Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Ноября 2011 в 18:47, реферат
Мэта майго даследвання заключаецца ў тым, каб даследаваць жыццё і творчасць беларускіх дзеячаў, прадстаўнікоў XII ст. – Еўфрасінні Полацкай і Кірыла Тураўскага.
Задачы майго рэферата насупныя:
дасканальна разгледзець жыццё і асветніцкую дзейнасць Еўфрасінні Полацкай;
глыбока раскрыць жыццё і творчую дзейнасць Кірылы Тураўскага як яскравага прадстаўніка свайго часу.
Уводзіны……………………………………………………………………………...2
1. Ефрасіння Полацкая – выдатнейшая беларуская асветніца…………………....5
2. Кірыла Тураўскі – яскравы прадстаўнік свайго часу………………………….13
Заключэнне………………………………………………………………………….19
Спіс выкарыстаных крыніц………………………………
Падтрымлівала Еўфрасіння і агульнаадукацыйную, культурна-выхаваўчую функцыю дзяржавы, вылучыўшы ідэю пашырэння, дэмакратызацыі адукацыі, стварэння значнай сеткі школ і бібліятэк.
Адным з самых вялікіх няшчасцяў палітычнага жыцця таго часу былі княскія ўсобіцы (міжусобіцы). Звычайна мірылі варагаваўшыя бакі альбо царква, альбо найбольш аўтарытэтныя асобы таго часу, да ліку якіх адносілася і Еўфрасіння Полацкая. У яе «Жыціі» сцвярджаецца, што «не хацела яна бачыць,
9
каб хто варагаваў: ні князь з князем, ні баярын з баярынам, ні з простых хто са сваім сябрам, але ўсіх жадала бачыць адзінадушнымі».
Пленная міратворчая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай, якая эфектыўна тушыла міжусобныя спрэчкі перш за ўсё паміж полацкімі князямі, знайшла адлюстраванне ў царкоўных спевах, створаных у гонар вялікай асветніцы яшчэ ў XII ст.: «Князем сродником друг на друга дерзающе подъята мечь возбранила еси...». У песні адзначаецца, што Еўфрасіння Полацкая — прыхільніца хрысціянскай ідэі міру — «словам божым», як мячом двухбаковавострым, прымірала варагаваўшыя бакі. Адкуль можна меркаваць, што яна, у дадатак да ўсяго, была неблагім дыпламатам і палітычным прамоўцам.
Ефрасіння Полацкая вырашыла здзейсніць духоўны чын — паломніцтва ў Святую Зямлю. Перадаўшы ігуменства малодшай сястры, на пачатку 1167 года, пасля дня Божага нараджэння, Ефрасіння Полацкая адправілася ў Іерусалім. Яе суправаджалі стрыечная сястра Еўпраксія і брат Давыд. Ефрасіння сустрэлася з візантыйскім імператарам Мануілам Комнінам. У Канстанцінопалі яна са сваімі спадарожнікамі наведала кафедральны сабор святой Сафіі і атрымала блаславенне ад патрыярха Лукі. У канцы красавіка 1167 года паломнікі былі ўжо ў Іерусаліме, які ў той час быў сталіцай Іерусалімскага каралеўства, заснаванага на пачатку XII ст. крыжакамі. Каралём Іерусаліма ў той час быў Амальрыкі, з Анжуйскай дынастыі. Ефрасіння Полацкая была добра прынята ў Іерусаліме. Жыла ў манастыры Святой Багародзіцы. Яна часта малілася ля Труны Гасподняй. Знясіленая падарожжам, Ефрасіння захварэла. На дваццаць чацвёрты дзень хваробы Ефрасіння Полацкая прыняла прычасце і памерла (23 або 25 мая 1167 г.) [2, с. 52].
Ефрасіння Полацкая была пахавана ў манастыры святога Феадосія, непадалёку ад Іерусаліма. У 1187 г. Іерусалім быў захоплены войскамі егіпецкага султана Салахэд-Дзіна, які за выкуп дазволіў хрысціянам пакінуць горад са сваімі рэліквіямі. Праваслаўныя манахі вывезлі з сабой раку з нятленнымі рэшткамі Ефрасінні. Мошчы Ефрасінні Полацкай у 1187 г. былі
10
перапахаваны ў Феадосіевай пячоры Кіеўскага Пячорскага манастыра, у падземным храме Найсвяцейшае Багародзіцы.
Мудрасць Ефрасінні выявілася і ў тым, што яна не стала на шлях барацьбы са старымі мясцовымі традыцыямі, а імкнулася асвяціць ўсё, што магло служыць хрысціянству... Высакароднае жыццё Ефрасінні, яе бязмежнае самаадрачэнне садзейнічалі росквіту ў беларускім народзе хрысціянскіх дабрачыннасцяў.
Вялікім быў уплыў ігуменні на палітыку Полацка. Падзвіжніца ўздымала голас супраць княскіх усобіц, папярэджвала, што братазабойныя войны могуць прывесці Бацькаўшчынуда гібелі.
Дзейнасць Ефрасінні Полацкай — яскравы адбітак кардынальных зрухаў, што адбываліся ў культурна-грамадскім жыцці Беларусі на працягу XII ст., калі закладваўся і мацаваўся фундамент новага разумення свету, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы, сцвярджэння духоўна-маральнай самакаштоўнасці чалавека. Духоўны ўплыў беларускай асветніцы Ефрасінні Полацкай далека выйшаў за межы старажытнай эпохі. Яе імя, справы і вобраз падзвіжніцы крышталізаваліся ў часе і набылі найвышэйшую якасць нацыянальнага сімвала самаадданага служэння высакародным ідэалам, вернасці сваёй радзіме.
Багаты плён яе працы высока ўзнімаў аўтарытэт Полацкага княства і ўсіх земляў нашых продкаў у вачах Візантыі і іншых краін. Прыклад Ефрасінні натхняў яе землякоў і наступнікаў: усходне-славянскага першадрукара і перакладчыка Бібліі на зразумелую народу мову Францыска Скарыну, перакладчыка і выдаўца беларускага Евангелля Васіля Цяпінскага, паэта і асветніка Сімяона Полацкага [6, с. 12].
Такім
чынам, Ефрасіння Полацкая – выдатнейшая
прадстаўніца хрысціянскага культурна-
11
дзяржаўнасці.
Сваімі перакладамі рэлігійнай і
маральна-філасофскай
12
Кірыла Тураўскі – яскравы прадстаўнік свайго часу
У XII стагоддзі на Тураўскай зямлі жыў і працаваў адзін з высокаадукаванных людзей свайго часу, таленавіты пісьменнік і царкоўны дзеяч, філосаф і асветнік, паэт і педагог – Кірыла Тураўскі [дадатак Б].
Тураў
у той час быў цэнтрам вялікага
княства, у якім культурнае жыццё, асабліва
пісьменнасць, асвета дасягнулі высокага
развіцця. Гэтаму садзейнічала тое, што
ў Тураве яшчэ каля 1000 года была заснавана
епіскапская кафедра, тут дзейнічалі
два манастыры, дзе перапісваліся
кнігі. Тураў меў вельмі цесныя сувязі
з Кіевам і Візантыяй, а пры
двары тураўскага князя, жонка якога
была з грэчаскіх прынцэс, служылі
высокаадукаванныя грэчаскія
Кірыла Тураўскі нарадзіўся ў знатнай сям’і. Для свайго часу атрымаў вельмі добрую адукацыю. Відаць, ён, маючы доступ да княжацкага двара, чытаў там кнігі на грэчаскай мове, цікавіўся паэзіяй, неаднойчы гутарыў з вучонымі манахамі, якія сталі яго першымі настаўнікамі. Кірыла вывучаў стараславянскую мову, візантыўскую культуру і красамоўства. Як піша “Жыціе”, хоць “быў ён сынам багатых бацькоў, але не любіў багацця і марнай славы гэтага свету, а любіў больш за ўсё вучэнне Боскіх кніг”.
Яшчэ
ў юнацкім ўзросце Кірыла пастрыгся
ў манахі. Жывучы ў манастыры, захапіўся
рэлігійна-літаратурнай і прапаведніцкай
дзейнасцю. Каб аддацца духоўнай
справе поўнасцю, ён замуроўвае сябе ў
стоўп. Але не мог Кірыла цалкам адмежавацца
ад народа. Якраз стоўпніцтва
Каля 1169 г. князь Юрый Яраславіч з тураўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылу-мніха прыняць епіскапства. Сваю пасаду ён разглядаў як нялёгкі абавязак хрысціяніна і асветніка, бо яго ўзнёслапаэтычная натура не была схільнай да іерархічнай кареры і царкоўнага ад м іністратарства.
На думку даследчыкаў, да літаратурнай спадчыны Кірылы Тураўскага
13
належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу і цела, альбо пра сляпога і кульгавага, 2 казанні пра манаскі чын і ангельскі вобраз, 2 пасланні да Васіля — ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў, дзе з наибольшей глыбінёй выявіліся асоба пісьменніка, яго духоўныя перажыванні [6, с. 13].
Для таго каб стаць ігуменам і епіскапам, Кірыл мусіў атрымаць святарскі сан. Ён павінен быў стаць іерманахам яшчэ да 1159 года: гэта найверагоднейшы год выбару яго епіскапам. Кірыл мусіў быць іераманахам і да 1148 года – найболей магчымага перыяду пачатку яго затворніцтва, якое адбывалася ўжо пасля таго, калі ён пэўны час быў нікольскім настаяцелем. За гэты перыяд Кірыл спрабаваў увесці больш жорсткі Студыйскі ўстаў, але, нягледзячы на досыць суровы меры, не дасягнуў мэты і быў вымушаны з чарговай зменай палітычнай кан’юктуры аддаліцца ў затвор [3, с. 40].
Прыкладна каля 1158 года Кірыла быў абраны тураўскім епіскапам. На гэтай пасадзе ён праявіў сябе як выдатны царкоўны дзеяч, асветнік і прамоўца. У сваіх казаннях, або “Словах”, ён прапаведаваў, што толькі духоўнасцю чалавек апраўдвае біблейскія словы пра богападобнасць і свой вобраз Божы. К. Тураўскі заклікае народ адзначаць дні свят “не ў абжорстве, але прыходзіць ў царкву, мілаваць сірот і жабракоў, дапамагаючы бедным, шануючы слуг Боскіх”. Разам з тым, ён адзначае, што сярод манахаў у манастыры жывуць людзі ганарлівыя, сварлівыя, якія больш дбаюць пра ежу і адзенне, чым пра духоўныя подзвігі і выратаванне душы [4, с. 28].
Кірыла Тураўскі не толькі рупліва клапаціўся пра духоўны ўзровень і маральную дасканаласць сваіх землякоў-суайчыннікаў, безупынна выкрываючы іх заганы (падман, ілжывасць, абжорства, дармаедства, гвалтоўніцтва і т.д.), але горача адклікаўся на значныя падзеі ў грамадскім, палітычным і царкоўным жыцці. Характэрным прыкладам гэтага з'яўляецца яго аповесць-прытча пад падвойнай назвай «Прытча пра чалавечую душу і цела», альбо «Прытча пра сляпога і кульгавага», накіраваная супраць негатыўных з'яў тагачаснага
14
палітычнага жыцця Кіеўскай Русі.
Сутнасць
прытчы ў наступным. Адзін гаспадар
пасадзіў вінаграднік, абгарадзіў яго
высокай сцяной і наўмысна даручыў
вартаваць яго двум далекім ад
фізічнай дасканаласці старажам. сляпому
і кульгаваму (дакладней, бязногаму).
Ён меркаваў, што ў выніку істотных
фізічных недахопаў яны не змоіуць
трапіць у вінаграднік І
У гэтай прытчы гаспадар вінаградніку сімвалізуе Бога, вінаграднік - зямлю і “свет цэлы”, кульгавы цела чалавека, сляпы – яго душу, агароджавакол саду Законы і запаведзі Божыя, а вароты, якія вядуць у сад гэта шлях да справядлівага жыцця, пабудаванага па адпаведных законах, вдлях да дасканалай сацыяльнай супольнасці. Мараль прытчы ў тым, што толькі не парушаючы законаў (пісаных і няпісаных), а таксама маральных запаветаў, можна дасягнуць дасканалай супольнасці людзей.
“Сляпая” душа і “кульгавае” цела - гэта не толькі сімвал недасканаласці чалавека, але і грамадства. І калі людзі не будуць паводзшь сябе ў адпаведнасці з устаноўленымі законамі, будуць жыць насуперак маральным і прававым нормам, яны ніколі не, змогуць дасягнуць справядлівага грамадскага ладу, наладзіць справядлівыя адносіны, карыстацца здабыткамі грамадзянскай супольнасці. А у дадатак, за свае амаральныя і проціпраўныя ўчынкі будуць сурова пакараны [7, с. 29].
Кірыла Тураўскі рэзка асуджаў вераломныя, «макіявеліяўскія» метады ў палітыцы. Дакладна вядома, што ён накіраваў да Андрэя Багалюбскага некалькі
15
пасланняў. На жаль, да нашых дзён гэтыя лісты не дайшль Аднак не выключала, што ў іх наш вялікі зямляк дакараў князя за разбіванне палітычнай і царкоўнай еднасці Кіеўскай Русі. Можна меркаваць, што Кірыла Тураўскі імкнуўся станоўча паўплываць на палітычныя перакананні Андрэя Багалюбскага ў духу хрысціянскай міралюбнасці. Ён лічыў, што палітычныя мэты не павінны дасягацца ашуканствам і злачынствам. Нельга беспакарана тварыць зло, рана ці позна яно будзе пакарана. Так здарылася і ў дадзеным выпадку. Кіеўскі мітрапаліт адлучыў Фёдара ад царквы. Заслужаная кара спасцірла і Андрэя Багалюбскага: у выніку змовы ён (яшчэ пры жыцці Кірылы Тураўскага) быў забіты ў 1174 г.
Шырокі спектр этычных і грамадска-палітычных праблем адлюстроўваюць казанні, альбо «Словы» Кірылы Тураўскага. Яны пісаліся з нагоды розных рэлігійных свят і прызначаліся для казання ў царкве ў прысутнасці тлумаў вернікаў, ва ўрачыстых абставінах, у атмасферы прыўзнятых чалавечых настрояў і эфектыўна ўздзейнічалі на свядомасць слухачоў, набывалі вялікі грамадскі рэзананс.
Творы Кірылы Тураўскага яшчэ пры яго жыцці карысталіся вялікай папулярнасцю. У XII—XVI ст. яны шырока распаўсюджваліся ў спісах сярод жыхароў усходнеславянскіх зямель. Іх уключалі ў зборнікі разам з творамі найболым вядомых усходніх айцоў царквы, у прыватнасці, Іаана Златавуста. Вельмі часта нашы далекія продкі называлі Кірылу Тураўскага «другім Златавустам» [7, с. 30].
Информация о работе Кірыла Тураўскі – яскравы прадстаўнік свайго часу