Кірыла Тураўскі – яскравы прадстаўнік свайго часу

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Ноября 2011 в 18:47, реферат

Описание работы

Мэта майго даследвання заключаецца ў тым, каб даследаваць жыццё і творчасць беларускіх дзеячаў, прадстаўнікоў XII ст. – Еўфрасінні Полацкай і Кірыла Тураўскага.
Задачы майго рэферата насупныя:
дасканальна разгледзець жыццё і асветніцкую дзейнасць Еўфрасінні Полацкай;
глыбока раскрыць жыццё і творчую дзейнасць Кірылы Тураўскага як яскравага прадстаўніка свайго часу.

Содержание работы

Уводзіны……………………………………………………………………………...2
1. Ефрасіння Полацкая – выдатнейшая беларуская асветніца…………………....5
2. Кірыла Тураўскі – яскравы прадстаўнік свайго часу………………………….13
Заключэнне………………………………………………………………………….19
Спіс выкарыстаных крыніц………………………………

Файлы: 1 файл

efr.docx

— 44.41 Кб (Скачать файл)

ЗМЕСТ

Уводзіны……………………………………………………………………………...2

1. Ефрасіння  Полацкая – выдатнейшая беларуская  асветніца…………………....5

2. Кірыла  Тураўскі – яскравы прадстаўнік  свайго часу………………………….13

Заключэнне………………………………………………………………………….19

Спіс  выкарыстаных крыніц………………………………………………………..20 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

УВОДЗІНЫ

       Старажытнаруская  раннефеадальная дзяржава была вельмі нетрывалым палітычным утварэннем. Па меры развіцця феадальнай зямельнай  уласнасці, умацавання ўлады князеў на месцах, расла эканамічная і  палітычная адасобленасць паасобных  феадальных цэнтраў, узмацнялася іх імкненне да самастойнасці. Адзінства  дзяржавы аслаблялася таксама пастаяннымі  неладамі феадалаў паміж сабой, разрывамі, і без таго слабых, эканамічных  і ваенных сувязяў. У гэтых  умовах захаванню палітычнай і духоўнай супольнасці ўсходнеславянскіх  зямель (у складзе адзінай дзяржавы) спрыяла актывізацыя духоўных фактараў і перш за ўсе праваслаўнай царквы, а таксама напружаная тэарэтычная  дзейнасць выдатных прадстаўнікоў  інтэлігенцыі таго часу: летапісцаў, палымяных  рэлігійных прапаведнікаў, выдатных царкоўна-дзяржаўных рэфарматараў. Карыстаючыся бясспрэчным  маральным аўтарытэтам, яны эфектыўна  ўплывалі на патрыятычныя пачуцці, самасвядомасць, маральнасць насельніцтва Кіеўскай Русі, на ўсведамленне ім прыналежнасці  да адзінай старажытнарускай народнасці, да адзінага палітычнага ўтварэння - Старажытнарускай дзяржавы. Калі адказваць на пытанне чаму менавіта хрысціянства аказала такі значны ўплыў на развіццё духоўнага жыцця беларускага грамадства, то трэба адзначыць той факт, што хрысціянства прыйшло да нас з Візантыйскай імперыі, а гэта цывілізацыя на той час была развіта у духоўным плане найбольш чым старабеларуская дзяржаўнасць. Менавіта ў гэтых умовах асабліва актуальнае значэнне набываюць творы, якія асуджалі заганы грамадскага жыцця, злоўжыванні палітычнай уладай, ганьбавалі ўсобіцы князеў, заклікалі іх да палітычнага адзінства. У якіх бы кутках Старажытнарускай дзяржавы не выказваліся гэтыя ідэі, яны хутка выходзілі за межы паасобных рэгіенаў, княстваў, распаўсюджваліся на ўсей тэрыторыі Кіеўскай Русі, набывалі важкі грамадскі рэзананс, надоўга захоўвалі свае гучанне. На старажытнабеларускіх землях падобныя ідэі (і перш за ўсе заклікі да захавання ўсходнеславянскага палітычнага і духоўнага адзінства) знайшлі адлюстраванне ў XI-XII ст. у Русі, як Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі.

       Актуальнасць  тэмы майго рэферата падкрэслена тым, што менавіта Е.Полацкая і К. Тураўскі з’яўляюцца навукоўцамі, якія ў сваіх творах найбольш дасканальна падкрэслілі асаблівасці палітыка-прававой і асветніцкай думкі Беларусі таго часу, як самастойнага геапалітычнага суб’екту еўрапейскай супольнасці.

       Мэта  майго даследвання заключаецца  ў тым, каб даследаваць жыццё  і творчасць беларускіх дзеячаў, прадстаўнікоў XII ст. – Еўфрасінні Полацкай і Кірыла Тураўскага.

       Задачы  майго рэферата насупныя:

  1. дасканальна разгледзець жыццё і асветніцкую дзейнасць Еўфрасінні Полацкай;
  2. глыбока раскрыць жыццё і творчую дзейнасць Кірылы Тураўскага як яскравага прадстаўніка свайго часу.

       У маім даследванні мне дапамаглі  шмат кніг, але вялікае знгачэнне  ў падрыхтоўцы рэферата маюць  дзве кнігі: 1) кніга В.Ф. Шалькевіча “Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі”; 2) кніга Е.Л. Петуховай  “Развіццё асветы і педагагічнай думкі на Беларусі: са старажытных  часоў да XVIII ст.” 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

4

Ефрасіння Полацкая – выдатнейшая  беларуская асветніца

    Вялікае значэнне для развіцця асветы і школы на Полацкай зямлі мела дзейнасць князёўны-манашкі Еўфрасінні Полацкай [дадатак А].

    Е.Полацкая была прадстаўніцай хрысціянскага культурна-асветніцкага руху ў Полацкім княствеХІІ ст., чыя неўміручая дзейнасць на ніве духоўнасці, асветніцтва і кніжнасці натхняла народ жыватворнай крыніцай любові, спагады, дабрыні да людзей, Радзімы, Бога [4, с. 23].

    Ефрасіння Полацкая нарадзілася ў Полацку каля 1101 года (не пазней 1104 года). Паходзіла з роду полацкіх князёў з дынастыі Рурыкавічаў па мужчынскай лініі і з дынастыі Рагвалода па жаночай лініі: была нашчадкам вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча, хрысціцеля Русі, і полацкай князёўны Рагнеды ад іх старэйшага сына Ізяслава, якому прыходзілася прапраўнучкай. Дзедам Прадславы быў славуты полацкі (а некалі і кіеўскі) князь Усяслаў Чарадзей, а бацькам — яго малодшы сын Святаслаў (хрысціянскае імя Георгій). Маці, Сафія, была дачкой кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Блізкімі сваякамі Прадславы былі візантыйскія імператары, князі кіеўскія, тураўскія, пераяслаўскія, смаленскія, растова-суздальскія, уладзіміра-валынскія, каралі Венгрыі [5, с. 9].

    Такім чынам, Ефрасіння Полацкая з самага маленства добра ведала тагачасныя палітычныя ўмовы жыцця ў феадальньм грамадстве, няўстойлівасць княжацкай улады, палітычныя камбінацыі і таксама сілу полацкага веча ў грамадскім жыцці свайго краю. У гэтай атмасферы яна гадавалася, і ўсе грамадскія падзеі ўплывалі на яе светапогляд. Разам з тым традыцыі полацкай княжацкай сям'і нашчадкаў Рагвалода, нейкая адасобленасць ад іншых членаў дынастыі Рурыкавічаў таксама ўплывалі на адчуванне свету, абуджалі ў князёўны не толькі цікавасць да мінуўшчыны Полацкай зямлі, але і патрыятычныя пачуцці, і княжацкую годнасць, і належнасць да сваёй зямлі крывічоў, да свайго вялікага па тэрыторыі княства.

    Маленькая Прадслава была здольнай дзяўчынкай, мела ахвоту да вучэння,

    5

цікавілася рукапіснымі кнігамі, да якіх як князёўна мела доступ. Як гэта было ў той час, яе настаўнікамі былі духоўныя асобы, перш за ўсё манахі. Таму пераважна яна чытала Біблію, набажэнскія і ініпыя духоўныя кнігі, жыціі святых, знаёмілася з манастырскімі статутамі. Пры княжацкім двары была і іншая літаратура: антычная гісторыя, схаластычнае апісанне прыроды, «Александрыя» і іншыя творы, якія былі распаўсюджаны ў Візантыі і ў княствах Русі. Для таго часу Прадслава атрымала вельмі добрую адукацыю. Як сведчыць «Жыціе Ефрасінні Полацкай»: «Так любіла вучэнне яна, што дзівіўся бацька яе з любові такой да навук. I па ўсіх гарадах разышлася слава пра яе мудрасць, і добрыя здольнасці да навук, і красу цялесную, бо была яна прыгожая надта абліччам».

    Але ведала яна і пра жыццё гараджан-рамеснікаў і гандляроў, бачыла і народныя гулянні, ведала ад сваіх нянек народныя казкі, абрадавыя песні, замовы і заклёны.

    Калі Прадславе споўнілася 12 гадоў (а гэта тады быў узрост, калі паводле кананічнага права, дзяўчына магла ўжо выходзіць замуж), да яе сталі засылаць сватоў князі. Бацькі вырашылі аддаць яе замуж за сына аднаго слаўнага і багатага князя, які прыслаў сватоў. Гэта адбылося дзесьці пасля 1113 года. Тады дзяўчына адмовілася ад дынастычнага шлюбу і вырашыла пайсці ў манастыр, дзе ігуменняй была яе цётка, удава князя Рамана Усяславіча.

      Нягледзячы на ўгаворы бацькоў не пакідаць свецкае жыццё і выйсці замуж, Прадслава рашуча выказала свае жаданне пайсці ў манастыр. I бацькі вымушаны былі ўрэшце даць сваю згоду на гэта [5, с. 11].

    Юная княжна пераступіла парог манастыра не толькі для таго, каб цалкам праводзіць жыццё ў малітвах і пастах, але і каб прысвяціць сябе навуковай і асветніцкай працы, дасканала авалодаць тагачаснай кніжнай мудрасцю і перадаць гэтую мудрасць іншым людзям. Тэты занятак захапляў яе з дзяцінства, і манастыр быў адзіным сродкам для рэалізацыі падобнай жыццевай мэты.

    6

    Набыўшы шляхам самаадукацыі вялікую і шматбаковую эрудыцыю ў галіне рэлігійнай і маральна-філасофскай літаратуры, Еўфрасіння Полацкая бярэцца за перапісванне царкоўных кніг — рамяство, якое патрабавала грунтоўнай навуковай падрыхтоўкі, цярпення, мастацкіх здольнасцей. Гэтыя кнігі паклалі пачатак манастырскім бібліятэкам Полацкага княства, што пачалі тады фармавацца [7, с. 24].

    Займалася яна таксама перакладамі рэлігійнай і маральна-філасофскай літаратуры з грэчаскай на царкоўна-славянскую мову, чым значна ўзбагаціла ўсходне-славянскую духоўную культуру таго часу. Ёсць усе падставы меркаваць, што ёю былі закладзены таксама асновы летапісання ў Полацку.

    3 імем полацкай асветніцы звязана таксама будаўніцтва вучылішчаў і школ на беларускай зямлі, шырокая адукацыя народа, навучанне простых людзей грамаце. Менавіта ад яе пачынаюцца вытокі гісторыі педагагічнай думкі (дыдактыкі) і педагагічнай практыкі на Беларусі. Стварыўшы непадалёка ад Полацка, у вёсцы Сяльцо, жаночы манастыр, яна не толькі выказала, але і паспрабавала ажыццявіць на практыцы ідэю ўсеагульнага навучання жанчын, што у тыя часы было надзвычай рэдкай, амаль невядомай з'явай [7, с. 25].

    Еўфрасіння Полацкая мае дачыненне да стварэння шэдэўра старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва. Па яе заказу ў 1161 годзе мясцовы майстра зрабіў крыж, які ўвайшоў ў гісторыю як крыж Лазара Богшы [дадатак А]. Гэты крыж стаў беларускай нацыянальнай святыняй. У свой час ён з’яўляўся каўчэгам для захавання хрысціянскіх рэліквій. Гэтыя святыні траплялі ў Полацк з Канстанцінопаля і Ірусаліма. Магло стацца так, што яны былі прывезены адначасова з абразом Багародзіцы.

    Крыж  Еўфрасінні Полацкай – надзвычай  рэдкі, выключаны твор ювелірнага мастацтва  Старажытнай Русі.

    Крыж шасціканцовы. Яго аснова з кіпарысавага дрэва. Кіпарыс тады выкарыстоўвалі і для іншых культавых рэчаў. Вышыня крыжа каля 52 сантыметраў, даўжыня верхняй папярэчкі – 14, ніжняй – 21, таўшчыня – 2,5.

    7

 Зверху і знізу дрэва пакрыта золатам. Для гэтага выкарыстаны 21 пласток. Кожны з іх аздоблены каштоўнымі камянямі [2, с. 44].

    Еўфрасіння пісала і ўласныя творы. Гэта былі перш за ўсё мальвы і павучэнні рэлігійна-маральнага зместу. Форма і стыль павучэнняў яркія і маляўнічыя, сведчаць аб несумненным літаратурным таленце іх аўтаркі. Прывядзем невялікі фрагмент адной з пропаведзей Еўфрасінні, звернутай да манахінь Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра: «Вось сабрала я вас як наседка куранят пад крылы свае, нібы бо-жых авечак на пашу пасвіцца ў загадах божых. I з добрым сэрцам клапачуся аб вашым выратаванні і навучаю вас, спадзеючыся ўбачыць духоўны плен вашай працы. Ужо столькі слоў навукі божай сеяла я на ніве вашых сэрцаў, але нівы гэтыя на месцы стаяць, не цвітуць дабрадзейнасцю і дасканаласцю... Малю вас, сестры мае, станьце чыстай пшаніцай Хрыстовай і змяліцеся на жорнах малітвы, пакоры і чыстай любові, каб быць духмяным хлебам на свяце Хрыста».

    На  жаль, творы Еўфрасінні Полацкай да нас не дайшлі і адзінай крыяіцай для вывучэння яе грамадска-палітычных поглядаў з'яўляецца “Жыціе”, напісанае  невядомым аўтарам у Полацку  ў канцы XII- пачатку XIII ст. Яно дайшло да нас у спісе XIV ст. На працягу XIX- XX стагоддзяў “Жыціе” неаднаразова перавыдавалася [7, с. 25].

      Еўфрасіння Полацкая - гэта вялікі  асветнік-рэфарматар, палымяны падзвіжнік  на ніве народнай адукацыі. Перапісваннем  кніг, стварэннем бібліятэк, адкрыццем  школ, будаўніцтвам цэркваў і  манастыроў, якія станавіліся важнымі  ачагамі асветы на старабеларускіх  землях, яна заклала фундамент  сучаснай беларускай нацыянальнай  культуры, указала на важную ролю  асветы ў жыцці народа і  падала выключны прыклад бескарыснага  служэння народу на гэтай ніве. Такім чынам, яе дзейнасць і  погляды былі накіраваны перш  за ўсе на дасягненне духоўнай  дасканаласці людзей. У яе “Жыціі”  адзначаецца, што “старых вучыла  цярпенню і ўстрыманню, юных - душэўнай  чысціні і цялеснаму супакаенню, гавенню шчыраму, хаджэнню 

    8

рахманаму, голасу ціхмянаму, слову дабрачыннаму, ядзеншо і піцціо маўкліваму; пры  старэйшых маўчаць, мудрых слухаць; да старэйшых пакоры, да роўных і  меншых – любові некрывадушнай; мала казаць, а больш разумець”.

    Разам з тым, Еўфрасіння Полацкая своечасова адгукалася на актуальныя праблемы грамадскага, палітычнага і царкоўнага жыцця  таго часу. У сувязі з гэтым, ускосным дадатковым матэрыялам могуць служыць  вядомыя фрэскі, намаляваныя па загаду вялікай асветніцы ў пабудаванай  з яе ініцыятывы Спаскай царкве ў  Полацку. Сярод фрэсак, якія разам  з храмам добра захаваліся да нашых  дзен, вылучаюцца вобразы выдатных усходніх айцоў царквы – Васіля Вялікага і Іаана Златавуста. Гэтыя  хрысціянскія мысліцелі вядомыя  перш за ўсе тым, што не толысі палымяна настаўлялі веруючых у хрысціянскіх дабрачыннасцях, але смела абмяркоўвалі злабадзенныя праблемы сучаснага ім грамадска-палітычнага жыцця, з гарачым  пачуццем выкрывалі заганы грамадства. Не выключана, што менавіта за гэтыя  погляды вобразы ўсходніх айцоў  царквы – Васіля Вялікага і Іаана  Златавуста былі намаляваны па просьбе  вялікай асветніцы ў Спаскай  царкве [ 7, с. 26].

    Еўфрасіння была прыхільніцай увядзення хрысціянскіх прьшцыпаў у дзяржаўнае жыццё. Яна выказвалася за змякчэнне жорсткасцяў княжацкага заканадаўства, за пашырэнне сацыяльных функцый дзяржавы. У прыватнасці, яна падтрымлівала ўвядзенне ў Кіеўскай Русі (дарэчы, упершыню ў хрысціянскім свеце) дзяржаўнай дапамогі бедным, хворым, старым людзям. Яна сама актыўна займалася дабрачыннасцю.

Информация о работе Кірыла Тураўскі – яскравы прадстаўнік свайго часу