вільню. Пры ім узнікла традыцыя, што пераемнікам вялікага князя на троне з’яўляецца той з яго сыноў, які правіў у сталіцы. Гэта мела асаблівае значэнне для зацвярджэння вялікікняжацкай улады. Умацаванне ўлады назіралася і ў тытуле князя. Гедэмін пачаў называць сябе “каралём Літвы і Русі”, “каралём літоўцаў і многіх рускіх”. Назва “рускія” тут распаўсюджана на беларусаў. Пазней дзяржава стала называцца “Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае”, ці выкарыстоўвалася скарочаная назва “Вялікае княства Літоўскае”.
Пытанні рэлігійныя Гедэмін лічыў як пытанні палітычныя. Ён праяўляў верацярпімасць і цярпімасць нацыянальную. У Вільні былі заснаваны два каталіцкія манастары. Разам з тым Гедэмін не рабіў перашкод распаўсюджванню праваслаўя, будаўніцтву праваслаўных цэркваў. Але сам, верагодна, не прытрымліваўся хрысціянства.
Гедымiн перанёс сталiцу дзяржавы ў Вiльню. Пры Гедымiне ВКЛ дамаглося мiжнароднага прызнання i пачало адыгрываць прыкметную ролю ва Усходняй Еўропе.
Яшчэ
пры сваім жыцці Гедэмін
Да
канца сваёго жыцця Гедэміну давялося
весці барацьбу з Лівонскім
ордэнам. Ён нанес нямецкім рыцарам
шэраг паражэнняў, найбольшае ў 1331
г. У 1341 г. загінуў у баі з крыжакамі
пры асадзе нямецкай крэпасці Баербург.
На троне апынуўся яго сярэдні сын Яўнуці
(1341 – 1345). Паміж літоўскімі князямі
адразу ўзнікла рознагалоссе, што выкарысталі
нямецкія крыжакі. Яны імкнуліся захапіць
Жамойцію і ўсё левабярэжжа Нёмана паміж
Каўнасам і Гародняй. Літва страціла выхад
да мора па рэках. Стала відавочнай неабходнасць
аб’яднання сіл Вялікага княства Літоўскага.
Альгерд (1296(?) – 1377) - вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1345 – 1377). У 1345 г. сын Гедэміна Альгерд у саюзе з братам Кейстутам скінуў віленскага князя Яўнуція і стаў вялікім князем. Яўнуцію было аддадзена Заслаўе, адкуль ён уцёк у Маскву.