Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Октября 2011 в 07:59, доклад

Описание работы

Тэрмін (лац. terminus – мяжа) – слова ці словазлучэнне, якое з’яўляецца назвай спецыяльнага паняцця якой-небудзь сферы вытворчасці, навукі, тэхнікі і г.д.

Як і агульнаўжывальныя словы, тэрміны падзяляюцца на ўласнамоўныя і іншамоўныя. Уласнамоўныя тэрміны ў сваю чаргу падзяляюцца на словы, якія пераўтварыліся ў тэрміны з агульнаўжывальных слоў, і дэрываты. Агульнаўжывальныя словы, якія сталі тэрмінамі, найбольш звязаны па тэматыцы з грамадствам, прыродай, жывёламі, раслінамі і г.д., таму іх шмат у прыродазнаўчых, грамадскіх медыцынскіх навуках: тканка, абалонка, цыбуліна, высыпанне, палачкі,усталік, грабеньчык і інш. Дэрываты – гэта тэрміны, утвораныя з уласнамоўнага ці запазычанага матэрыялу пры дапамозе сваіх ці іншамоўных словаўтваральных сродкаў: асыпанне, грануляванне, гематома, геліялячэнне, акасцяненне.

Содержание работы

I. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ:
Паняцце тэрміна і яго спецыфічных асаблівасцей.
Паняцце тэрміналогіі і яе спецыфічных асаблівасцей.
Наменклатура як падсістэма тэрміналогіі.
Класіфікацыя тэрмінаў паводле ўжывання і сфер функцыянавання.
Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі і тэрміналагічная работа.
Фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі.
Беларуская медыцынская тэрміналогіія ў старабеларускай мове.
Развіццё новай беларускай медыцынскай тэрміналогіі.
Гісторыя развіцця беларускай медыцынскай тэрміналогіі.
Сучасны этап у развіцці медыцынскай тэрміналогіі.

Файлы: 1 файл

5.doc

— 126.00 Кб (Скачать файл)

     Укладальнікі “Беларускай навуковай тэрміналогіі” ставілі мэту задаволіць надзённыя патрэбы навуковага і культурнага будаўніцтва на Беларусі. Але дасягнулі яе толькі часткова: і іх праца расцэньваецца як спроба стварэння беларускай навуковай тэрміналогіі, якая спрыяла далейшаму разгортванню лексікаграфічнай дзейнасці і стала прыкметнай падзеяй у беларускім мовазнаўстве.

     На  аснове ахарактарызаваных выданняў у 30-х гадах друкаваліся падручнікі і дапаможнікі па асноўных медыцынскіх  дысцыплінах: хірургіі, артапедыі, фізіялогіі, фармацэўтычнай хіміі, акушэрству і гінекалогіі, паталагічнай анатоміі, гігіене. У 1938 годзе публікацыі медыцынскіх падручнікаў і манаграфій на беларускай мове прыпынілася. У першае перадваеннае дзесяцігоддзе ў рэспубліцы не было цэнтра па распрацоўцы і ўпарадкавання тэрміналагічнай лексікі, што прывяло да значнай варыятыўнасці тэрміналогіі. Таму ў 1955 годзе ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР быў створаны сектар тэрміналогіі. З вяртаннем беларускай мове статуса дзяржаўнай у 90-х гадах тэрмінатворчасць у галіне медыцынскіх ведаў аднавілася: выдадзены праекты гісталагічнай і эмбрыялагічнай наменклатур, слоўнікі па фізіялогіі, анатоміі, медыцынскай вірусалогіі, перакладныя слоўнікі па медынскім навукам.

     На  фарміраванне сучаснай медыцынскай  тэрміналогіі аказалі значны ўплыў:

1. Запазычанні. Як правіла, запазычваюцца інтэрнацыянальныя тэрміны, якімі карыстаюцца многія мовы. Часцей за ўсё пры запазычаннях выкарыстоўваецца калькаванне (звычайна з рускай мовы): тазобедренный – тазасцегнавы, большеберцовый – вялікагалёнкавы. У складаных тэрмінах першай часткай звычайна з’яўляюцца ўсечаныя часткі, часцей за ўсё,  грэчаскіх назоўнікаў і прыметнікаў:

  • ларынга- (ад larynks, -ngos – гартань) - выражае паняцце “які адносіцца да гартані: ларынгаспазма, ларынгастэноз;
  • мія- (ад mys, myos – мышца) - выражае паняцце “мышачны”: міяфібрылы,, міярэлексанты;
  • неўра- (ад neuron – нерв) - указвае на сувязь з нервовай сістэмай: неўрадыспансер, неўрадэрміт;
  • нефра- (ад nephros – нырка): нефралогія, нефрапатыя;
  • пнеўма- (ад pneuma –  дыханне): пнеўмакокі, пнеўмамікоз;
  • самата- (ад soma,-atos – цела): самататрапін, саматаскапія;
  • спондыла- ( ад spondylos – пазванок): спондылаартрыт, спондалалістэз;
  • фармака-( ад pharmakon – лякарства): фармакалогія, фармакахімія;
  • хламіда-( ад chlamys – плашч): хламідабактэрыя, хламідаспоры;
  • энтэра-(ад enteron – кішка): энтэрабіёз, энтэравірусы;
  • адэна-(ад aden – залоза): адэнаматоз, адэнамер;
  • анка-( ад onkos – уздутасць): анкагены, анкагенэз;
  • ата-( ад us, otos – вуха): атаскоп, атафон;
  • афтальма-( ад ophtalmos – вока): афтальмарэакцыя, афтальмія;
  • гемата-( ад haima, -atos-  кроў): гематапсія, гематахром;
  • дэрмата-(ад derma-, -atos – скура): дэрматоз, дэрматыт;
  • кранія-( ад kranion – чэрап): краніяскапія, краніястэноз;
  • наза-(ад nosos – хвароба): назаарэал, назафобія;
  • рына-( ад rhis, -inos – нос): рынапластыка, рынасклерома;
  • сарка-( ад sarks, sarkos – мяса): саркаплазма, саркалема;
  • спланхна-(ад splachnon – вантробы): спланхнаплеўра, спланхнаптоз;
  • такса-( ад toksikon – яд): таксікаманія, таксікаінфекцыя;
  • тарака-( ад thoraks – грудзі): таракатамія, таракаскоп;
  • ура-(ад uron – мача): урабілін, уралогія;
  • фізія-(ад phisis – прырода): фізіялогія, фізіятэрапія;
  • хале-(ад chole – жоўць): халестырын, халецыстыт;
  • хондра-(ад chondros – храсток): хондрадыстрафія, хондрасаркома;
  • эмбрыя-(ад embryon – зародак): эмбрыягенэз, эмбрыялогія;
  • энцэфала-(ад enkephalos – мозг): энцэфалаграма, энцэфаліт.

       Колькасць лацінскіх тэрмінаў значна меншая ў параўнанні з грэчаскімі найменнямі. Гэта, як правіла, тэрміны, першай часткай якіх з’яўляюцца лацінскія элементы:

  • вібра- (ад vibro дрыжу, вагаюся; выражае паняцце “вібрацыйны”): вібраграма, вібратэрапія;
  • імуна- (ад immunis свабодны ад чаго-небудзь, некрануты; указвае на адносіны да імунітэту): імунаглабуліны, імунадэпрэсанты;
  • каранара- ( ад coronarius вянечны; выражае паняцці “які мае адносіны да вянечных артэрый сэрца”): каранарасклероз, каранараспазма;
  • лакта- (ад lac, -ctis малако; выражае паняцце “які адносіцца да малака”): лактабактэрыі, лактамы;
  • мульты- (ад multium многа; указвае на шматлікасць прадметаў або на шматразовасць дзеянняў, функцый): мультываленты, мультыфункцыянальнасць;
  • радые- (ад  radius прамень; указвае на адносіны да радыеактыўнасці, радыяцыі): радыехімія, радыемутацыі.

   Ёсць складаныя тэрміны, у якіх другой часткай часта з’яўляюцца элементы:

  • -фікацыя (ад facere рабіць; абазначае ўкараненне, распаўсюджанне): фэфікацыя;
  • -цыд (ад  caedo забіваю; адпавядае паняццю знішчэнне),: стрэптацыд;
  • -ол (ад oleum алей; адпавядае паняццю алей): талуол.

   Некаторыя медыцынскія тэрміны і іх часткі ў складаным найменні запазычаныя з іншых моў:

  • самнамбулізм (somnambulisme, ад лацінскага somnus “сон” + ambulare “хадзіць” – з французскай мовы);
  • мальсека (malsecco, ад male “хвароба” + secco “сухасць” – з італьянскай);

2. Уласнабеларуская лексіка. Сюды мы адносім тэрміны, што ўзніклі ў беларускай мове з XIV стагоддзя і да нашых дзён: нырка, лытка, галёнка.

3. Неалагізмы. Па меры з’яўлення новых прадметаў і паняццяў узнікае неабходнасць у іх моўным абазначэнні. Так з’яўляюцца неалагізмы: эмбрыёлаг, аксід, тамограф.

4. У сучаснай беларускай мове адной з крыніц развіцця медыцынскай тэрміналогіі з’яўляецца дыялектная лексіка. Многія з іх і сёння ў карыстанні значнай часткі беларусаў і існуюць паралельна з запазычанымі або калькаванымі тэрмінамі: аорта – тутніца, ключыца – раменніца, прамая кішка – кутніца. 

III. ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ ЗАНЯТКАЎ:

  1. Антанюк, Л.А. Спецыяльная лексіка беларускай мовы. Тэрміналогія: вучэбны дапаможнік / Л.А. Антанюк. – 2-е выданне, перапрац. і дапоўненае. – Мн.: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 2005. – 99с.
  2. Кітаева Т.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэбна-метадычны дапаможнік / Т.В. Кітаева, Н.В. Ратынская. – Мінск: БДМУ, 2010. – 131 с.
  3. Кліменка В.У. Медыцынская тэрміналогія. Лексіка. Стылістыка: навучальны дапаможнік па беларускай мове для студэнтаў медыцынскіх ВНУ / Гомельскі дзярж. медыцынскі ўніверсітэт. – Гомель, 2004. – 36 с.
  4. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.

Информация о работе Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы