Кансцiтуцыйнае права ВкЛ па статуту 1566 года

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Ноября 2011 в 14:57, реферат

Описание работы

У дадзенай рабоце зроблена спроба на падставе аналізу навукова-літаратурнага і заканадаўчага матэрыялу, ахарактарызаваць працэс складвання і развіцця асноўных нормаў і інстытутаў канстытуцыйнага права феадальнай Беларусі паводле Статута 1566 года. У гісторыка-прававой літаратуры мае месца вычляненне ў феадальным праве агульнапрынятых формаў і ўжыванне сучаснай юрыдычнай тэрміналогіі, хаця ў той час галіновая структура права толькі зараджалася, а тэрміналагічны апарат знаходзіўся на стадыі распрацоўкі.

Файлы: 1 файл

Курсовая 3 курс.docx

— 48.95 Кб (Скачать файл)

    У той жа час шляхціцы, якія займаліся рамяством і гандлем, пазбаўляліся шляхецкага стану. Сыны ж іх, калі не займаліся рамяством і гандлем, павінны былі прызнавацца сапраўднымі шляхціцамі.

    Палажэнні артыкула 33 сведчаць аб зараджэнні буржуазных праваадносін у дзяржаве.  Упершыню закон рэгламентуе права ўсіх людзей, належачых да сасло'ўя шляхты, свабодна распараджацца зямлей (па Статутату 1529 года дазвалялася упершыню распараджацца 1/3 часткай нерухомасці).

    Што датычыцца духавенства, то гаворыцца, што духоўныя асобы таксама нясуць воінскую службу па пастанове сойма дзяржавы. Забараняецца выбіраць суддзямі ў земскія суды прадстаўнікоў духавенства і службовых асоб мясцовай адміністрацыі.

    Вельмi цiкавая норма, у якой гаворыцца пра замацоўванне права чалавека на абарону сваіх правоў у судовым парадку з дапамогай адваката.  Закон удакладняе, што кожная асоба можа патрабаваць ад суда прызначыць адваката, а бедным людзям, сіратам і ўдовам адвакаты  павінны прызначацца бясплатна.

    Cяляне падзяляліся на тры сацыяльныя групы, якія адрозніваліся адна ад другой па эканамічнаму становішчу і ступені феадальнай залежнасці.

  1. Гаспадарскія, якія залежалі непасрэдна ад вялікакняжацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях.
  2. Панскія, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і залежалі ад асобных феадалаў.
  3. Царкоўныя, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштараў, вышэйшага духавенства і залежалі ад адміністрацыі духоўнага ведамства.

    У сваю чаргу, гэтыя групы таксама  падзяляліся на шэраг катэгорый.

    Амаль да канца XVI ст. звычайнай прыналежнасцю  панскіх двароў была нявольная чэлядзь, якая з'яўлялася за-канадаўча замацаваным аб'ектам падаравання. Паводле Статутаў ВКЛ існавала некалькі прычын ператварэння сялян у нявольную чэлядзь. Лічыліся нявольнымі дзеці, якія нарадзіліся ў законным шлюбе нявольных і вольных. Перша-пачаткова сяляне гублялі волю ў выніку самапродажу ў няво-лю, але ў XVI ст. такія здзелкі закон пачаў прызнаваць несапраўднымі. Да сярэдзіны XVI ст, нявольнікамі станавіліся іншы раз і крымінальныя злачынцы, якім пакаранне смерцю са згоды пацярпеўшага замянялася выдачай у няволю, але ўжо ў Статуце 1566 г. апошняе палажэнне адсутнічае.

    Што тычыцца юрыдычнага статусу прыгонных  сялян, то яны не мелі права ўласнасці  на зямлю, ім забаранялася набываць маёнткі, без згоды феадала яны не маглі  мяняць месца жыхарства і род  заняткаў; яны таксама не маглі  займаць пасады ўдзяржаўным апараце (акрамя некаторых пасад у сельскай адміністрацыі) і былі ў падсуднасці  свайго гаспадара. Гонар, жыццё і  маёмасць сялян абараняліся зако-нам  у меншай ступені, чым прадстаўнікоў  прывілеяваных саслоўяў.

    Насельніцтва  беларускіх гарадоў у сваёй асноўнай масе складалася з простых людзей. Да сярэдзіны XVI ст. яны выдзяліліся  ў саслоўе мяшчан.

    Прававы статус гараджан вызначаўся ўзроўнем сацыяльна-эканамічнага развіцця іх горада. Па маёмаснаму ста-новішчу насельніцтва гарадоў умоўна можна падзяліць  на тры групы: вярхушку (патрыцыят), куды ўваходзілі замож-ныя купцы  і ўладальнікі буйных рамесных майстэрань; сярэднія пласты (слаі) — дробныя  гандляры і простыя рамеснікі; гарадскія  нізы — вучні майстроў, хатняя прыслуга і інш. Зразумела, што ў залежнасці ад эканамічнага стану мяшчан знаходзілася і іх прававое становішча, якое вызначалася: прыналежнасцю горада (прыватнаўласніцкі  ці вялікакняжацкі); наяўнасцю ў  горадзе магдэбургскага права; займаемай  пасадай у органах гарадскога самакіравання і г. д.

    Мяшчане гарадоў з магдэбургскім правам вызваляліся ад прыгонных работ, падводнай павіннасці, выплаты пра-язных  пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ  і некаторых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала  па-вышаную адказнасць за іх забойства. Увогуле можна адзна-чыць, што  жыхары гарадоў, якія мелі магдэбургскае  пра-ва, атрымлівалі шэраг правоў і прывілей. Перш за ўсё гэта тычыцца  права ўдзельнічаць у фарміраванні органаў га-радскога самакіравання  і суда, на стварэнне рэлігійных брацтваў і на аб'яднанне ў цэхі па прафесіях.

    Адначасова  трэба звярнуць увагу на тое, што меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мястэчкаў Беларусі, якія не мелі льготных грамат. Больш таго, яны падлягалі падсуднасці ваявод і старастаў, а не гарадско-га магістрата, як гэта было ў прывілеяваных гарадах. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    4.

    Вялікае княства Літоўскае па форме праўлення  было феадальнай манархіяй. На чале дзяржавы стаяў манарх, які называўся гаспадаром, або вялікім князем. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністра-цыйна-гаспадарчую ўладу. У прыватнасці, вялікі князь кіраваў пытаннямі знешняй палітыкі, камандаваў узброенымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, валодаў правам заканадаўчай ініцыятывы і г. д. Але ж найбольш важныя пы-танні ён павінен быў вырашаць разам з радаю.

    Такім чынам, улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана радай, у склад  якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акрамя таго, яго ўлада абмяжоўвалася  сой-мам, дзе былі прадстаўнікі і  павятовай шляхты.

    Рада  з'яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным орга-нам. Яна не мела строга акрэсленай кампетэнцыі і магла вырашаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы. У прыватнасці, у  кампетэнцыю рады ўваходзіла: выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, вырашэнне  міжнародных спраў, абмеркаванне і  прыняцце заканадаўчых актаў, заслухоўванне  справаздач некаторых службовых  асоб, разгляд найважнейшых судовых  спраў і інш.

    Такім чынам, рада была выканаўча-распарадчым, заканадаўчым і кантралюючым органам. Яе галоўнае пры-значэнне заключалася ў тым, каб ахоўваць правы магнатаў ад замахаў з боку вялікага князя, а таксама ахоўваць тэры-тарыяльную недатыкальнасць дзяржавы.

    Трэба сказать, што ўлада вялiкага князя абмяжоўвалася. Напрыклад артыкулы 10 i 12 раздзела 3 Статута 1566 года гавораць аб тым, што князь абяцае захоўваць вышэйшых службовых асоб дзяржавы пры іх пасадах і ў павазе,але удакладняецца, што іх дзейнасць павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці са статутавымі нормамі, i што вялiкi князь не мае права пазбавiць ад заняцця вышэйшай пасады па аднаму толькi вуснаму абвинавачванню.

    Сойм  — вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў, якія пры феада лізме ператварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў.

    У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойму  пашырыліся. У гэты час ён з усесаслоўнага  перарос у прадстаўнічы орган, на пасяджэнні якога з'яўлялася не ўся  шляхта, а толькі яе прадстаўнікі —  па два дэпутаты (паслы) ад кожнага  паве-та, якія выбіраліся на павятовых  сойміках.

    Трэба адзначыць, што Статут 1566 года замацоўваецца кампетэнцыю сойма  адносна  падаткаў і збораў на ваенныя патрэбы, а таксама абавязак усіх падданых  дзяржавы без пастановы сойма, а ў адпаведнасці з вялікакняжацкім лістом ехаць на вайну ў выпадку раптоўнага  нападу непрыяцеля.

  У сістэме  органаў дзяржаўнага кіравання  значная роля належала вышэйшым службовым  асобам.

    Важнае  месца займаў маршалак земскі, які з'яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары. Яго намеснікам быў маршалак дворны.

    Узброенымі  сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышэйшы, які меў, асабліва ў час вайны, вялікія паўнамоцтвы.

    Дзяржаўную  канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі пісары, сакратары і іх памочнікі (дзякі). Канцлер зберагаў дзяржаўную пячатку, без прыкладання якой законы не набывалі сілы, падпісваў найважнейшыя дзяржаўныя дакументы, разам са сваім намеснікам падканцлерам — удзельнічаў у падрыхтоўцы і канчатковым рэдагаванні за-канадаўчых актаў.

    Падскарбіземскі загадваў дзяржаўнымі фінансамі, скарбам. Яго намеснікам быў падскарбі дворны, а памочнікамі — скарбнікі і скарбавыя пісары.

    Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялікакняжацкія ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вялікага князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выкон-валі судовыя рашэнні, уводзілі ва ўладанне маёнткамі, рабілі рэвізіі (люстрацыі), спаганялі нядоімкі па падатках, сачылі за будаўніцтвам дарог, мастоў і інш. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    5.

    Мясцовыя  органы ўлады і кіравання на дзяржаўных землях будаваліся ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Да ўтварэння ваяводстваў і паветаў асобныя землі кіраваліся намеснікамі вялікага князя. Пры намесніках былі такія службовыя асобы, як ключнік, гараднічы, цівун, канюшы, ляснічы, пасады якіх у асноўным засталіся і пасля эдміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гг., што падзяліла тэрыторыю ВКЛ на ваяводствы (акрамя існаваўшых раней уводзіліся і новыя), паветы і воласці.

    Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады выступалі павятовыя і ваяводскія соймікі. У іх удзельнічалі ўсе землеўласнікі павета ці ваяводства.

    Трэба адзначыць, што Статут 1566 года Упершыню гаворыць аб  дзейнасці павятовых соймікаў – агульных сходаў павятовай шляхты, якія склікаліся  за чатыры тыдні перед пачаткам працы  вальнага сойма. Соймікі  сведчылі аб  новых дэмакратычных тэндэнцыях у дзяржаве. На іх  павятовая шляхта выбірала са свайго асяроддзя па два дэпутаты на сойм, абмяркоўвала розныя мясцовыя пытанні. а таксама тыя пытанні, якія павінны былі разглядацца на сойме, давала наказы дэпутатам і інш.

    Мясцовыя  органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы  і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам, а  таксама актамі мясцовай адміністрацыі.

    На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і, у значнай ступені, судовыя органы. Ваявода прызначаўся вялікім князем і радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў — ураджэнцаў ВКЛ. Бліжэйшым па-мочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне.

    Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, гараднічы быў камендантам замка, лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі.

    Кіраўніком  адміністрацыі ў павеце быў стараста, які таксама прызначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у тым ліку і Ў галіне правасуддзя. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандаваў павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынства-ваў на пасяджэннях павятовага сойміка.

    Ніжэйшым  звяном у сістэме мясцовага кіравання (на Ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы — кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў.

    Органы  мясцовага кіравання і самакіравання  ў гарадах Беларусі, якія рэгулявалі жыццядзейнасць карпарацый мяшчан, значна адрозніваліся ад іншых мясцовых органаў улады і кіравання  на месцах. Па арганізацыі кіравання  і па характару залежнасці ад вышэйшых органаў улады беларускія гарады падзяляліся на тыя, якія мелі спецыяльныя граматы (прывілеі) на магдэбургскае права, і тыя, якія не мелі такіх грамат. Гарады, якія атрымалі прывілеі, выклю-чаліся з адміністрацыі ваявод і старастаў, у іх утвараліся органы гарадскога кіравання (магістрат) у спалучэнні з некаторымі элементамі самакіравання.

    У магістрат (раду) уваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі суда, прызначаўся на гэтую пасаду ўрадам з ліку феадалаў або гараджан. Правасуддзе войт ажыццяўляў сумесна з членамі гарадской рады і лаўнікамі (засядацелямі). Войт мог прызна-чыць сабе намесніка — лент-войта. Памочнікам войта па кіраванню справамі ў горадзе былі бурмістры, якія прызна-чаліся або зацвярджаліся войтам з ліку членаў гарадской рады.

    У большасці беларускіх гарадоў рада складалася прыкладна з 6—20 чалавек. Як правіла, у яе ўваходзілі найбольш бага-тыя купцы, кіраўнікі рамесных цэхаў, багатыя майстры-ра-меснікі. У адных гарадах рада выбіралася мяшчанамі, удругіх — войт кампанаваў раду. Рада вызначала асноўны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі і кіравала пытаннямі доб-раўпарадкавання і ўтрымання ў баявой гатоўнасці абарончых збудаванняў, займалася зборам сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расходаваннем і г. д.

    Прыватнаўласніцкія  гарады былі ўласнасцю асобных князёў і паноў. Таму кіраванне ў іх залежала ад волі ўладальніка, які мог дазволіць утварэнне мясцовых органаў у адпаведнасці з магдэбургскім правам або прызначыць у горад свайго намесніка-кіраўніка. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Информация о работе Кансцiтуцыйнае права ВкЛ па статуту 1566 года