Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Ноября 2011 в 14:57, реферат
У дадзенай рабоце зроблена спроба на падставе аналізу навукова-літаратурнага і заканадаўчага матэрыялу, ахарактарызаваць працэс складвання і развіцця асноўных нормаў і інстытутаў канстытуцыйнага права феадальнай Беларусі паводле Статута 1566 года. У гісторыка-прававой літаратуры мае месца вычляненне ў феадальным праве агульнапрынятых формаў і ўжыванне сучаснай юрыдычнай тэрміналогіі, хаця ў той час галіновая структура права толькі зараджалася, а тэрміналагічны апарат знаходзіўся на стадыі распрацоўкі.
У
прэамбуле дзеючай Канстытуцыі
Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб шматвяковай
гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці,
якая ўзнікла ў далекай
У дадзенай рабоце зроблена спроба на падставе аналізу навукова-літаратурнага і заканадаўчага матэрыялу, ахарактарызаваць працэс складвання і развіцця асноўных нормаў і інстытутаў канстытуцыйнага права феадальнай Беларусі паводле Статута 1566 года. У гісторыка-прававой літаратуры мае месца вычляненне ў феадальным праве агульнапрынятых формаў і ўжыванне сучаснай юрыдычнай тэрміналогіі, хаця ў той час галіновая структура права толькі зараджалася, а тэрміналагічны апарат знаходзіўся на стадыі распрацоўкі. Менавіта таму ў феадальным законе мы бачым часам шматслоўе, паўтарэнне адных і тых жа палажэнняў і інш.
Развіцце
канстытуцыйнага права Беларусі
праходзіла пад уздзеяннем унутраных
і знешніх сацыяльна-
1.
Першы
Статут заклаў трывалыя падставы далейшага
развіцця заканадаўства Вялікага княства
Літоўскага. Аднак новыя сацыяльна-
Асноўнымі крыніцамі новага зводу законаў сталі папярэднія заканадаўчыя акты (вядома, у першую чаргу Статут 1529 года), судова-адміністрацыйная практыка, а таксама рымскае права (класічнае і перапрацаванае) , кананічнае і царкоўнае права.
Статутавая
камісія ўлічыла і
Праект новага Статута быў пададзены на сойм толькі у 1561 годзе, аднак зноў доўгі час вяліся дэбаты і хаця меркавалася прыняць яго ў 1564 годзе, ён быў уведзены ў дзеянне толькі з 1.03.1566 года. У Статут былі ўключаны тры прывілеі: Віленскі 1563 года, Бельскі 1564 года і Віленскі 1566 года. У структурных адносінах, нягледзячы на пэўныя змены, ён прытрымліваўся папярэдняга Статута, аднак налічваў ўжо 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Ён ўтрымліваў нормы ўсіх галін тагачаснага права: канстытуцыйнага, грамадзянскага (у тым ліку абавязацельнага, залогавага, зямельнага, апякунскага, спадчыннага), шлюбна-сямейнага, адміністрацыйнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і інш. Як і папярэдні Статут, ён замацоўваў і паўтараў на больш высокім юрыдычным узроўні палажэнні аб адзінстве права на ўсей тэрыторыі дзяржавы і для ўсіх падданых (хоць па феадальнаму праву яно не магло быць і не было роўным для усіх катэгорый насельніцтва), дзяржаўным суверэнітэту (насуперак царкоўнаму касмапалітызму), прыярытэту пісанага права, абмежаванні ўлады вялікага князя і г.д. Самыя важные, новыя палажэнні Статута тычыліся канстытуцыйнага, грамадзянскага, судова-працэсуальнага і крымінальнага права. Як і ў Статуце 1529 года, канстытуцыйнаму праву былі прысвечаны першыя тры раздзелы новага звода законаў дзяржавы, хаця канстытуцыйныя нормы ўтрымліваліся і ў іншых раздзелах .
Пасля
прыняцця Статута 1566 г., які вызначыў
мяжу паміж партыкулярным
У
Статут 1566 года былі ўключаны тры прывілеі:
Віленскі 1563 г., Бельскі 1564 г. і Віленскі
1566 г. У структурных адносінах, нягледзячы
на пэўныя змены, ён прытрымліваўся папярэдняга
Статута, аднак налічваў ўжо 14 раздзелаў
і 367 артыкулаў . Ён ўтрымліваў нормы
ўсіх галін тагачаснага права: канстытуцыйнага,
грамадзянскага (у тым ліку абавязальніцкага,
закладовага, зямельнага, апякунскага,
cпадчыннага), шлюбна-сямейнага, адміністрацыйнага,
крымінальнага, судова-працэсуальнага
і інш. Ён замацоўваў і паўтараў на больш
высокім юрыдычным узроўні палажэнні
аб адзінстве права на ўсёй тэрыторыі
дзяржавы і для ўсіх падданых (хоць па
феадальнаму праву яно не магло быць і
не было роўным для усіх катэгорый насельніцтва),
дзяржаўным суверэнітэце, прыярытэце
пісанага права, абмежаванні ўлады вялікага
князя і г.д. Самыя важные, новыя палажэнні
Статута тычыліся канстытуцыйнага, грамадзянскага,
судова-працэсуальнага і крымінальнага
права.
2.
Канстытуцыйнаму
праву, як і ў папярэднім Статуце
1529 г., былі прысвечаны першыя тры раздзелы
новага звода законаў дзяржавы, хаця
канстытуцыйныя нормы ўтрымліваліся
і ў іншых раздзелах. Ад імя
вялікага князя Статут 1566 году забараняў
карыстанне звычаёвым правам і патрабаваў
з гэтага часу кіравацца толькі статутавымі
нормамі. Ён не толькі больш дакладна
і поўна рэгламентаваў
У
Статуце гаварылася аб воінскім абавязку
з пералічэннем кола асобаў, якія пры
дасягненні паўналецця (з 18 гадоў) паводле
пастановы сойма павінны былі
несці воінскую службу (р.2, арт1), а
таксама абавязак усіх падданых дзяржавы
без пастановы сойма, а ў адпаведнасці
з вялікакняскім лістом ехаць
на вайну ў выпадку раптоўнага
нападу непрыяцеля (р.2, арт.2), прычым вялікі
князь абавязваўся нікога не вызваляць
(вусным распараджэннем ці спецыяльным
лістом) ад воінскай службы (р.2, арт.3).
Закон
абавязваў вялікага князя ўсіх князёў,
паноў радных, феадалаў, службоўцаў, шляхту,
мяшчанаў і "всих людей посполитых…
заховати при свободах и вольностях"
(р.3, арт.2). Упершыню ў статутавым заканадаўстве
шляхце дазвалялася свабодна перамяшчацца
па тэрыторыі дзяржавы (як па сушы, так
і па вадзе) з мэтай продажу ўласнага (не
купленага) збожжа, прычым шляхта вызвалялася
ад мытнага і маставога збору (ар.1, арт.26).
У
нормах Статута яскрава праявілася тэндэнцыя
аддзялення судовай улады ад выканаўчай,
аб чым ўпершыню было заяўлена на Бельскім
сойме прывілеям 1564 года. Рэгламентавалася
дзейнасць новых - падкаморскіх і земскіх
судоў. Менавіта апошнія з іх упершыню
аб'яўляліся выбарнымі, аддзеленымі ад
адміністрацыі. Суддзі, да якіх прад'яўляўся
шэраг патрабаванняў, выбіраліся на пасады
пажыццёва, што сведчыць аб зараджэнні
новых, больш прагрэсіўных праваадносін
у дзяржаве (р.4, арт.1). Шляхта на павятовых
сойміках выбірала са свайго асяроддзя
суддзямі самых годных і паважаных асобаў
(закон рэгламентаваў цэлы комплекс патрабаванняў
да кандыдатаў на судовыя пасады). Земскі
суд збіраўся на судовыя сесіі (рокі земскія)
у вызначаныя законам тэрміны тры разы
на год. Ён разглядаў у асноўным грамадзянскія
і крымінальныя справы шляхты. Да яго кампетэнцыі
адносіліся таксама і натарыяльныя справы.
Акрамя таго, у судовыя кнігі земскага
суда запісваліся скаргі на незаконныя
дзеянні мясцовых службовых асобаў Статут
вызначаў парадак прыняцця судовай пасады
суддзямі земскага суда і прыводзіў тэкст
прысягі суддзяў, якую яны прыносілі на
першай судовай сесіі пры ўступленні на
пасаду. У ёй гаварылася, што суддзі павінны
дзейнічаць толькі ў межах закона, судзіць
сумленна і справядліва, не баючыся помсты
і пагрозаў, не звяртаючы ўвагі на тытулы,
пасады, багацце тых ці іншых асобаў, "посулы
і дары" і інш. Судовы пісар, які з'яўляўся
членам земскага суда, прыносіў асобную
прысягу, якой абавязваўся добрасумленна
запісваць паказанні бакоў і іншых удзельнікаў
судовага працэсу, нічога не дадаючы і
не выключаючы. Закон абавязваў запісы
рабіць "словы Рускими", г.зн. тагачаснай
беларускай мовай.
Артыкул
восьмы чацвёртага раздзела забараняў
выбіраць суддзямі ў земскія суды прадстаўнікоў
духавенства і службовых асобаў мясцовай
адміністрацыі. Закон вельмі клапаціўся
аб ахове судовай улады і прама патрабаваў
паважаць яе. Усялякімі сродкамі стрымліваўся
намер замаху на судовую ўладу. Напрыклад,
забаранялася ўзброеным асобам (за выключэннем
халоднай зброі, якую меў кожны шляхціц)
ўваходзіць у судовую залу (р.4, арт.38). Аб
абароне судовай улады, ахове суддзяў
сведчаць шматлікія артыкулы чацвёртага
раздзела Статута (39 - 43 і інш.). Узнікненне
і дзейнасць земскіх судоў сведчыла аб
новым этапе ў развіцці судовага ладу
і судаводства, аб паступальным развіцці
феадальнага грамадства.
Статут
1566 г. замацоўваў права абароны правоў
чалавека ў судовым парадку з дапамогай
адваката, прычым удакладнялася, што кожная
асоба можа патрабаваць ад суда прызначыць
адваката, а бедным людзям, сіратам і ўдовам
адвакаты павінны прызначацца бясплатна
(р.4, арт.33). Вынікам судовай рэформы, якая
праходзіла на працягу другой паловы ХVІ
стагоддзя, з'явілася ўзнікненне больш
дасканалай судовай сістэмы, з'яўленне
новых прафесіяў (суддзі, адваката і інш.),
новых прагрэсіўных прынцыпаў судовага
ладу і судаводства. Аб гэтым жа сведчыць
і стварэнне спецыяльных падкаморскіх
судоў для разгляду зямельных спрэчак,
што стала вельмі патрэбным у сувязі з
атрыманнем шляхтай права на свабоднае
распараджэнне зямлёй.
У
адрозненне ад папярэдняга Статута, які
дазваляў шляхце распараджацца толькі
1/3 часткай нерухомай маёмасці, Статут
1566 г. у арт.33 трэцяга раздзела упершыню
запісаў права поўнага распараджэння
нерухомасцю: "Тежъ уставуемъ, ижъ всимъ
станомъ шляхецского народу яко и людемъ
вольнымъ вольно естъ и будетъ именьями
своими отчизными материстыми и якимъ
жъ кольвекъ обычаемъ набытыми шафовати,
подле потребы воли и подобанья своего
отдати, продати, даровати, записати, заставити
въ долгу и въ сумахъ завести, заменяти;
ведже водле того, яко о томъ шырей у розделе
о записехъ естъ описано" . Менавіта
гэтым артыкулам быў акрэслены пераход
ад феадальнага права ўласнасці да буржуазнага.
Аб зараджэнні буржуазных праваадносінаў
сведчыць і першы артыкул сёмага раздзелу,
які рэгламентаваў працэдуру і ўдакладняў
парадак свабоднага распараджэння нерухомасцю.
У
аналагічным накірунку развіваліся і
спадчынныя праваадносіны, у якія былі
ўнесены значныя змены. Толькі парадку
наследавання маёмасці і афармленню завяшчальных
запісаў (тэстаментаў) быў прысвечаны
цэлы новы раздзел закона. Статут нават
утрымліваў узоры некаторых юрыдычных
дакументаў - завяшчальнага запісу, дагавораў
мены, дарэння і інш. Закон клапаціўся
аб ахове правоў жанчын і аб іх матэрыяльным
забеспячэнні. Напрыклад, гаварылася,
што перш чым аддаць дачку замуж, бацька
павінен быў патрабаваць ад зяця аформіць
спецыяльным лістом на карысць сваёй дачкі
пэўную частку нерухомай маёмасці (т.зв.
вена, якое, як правіла, афармлялася на
1/3 частку маёмасці) Гэта маёмасць заставалася
жанчыне і ў выпадку смерці мужа (р.5, арт.1).
Гаворылася таксама аб разводах, якія
здзяйсняліся духоўным судом, аднак матэрыяльныя
наступствы іх ўваходзілі ў кампетэнцыю
свецкіх судоў і залежалі не толькі ад
віны жонкі, але і ад віны мужа (р.5, арт.18).
Статут паклаў пачатак рэалізацыі пастулата
аб роўным пакаранні за забойства чалавека.
Ён спрабаваў замацаваць прынцып прэзумпцыі
невінаватасці, ўвёў аднолькавы ўзрост
крымінальнай адказнасці асобы з 14 гадоў
(р.14, арт.8). Шэраг артыкулаў дванаццатага
раздзела сведчыць аб імкненні заканадаўцы
забяспечыць права чалавека на асабістую
свабоду, прычым гэта тычылася як людзей
"ніжэйшага стану", так і "простага
стану". Напрыклад, ні за якае злачынства
нельга было аддаваць у вечную няволю
свабоднага чалавека (арт.7), нават пісьмовае
афармленне вольнага чалавека ў няволю
ў галодны год лічылася несапраўдным (арт.11)
і інш.
Артыкулы
дзевятага раздзела Статута сведчаць
аб імкненні заканадаўцы ахоўваць прыроду
і яе багацці. Так, за разбурэнне лебядзінага
гнязда спаганяўся крымінальны штраф
тры рублі грошай (р.10, арт.8). Трэба адзначыць,
што Статут 1566 г. працягваў дзейнічаць
пад назвай "Валынскі Статут" на далучаных
да Польшчы ў 1569 годзе Валынскім, Кіеўскім,
Брацлаўскім ваяводствах (за выключэннем
некаторых артыкулаў) і пасля ўвядзення
ў дзеянне новага звода законаў дзяржавы
- Статута 1588 года.
Такім
чынам, Статут 1566 г. замацаваў шмат новых
і прагрэсіўных палажэнняў, хаця перш
за ўсе клапаціўся аб прывілеях шляхты
і фактычна афармляў галоўную ролю буйных
феадалаў у дзяржаве. Менавіта ў гэтым
і праявілася супярэчлівасць Статута:
з аднаго боку ён абвяшчаў самыя прагрэсіўныя
ідэі і прынцыпы, звяртаючыся да ўсяго
насельніцтва і удакладняючы: "як да
багатых, так і да бедных", "як да людзей
вышэйшага стану, так і да людзей ніжэйшага
стану", а з другога боку - перш за ўсё
абараняў інтарэсы феадалаў. Будучы законам
феадальнай дзяржавы, Статут увабраў у
сябе ўсе характэрныя рысы і супярэчнасці
тагачасных грамадскіх адносін. Аднак
яго палажэнні адначасова адлюстроўвалі
і паступальную тэндэнцыю ў развіцці грамадства.
3.
Як ужо адзначалася , Статут 1566 г. замацаваў шмат новых і прагрэсіўных палажэнняў, хаця перш за ўсе клапаціўся аб прывілеях шляхты і фактычна афармляў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве. Напрыклад: стварэнне льгот і пераваг для класа феадалаў і саслоўя шляхты; недапушчэнне простых людзей у органы кіравання; замацаванне прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва.
Артыкул 26 Раздзела 1 Статута упершыню у статутавым заканадаўстве дазваляецца шляхце свабодна перамяшчацца па тэрыторыі дзяржавы, як па сушы, так і па вадзе, з мэтай продажу ўласнага збожжа (не купленага). Шляхта пры гэтым вызвалялася ад мытнага і маставога збору.
Простых
людзей нельга павышать над шляхтай,
гаворыцца ў артыкуле 21 трэцяга
раздзела , што ніхто самавольна
не можа прысвоіць сабе шляхецкае
званне.
Аднак у артыкуле 3 раздзела 3 гаворыцца, што Вялікі князь абяцае ўсім жыхарам дзяржавы па прыкладу іншых хрысціянскіх дзяржаў захоўваць іх пры свабодах і вольнасцях, не адымаць у іх зямель, пасад, правоў, дарчых грамат.
Статут 1566 года умацоўваў палажэнне шляхты i таму шмат артыкулаў прысвячаецца прававому палажэнню шляхты. У кантэксце павелічэння правоў шляхты забараняецца турэмнае зняволенне прызванага да суда шляхціца да таго часу, пакуль ён не будзе прызнаны вінаватым у судовым парадку.
Информация о работе Кансцiтуцыйнае права ВкЛ па статуту 1566 года