Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Октября 2011 в 07:59, доклад

Описание работы

Тэрмін (лац. terminus – мяжа) – слова ці словазлучэнне, якое з’яўляецца назвай спецыяльнага паняцця якой-небудзь сферы вытворчасці, навукі, тэхнікі і г.д.

Як і агульнаўжывальныя словы, тэрміны падзяляюцца на ўласнамоўныя і іншамоўныя. Уласнамоўныя тэрміны ў сваю чаргу падзяляюцца на словы, якія пераўтварыліся ў тэрміны з агульнаўжывальных слоў, і дэрываты. Агульнаўжывальныя словы, якія сталі тэрмінамі, найбольш звязаны па тэматыцы з грамадствам, прыродай, жывёламі, раслінамі і г.д., таму іх шмат у прыродазнаўчых, грамадскіх медыцынскіх навуках: тканка, абалонка, цыбуліна, высыпанне, палачкі,усталік, грабеньчык і інш. Дэрываты – гэта тэрміны, утвораныя з уласнамоўнага ці запазычанага матэрыялу пры дапамозе сваіх ці іншамоўных словаўтваральных сродкаў: асыпанне, грануляванне, гематома, геліялячэнне, акасцяненне.

Содержание работы

I. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ:
Паняцце тэрміна і яго спецыфічных асаблівасцей.
Паняцце тэрміналогіі і яе спецыфічных асаблівасцей.
Наменклатура як падсістэма тэрміналогіі.
Класіфікацыя тэрмінаў паводле ўжывання і сфер функцыянавання.
Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі і тэрміналагічная работа.
Фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі.
Беларуская медыцынская тэрміналогіія ў старабеларускай мове.
Развіццё новай беларускай медыцынскай тэрміналогіі.
Гісторыя развіцця беларускай медыцынскай тэрміналогіі.
Сучасны этап у развіцці медыцынскай тэрміналогіі.

Файлы: 1 файл

5.doc

— 126.00 Кб (Скачать файл)

УА “Віцебскі  дзяржаўны ордэна Дружбы народаў 

медыцынскі  ўніверсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП 
 
 
 
 
 
 
 

              Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

              рускай  і беларускай моў ФПДП

              Пратакол №1 ад 2.09.2011г. 
               
               
               
               
               
               
               

МетадычнаЯ распрацоўка для студэнтаў № 5

для правядзення заняткаў

на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэтаў

па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

 
 
 
 

Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

 

  
 
 
 
 
 
 
 

75 хвілін. 

I. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ:

  1. Паняцце тэрміна і яго спецыфічных асаблівасцей.
  2. Паняцце тэрміналогіі і яе спецыфічных асаблівасцей.
  3. Наменклатура як падсістэма тэрміналогіі.
  4. Класіфікацыя тэрмінаў паводле ўжывання і сфер функцыянавання.
  5. Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі і тэрміналагічная работа.
  6. Фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі.
  7. Беларуская медыцынская тэрміналогіія ў старабеларускай мове.
  8. Развіццё новай беларускай медыцынскай тэрміналогіі.
  9. Гісторыя развіцця беларускай медыцынскай тэрміналогіі.
  10. Сучасны этап у развіцці медыцынскай тэрміналогіі.
 
  1. МАТЭРЫЯЛ  ДЛЯ САМАПАДРЫХТОЎКІ
 

1. Паняцце тэрміна.  Тэрміналогія. Наменклактура 

   Тэрмін (лац. terminusмяжа) – слова ці словазлучэнне, якое з’яўляецца назвай спецыяльнага паняцця якой-небудзь сферы вытворчасці, навукі, тэхнікі і г.д.

   Як  і агульнаўжывальныя словы, тэрміны  падзяляюцца на ўласнамоўныя і іншамоўныя. Уласнамоўныя тэрміны ў сваю чаргу падзяляюцца на словы, якія пераўтварыліся ў тэрміны з агульнаўжывальных слоў, і дэрываты. Агульнаўжывальныя словы, якія сталі тэрмінамі, найбольш звязаны па тэматыцы з грамадствам, прыродай, жывёламі, раслінамі і г.д., таму іх шмат у прыродазнаўчых, грамадскіх медыцынскіх навуках: тканка, абалонка, цыбуліна, высыпанне, палачкі,усталік, грабеньчык і інш. Дэрываты – гэта тэрміны, утвораныя з уласнамоўнага ці запазычанага матэрыялу пры дапамозе сваіх ці іншамоўных словаўтваральных сродкаў: асыпанне, грануляванне, гематома, геліялячэнне, акасцяненне.

   Не  кожнае спецыяльнае слова з’яўляецца тэрмінам. Спецыфіка тэрмінаў відавочна  ў параўнанні з агульнаўжывальнымі словамі:

  • тэрміны выкарыстоўваюцца ў пэўнай сферы дзейнасці, агульнаўжывальныя словы выкарыстоўваюцца неабмежавана;
  • тэрміны – гэта канцэнтарваныя, эканомныя выражэнні паняццяў, якія з’яўляюцца вынікам навуковай і тэхнічнай дзейнасці людзей;
  • тэрмін у слоўніках не тлумачыцца, а яму даецца азначэнне, у адрозненне ад агульнаўжывальнага слова, значэнне якога моржа быць растлумачана апісаннем ці параўнаннем;
  • засваенне тэрмінаў – сэнс прафесійнай падрыхтоўкі, засваенне агульнаўжывальных слоў – аснова штодзённых зносін памж людзьмі;
  • для засваення тэрмінаў патрабуецца спецыяльна арганізаваная падрыхтоўка, агульнаўжывальныя словы назапашваюцца ў працэсе развіцця чалавека і станаўлення яго асобы;
  • тэрмін пазбаўлены экспрэсіі і эмацыянальнасці. Нават калі тэрмін узнікае шляхам метафарызацыі, ён губляе сваю эмацыянальную афарбоўку: вочны яблык, цела клеткі, восевы цыліндр, каленная рэпка, бугаркі мозга, спіннамазгавы вузел;
  • кожны тэрмін з’яўляецц адзінкай пэўнай тэрмінасістэмы, якая абмежавана галіной навукі, і сваю адназначнасць тэрмін атрымлівае менавіта праз прыналежнасць сістэме;
  • тэрмін адназначны ў межах сваёй сістэмы, агульнаўжывальнае слова найчасцей мнагазначнае.

   Слова тэрміналогія выкарыстоўваецца ў некалькі значэннях:

  1. сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў, напрыклад, тэрміналогія эканомікі, тэрміналогія мовазнаўства, юрыдычная тэрміналогія;
  2. у больш шырокім сэнсе слова тэрміналогія ўжываюць для абазначэння агульнай сукупнасці тэрмінаў пэўных галін дзейнасці;
  3. раздзел мовазнаўства, які займаецца вучэннем тэрмінаў.

   Мэта  тэрміналогіі – дасягненне дакладнасці і адназначнасці тэрмінаў, адпаведнасці паміж сістэмай тэрмінаў і сістэмай паняццяў. Таму асноўнымі асаблівасцямі тэрміналогіі з’яўляецца:

    1. адсутнасць мнагазначнасці тэрмінаў. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы, тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Так, слова абсцэс у медыцыне азначае гнайнік. Адназначнымі з’яўляюцца біялагічныя тэрміны сімбіёз, калякветнік (околоцветник) і інш., лінгвістычныя метатэза, перараскладанне і інш., хімічныя двухвокіс, ангідрыд і інш. Але разважаць пра адназначнасць тэрмінаў можна толькі ў межах дадзенай тэрміналагічнай сістэмы. Напрыклад, слова інкубацыя ў медыцыне – скрыты перыяд хваробы, у сельскай гаспадарцы – вывядзенне птушанят у інкубатары; грануляцыя як астранамічны тэрмін абазначае “зярністасць паверхні Сонца”, а ў медыцыне – гэта “новая тканка, што ўтвараецца пры загаенні раны”;
    2. адсутнасць сінаніміі тэрмінаў. Тэрмін не павінен мець сінонімы, паколькі любое адценне паняцця павінна мець  ўласнае абазначэнне з дапамогай тэрміна. Аднак у рэальна існуючых нярэдка прысутнічае сінанімія, варыянтнасць, а таксама кароткія варыянты поўнага тэрміна.

   Варыянтамі называюцца тэрміны, якія адрозніваюцца паміж сабой фанетычнымі або словаўтваральнымі элементамі і поўнасцю супадаюць сваім значэннем (адыманне – адніманне, арбітражор – арбітражыст, аўкцыянер – аўкцыяніст),

   Скарачэнне  здзяйсняецца пропускам аднаго з кампанентаў тэрміналагічнага словазлучэння (дысперсія хуткасці гуку – дысперсія гуку), заменай словазлучэння тэрмінам, утвораным шляхам усячэння (імпульсны сігнал – імпульс, іскравы разрад – іскра, намінальная вартасць – намінал). Важным сродкам у дасягненні кароткасці тэрміна лічыцца абрэвіяцыя (біялагічны эквівалент рэнтгена – бэр, ЦПК – Цывільны працэсуальны кодэкс, МВФ – Міжнародны валютны фонд). Скарачэнне можа дасягацца таксама сродкамі сімволікі (г-прамяні –электрамагнітнае выпрамяненне з вельмі кароткай даўжынёй хвалі (менш 0,1 нм) і інш.) і дублетнасць (лінгвістыка – мовазнаўства, мнагазначнасць – полісемія, арфаграфія – правапісанне, азбука – алфавіт);

    1. антанімія  тэрміналогіі ўласціва не менш, чым лексіцы агульналітаратурнай мовы. Сустракаюцца тэрміны-антонімы практычна ў кожнай галіне навуковай дзейнасці: актыў – пасіў, брадыкардыя – тахікардыя, мікрацэфалія – макрацэфалія, кароткі гук – працяглы гук, высокія тэмпературы – нізкія тэмпературы;
    2. аманімічныя тэрміны часцей за ўсё адносяцца да розных тэрміналагічных сэстэм, іх называюць міжнавуковымі амонімамі. Напрыклад, тэрмін марфалогія абазначае ў мовазнаўстве “раздзел граматыкі, які вывучае формы слова”, у анатоміі - “навуку аб форме і будове чалавека і жывёлы”, у батаніцы - “навуку, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін”;
    3. адсутнасць экспрэсіі, нейтральнасць з эмацыянальна-экспрэсіўнага пункту гледжання. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку: зуб мудрасці, чырвоны радок, гарлачык жоўты, рукаў (ракі).

   Тэрміналогія  мае своеасаблівую падсістэму –  наменклатуру. Наменклатура – гэта сістэма назваў тэрмінаў, якія ўжываюцца ў пэўнай галіне навукі і тэхнікі, гэта сістэма ўмоўных сімвалаў, прызначэнне якіх – даць максімальна зручны з практычнага пункту погляду сродак для абазначэння прадметаў. напрыклад, анатамічная наменклатура – гэта сістэма анатамічных тэрмінаў, якая ўпарадковае лацінскія назвы органаў і частак цела, у выніку чаго навукоўцы розных краін свету могуць карыстацца аднолькавымі абазначэннямі анатамічных аб’ектаў. Анатамічная наменклатура з’яўляецца асновай медыцынскай тэрміналогіі. Адрозніваюць Міжнародную анатамічную наменклатуру, якая зацверджана на Міжнародным кангрэсе анатамаў, і нацыянальную анатакмічную наменклатуру. Абедзве вызначаюць тэрміны, найбольш распаўсюджаныя і абавязковыя для афіцыйнага медыцынскага лексікону і прызначаныя абмежаваць свавольную тэрмінатворчасць і прыпыніць з’яўленне прафесійных анатамічных жаргонаў. 

      1. Класіфікацыя  тэрміналагічнай лексікі.
 

   Тэрміны паводле ўжывання падзяляюцца на агульназразумелыя і вузкаспецыяльныя. Сэнс агульназразумелых тэрмінаў вядомы і неспецыялісту (хаця б у агульных рысах). Тэрміны вузкаспецыяльныя зразумелыя і выкарыстоўваюцца толькі спецыялістамі, ужыванне іх за межамі дадзенай тэрмінасістэмы, па-за сферай навукі, тэхнікі ці мастацтва, патрабуе тлумачэння. Напрыклад, агульназразумелымі з’яўляюцца медыцынскія тэрміны ангіна, дыягназ, наркоз, пазуха, атручэнне, апраменьванне і інш. І вузкаспецыяльныя - сератэрапія (лячэнне сывараткай), лізіс (павольнае зніжэнне тэмпературы), фіброма (від пухліны) і інш. Напрыклад, хімічныя агульназразумелыя тэрміны кіслата, акісленне, вадарод, рэакцыя і інш. А вузкаспецыяльнымі з’яўляюцца гідроліз (разлажэнне складанага рэчыва пад уздзеяннем вады), кальцынацыя (пракальванне рэчыва з мэтай яго акіслення ці разлажэння) і інш. Рэзкай мяжы паміж агульназразумелымі і вузкаспецыяльнымі тэрмінамі няма. Сустракаюцца тэрміны, якія маюцбь адценне састарэласці: ангелька (рахіт), цынга (шкробут), сухоты (туберкулёз), зельня (аптэка).

   У адпаведнасці са сферамі функцыянавання ў складзе тэрміналагічнай лексікі вылучаюць наступныя разрады: грамадска-палітычная, грамадска-культурная, навуковая і тэхнічная тэрміналогія.

   Да  грамадска-палітычнай тэрміналогіі адносяцца:

  • тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў сферы грамадска-палітычнай дзейнасці: выбары, дэпутат, парламент і інш.;
  • тэрміны розных грамадскіх навук - гісторыі (адраджэнне, рэфармацыя), філасофіі (абстракцыя, эмпірызм, алагізм), палітычнай эканомікі (вартасць, даход, сродкі абарачэння), логікі (дэдукцыя, суджэнне, абстрактнае разважанне) і інш.

   Да  грамадска-культурнай тэрміналогіі адносяцца словы, што функцыянуюць у сферы культуры - музыцы (акорд, арыя, гукарад), тэатральным мастацтве (авансцэна, дэкарацыя, трупа), кінамастацтве (гукааператар, сцэнарый), выяўленчым мастацтве (жывапіс, нацюрморт, пейзажыст), архітэктуры (арка, барока, готыка) і інш.

   Асаблівасцю грамадска-палітычнай і грамадска-культурнай тэрміналогіі з’яўляецца тое, што ім не ўласціва вузка абмежаваная сфера выкарыстання, стылістычная замкнутасць.

   У склад навуковай тэрміналогіі ўваходзяць тэрміны розных галін навукі - геаграфіі, фізіялогіі, геалогіі, астраноміі, хіміі, фізікі, матэматыкі мовазнаўства, медыцыны (аазіс, мерыды, лінгвістыка, суфікс, прэпазіцыя, косінус, тэарэма, функцыя, аорта, дыягназ, карыес, пратэз і інш.)

   Да  тэхнічнай тэрміналогіі адносяцца тэрміны, што функцыянуюць у розных вытворча-тэхнічных сферах - машынабудаванні, электратэхніцы, гідратэхніцы, радыётэхніцы, металургіі, горнай справе і г.д. (генератар, камера згарання, гідрометр, дамба, домна, бур і інш.) 

3. З гісторыі фарміравання  беларускай навуковай  тэрміналогіі. 

     Пры аналізе фарміравання тэрміналогіі неабходна паслядоўна размяжоўваць працэс натуральнага папаўнення тэрміналагічнай лексікі ў ходзе развіцця пэўных галін навукі і ўласна тэрміналагічную работу па ўпарадкаванні гэтай лексікі. Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі неаддзельна звязана з умовамі развіцця і функцыянавання нацыянальнай мовы. Тэрміналагічная работа па стварэнні пэўнай тэрміналогіі падзяляецца на чатыры этапы:

  1. Гэты этап звязаны са сферай функцыянавання (навуковыя тэксты) тэрміналагічнай лексікі, у гэты час галоўная роля належыць спецыялістам канкрэтнай галіны ведаў.
  2. Апісанне назапашанага моўнага матэрыялу і складаннем першых тлумачальных слоўнікаў.
  3. Моўнае ўпарадкаванне (суаднясенне з нормамі мовы) і фіксацыя тэрміналогіі.
  4. Нарматыўнае выкарыстанне тэрміна ў сферы функцыянавання.

     Паколькі  беларуская мова характарызуецца працягласцю і перарывістасцю свайго гістарычнага развіцця, то ёсць падставы сцвярджаць, што натуральнае фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі таксама з’яўляецца працяглым, але перарывістым.

     Такія пазамоўныя фактары, як забарона беларускай мовы Варшаўскім сеймам у 1696 годдзе і негатыўныя адносіны да яе царскага ўрада Расіі, выклікалі больш чым стогадовы разрыў паміж пісьмовымі традыцыямі старабеларускай і сучаснай беларускай мовы, адмоўна ўздзейнічалі на фарміраванне нацыянальнай навуковай тэрміналогіі, паколькі замацаванне навуковых тэрмінаў адбываецца, перш за ўсё, у працэсе ўжывання іх у друкаваных выданнях. Лексікаграфічная ж і ўласна тэрміналагічная работа ў такіх сацыяльных умовах наогул не магла быць арганізавана.

     Першапачатковай асновай фарміравання тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы неабходна лічыць назвы (намінацыі) розных прадметаў і з’яў прыроды ў народным маўленні і пазней фіксацыю гэтых намінацый у пісьмовых помніках старабеларускай мовы.

     Разуменне працэсу развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі цесна звязана з узнікненнем і развіццём пісьменства на Беларусі. А пісьменства на Беларусі аформілася адначасова з яго ўзнікненнем ва ўсёй Кіеўскай Русі (розныя надпісы, зробленыя кірыліцай рамеснікамі Кіева, Ноўгарада, Полацка, Смаленска і іншых старажытных цэнтраў, дзелавыя запісы і прыватныя лісты на бытавыя і гаспадарчыя тэмы). Так, у тэксце знойдзенай у 1959 годзе  ў Віцебску берасцяной граматы, якая датуецца XIII – XIV стагоддзямі, можна вылучыць наступныя словы, што ўвайшлі ў склад тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы і сталі асновай стварэння асобных тэрмінаў з розных галін гаспадарчай дзейнасці: грыўня, жыта, купіць, наяўнасць, прадаць.

Информация о работе Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы