Фарміраванне і развіццё палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь (1991 – 2008 гг.)

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Октября 2011 в 23:14, контрольная работа

Описание работы

Да канца 1980-х гг. у СССР вызначыліся працэсы сістэмнага распаду, якія адбываліся ў народнай гаспадарцы, сацыяльным жыцці, палітычных і міжнацыянальных адносінах. Працяглая эканамічная стагнацыя прывяла да дэфіцыту тавараў народнага спажывання і сацыяльнай напружанасці. На фоне дасягненняў заходнееўрапейскай постіндустрыяльнай цывілізацыі давер савецкіх людзей да сацыялістычных каштоўнасцей знізіўся да крызіснага стану. Заняпад КПСС, якая працяглы час з’яўлялася своеасаблівым каркасам палітычнай сістэмы, прывёў да разбалансавання галін улады і аслаблення ўсяго дзяржаўнага арганізму. Дэмакратызацыя і галоснасць спарадзілі хвалю антыкамунізму і антысемітызму, пашырэнне ліберальных і нацыяналістычных ідэй.Палітычная эліта шэрагу саюзных рэспублік і асобных рэгіёнаў РСФСР бачыла выйсце са складанага становішча ў адасабленні ад Масквы.