История города Беларусии

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Января 2011 в 23:03, реферат

Описание работы

Небагата такiх куткоỷ у Беларусi. Не дзiỷна, што Мазыр успяваецца ỷ народных песнях i вершах мясцовых, зачараваных i ỷлюблёных у горад паэтаỷ». Гэтыя словы, сказаныя цудоỷным падарожнiкам, этнографам i пiсьменнiкам П.А. Шпiлеỷскiм амаль паỷтара стагоддзя назад, у поỷнай меры можна аднесцi да горада Мазыра i сёння. Шырока i свабодна раскiнуỷ ён свае прамысловыя i жылыя мiкрараёны па абодва берагi прыгажунi-ракi Прыпяцi на ỷзвышшах Мазырскай грады сярод Палескай раỷнiны. Чароỷная прырода беларускага Палесся надзялiла яго непаỷторным шармам. I гэты факт прызнаюць не толькi самi жыхары Мазыра, але i шматлiкiя госцi з iншых раёнаỷ Беларусi, блiзкага i далёкага замежжа. Такая ж дзiỷная, як i прырода, гiсторыя Мазырскай зямлi. Яна здзiỷляюча цiкавая старажытнасцю i багаццем.

Файлы: 1 файл

мазыр.doc

— 118.50 Кб (Скачать файл)

     5 сакавiка 1920 года Мазыр быỷ захоплены белапалякамi. Актыỷнымi ỷдзельнiкамi падполля, якое дзейнiчала ỷ гэты час, былi Х.Н. Левiн, Г.А. Багдановiч, М.А. Андрэеỷ. Не пакiдалi ỷ спакоi акупантаỷ партызанскiя атрады В.I. Талаша, I. Д. Ганчара, М.К. Качэнi. 29 чэрвеня 1920 года Мазырская группа Чырвонай Армii на чале з Ц.С. Хвесiным вызвалiлi Мазыр. Але гораду давялося яшчэ ỷвосень гэтага года перажыць крывавае нашэсце войскаỷ Булак-Балаховiча.

     Скончылася  грамадзянская вайна. З 1921 года мазыране перайшлi да амаль забытага мiрнага жыцця. Ужо ỷ пачатку 1922 года былi адноỷлены фанерная фабрыка «Прыма» i лесазавод «Пралетарый». У 1925 годзе аднавiỷся рух па чыгуначным масце праз Прыпяць, разбураным пры адступленнi белапалякамi, на базе былой запалкавай фабрыкi «Маланка» пачала працаваць пiларама, магутнасць гарадской электрастанцыi дасягнула 55 кВт. Восенню 1922 года пачалiся заняткi ỷ 2 сямiгодках i 2 пачатковых школах, дзе працавала 40 настаунiкаỷ. Вучобай было ахоплена 1350 дзяцей. У 2 бальнiцах налiчвалася звыш 100 ложкаỷ, вялi прыём хворых 2 палiклiнiкi. У 1926 годзе быỷ адкрыты педагагiчны тэхнiкум.

     З 1924 года Мазыр становiцца раённым  цэнтрам, адначасова у 1924-1930 i 1935-1938 гадах  – цэнтрам Мазырскай акругi. У 1938- 1854 гадах Мазыр быỷ абласным цэнтрам Палескай вобласцi

     Напярэдаднi Вялiкай Айчыннай вайны Мазыр ператварыỷся ỷ буйны эканамiчны i культурны цэнтр на паỷднёвым усходзе беларускага Палесся. Толькi на 7 буйнейшых прадпрыемствах горада: пiỷзаводзе, лесазаводзе, арцелi «Молат», ТЭЦ, лесаперавалачнай базе – працавала больш за 2,5 тыс. рабочых i iнжынерна-тэхнiчных работнiкаỷ. Акрамя гэтых прадпрыемстаỷ iснавалi хлебазавод, мясакамбiнат, гарпрамкамбiнат, друкарня, некалькi прамарцеляỷ. За гады перадваенных пяцiгодак у маi было пабудавана 214 жылых i грамадскiх будынкаỷ з карыснай плошчай больш за 30 тыс. м. кв. Сярод грамадскiх пабудоỷ асаблiва выдзялялiся: Дом Саветаỷ, будынак Палескага абкома партыi, абласны тэатр, Дом абароны, гарадская палiклiнiка, радзiльны дом, рачны вакзал, тыповыя будынкi школ i дзiцячых садкоỷ. Насельнiцтва перадваеннага Мазыра складала 18,5 тыс. чалавек.

     Але мiрная стваральная праца была спынена  гiтлераỷскiм нашэсцем. 22 жнiỷня 1941 года фашысты акупавалi Мазыр, ператварыỷшы яго ỷ свой адмiнiстратыỷны цэнтр, так званы «гебiтскамiсарыят», якi падпарадкоỷваỷся Жытомiрскаму «рэйхскамiсарыяту» на Украiне.

     З першых жа дзён акупацыi на тэрыторыi Палескай вобласцi i ỷ самiм горадзе пачалi дзейнiчаць партызанскiя атрады i падпольныя группы. Вакол Мазыра ỷтварылася цэлая партызанская зона, дзе супраць ворагаỷ вялi народную барацьбу 86 партызанскiх атрадаỷ, абיяднаных у 16 брыгад. Першымi партызанамi – Героямi Савецкага Саюза ỷ Вялiкай Айчыннай вайне сталi 6 жнiỷня 1941 года Цiхан Бумажкоỷ i Фёдар Паỷлоỷскi. Гэта высокае званне было таксама затым прысвоена партызанам-падрыỷнiкам Рыгору Такуеву i Фёдару Малышаву.

     Актыỷна змагалiся з ворагам Я. I. Талкачоỷ, К.М. Бакун, В.А. Караткевiч, М.К. Iльiнкоỷскi, П.М. Лузан, С.П. Ракiцкi i сотнi i тысячы iншых патрыётаỷ-мазыран. Кiраỷнiцтва партызанскiм i падпольным рухам ажыццяỷлялася Палескiм падпольным абкомам КП(б)Б, сакратарамi якога ỷ свой час зיяỷлялiся Ф.М. Языковiч, М. I, Малiнiн i I.Д. Ветраỷ.

     14 студзеня 1944 года Мазыр быỷ вызвалены войскамi 1-га Беларускага фронту з 875-дзённага фашысцкага палону. 17 вайскавым фармiраванням, якiя вызначылiся ỷ гэтых баях, было прысвоена ганаровае званне Мазырскiх.

     Вялiкiя  страты нанесла Мазыру вайна. З амаль 20-тысячнага насельнiцтва даваеннага горада ỷ студзенi 1944 года засталося 4700 чалавек. Была разбурана амаль поỷнасцю цэнтральная частка горада, не працавала нiводнае прадпрыемства, толькi камунальнай гаспадарцы Пелескай вобласцi былi нанесены страты больш чым на 3,2 млн руб. у тагачасных цэнах.

     I хаця раны i разбурэннi былi вялiкiя i цяжкiя, але мазыране горача, з верай ỷ заỷтрашнi дзень узялiся за аднаỷленне мiрнага жыцця. Узводзiлася жыллё, будавалiся бальнiцы, школы, ỷстановы культуры i гандлю; аднаỷлялiся прамысловасць, транспорт, сродкi сувязi – горад не толькi працягваỷ жыць, але i паступова мяняỷ свае аблiчча, прыгажэỷ на вачах. Вялiкую дапамогу ỷ гэтым аказала Мазыру ỷся краiна, iншыя гарады, i ỷ першую чаргу Ульянаỷск, якi стаỷ потым пабрацiмам горада Мазыра.

     Непазнавальна змянiỷся за апошнiя дзесяцiгоддзi Мазыр. Традыцыйная дрэваапрацоỷка ỷ прамысловасцi дапоỷнiлася шэрагамi буйнейшых у краiне прадпрыемстваỷ машынабудавання, электрычнай, хiмiчнай, нафтаперапрацоỷчай i дабываючай галiн эканомiкi, будаỷнiчымi i транспартнымi прадпрыемствамi, фабрыкамi швейнай i трыкатажнай вытворчасцi, прадпрыемствамi жалезабетонных вырабаỷ, харчовай прамысловасцi.

     На  тэрыторыi горада знаходзяцца 23 прамысловыя прадпрыемствы. Найбольш значнымi з iх зיяỷляюцца: ААТ «Мазырскi нафтаперапрацоỷчы завод», ААТ «Мазырдрэỷ», ААТ «Мазырсоль», ААТ «Беларуськабель», РУП «Этанол», ААТ «Мазырскi машынабудаỷнiчы завод», РУП «Мазырсельмаш», Мазырская ТЭЦ, ААТ «Мазырская швейная фабрыка «Надэкс»», ААТ «Трыкатажная фабрыка «Славянка»».

     У Мазыры надаецца вялiкая ỷвага фiзiчнай культуры, спорту i турызму. У горадзе працуе 9 дзiцяча-юнацкiх спартыỷных школ, у 1995 годзе адкрыта вучылiшча Алiмпiйскага рэзерву, дзе навучаюцца лепшыя спартсмены горада. У 2004 годзе на Алiмпiйскiх гульнях у Афiнах мазыране Наталя Генах i Раман Петрушэнка ỷзышлi на Алiмпiйскi пастамент.

     Гарадская сiстэма адукацыi прадстаỷлена разгалiновай структурай навучальных устаноỷ: Дзяржаỷны педагагiчны унiверсiтэт iмя I. Шамякiна, палiтэхнiчны колледж, музычны колледж, медыцынскае вучылiшча, ПТВ-84, ПТВ-68, ПТВ-131, ПТВ-228, 15 агульнаадукацыйных школ i 26 дашкольных устаноỷ.

     У Мазыры адкрыта гiмназiя, дзяржаỷны абласны лiцэй, школа з архiтэктурна-мастацкiм ухiлам, санаторная школа-iнтэрнат. Працуюць дашкольны дзiцячы дом, дзiцячае сацыяльнае прытулiшча. Для дзяцей з адметнасцямi ỷ развiццi створаны Цэнтр карэкцыйнна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi.

     Значную роль па арганiзацыi актыỷнага дасуг дзяцей праводзяць шэсць пазашкольных устаноỷ горада. Сярод iх цэнтры дзiцячай творчасцi, пазашкольнай работы, дзе паспяхова працуюць творчыя калектывы рознай скiраванасцi.

     Здаỷна  i не дарэмна Мазыр лiчыцца буйным культурным цэнтрам беларускага Палесся. Культурныя традыцыi продкаỷ падтрымлiваюцца i множацца i зараз. Далучыцца да свету цудоỷнага маленькiя i старэйшыя жыхары горада могуць у 6 палацах культуры, 5 школах мастацтва, 12 бiблiятэках, аб’яднаным краязнаỷчым музеi, цэнтры рамёстваỷ, драматычным тэатры iмя I. Мележа, парку культуры i адпачынку «Перамога», Цэнтры цыркавога мастацтва «Арэна», i iнш.

     Апiсанне Мазыра было б няпоỷным без знаёмства з чараỷнiчай  прыродай беларускага Палесся. Мазыршчына ляжыць у самым асяродку вялiкай Прыпяцкай нiзiны.гэты край з незвычайна разнастайнымi ландшафтамi i прыроднымi ỷмовамi. Большая частка тэрыторыi Мазырскага Палесся - размытая плоска-хвалiстая раỷнiна, складзеная з доннай марэны, ускладненая пясчанымi дзюнамi, марэннымi ỷзгоркамi, забалочанымi катлавiнамi i паэзаная далiнамi рэк. Асаблiвым фiзiка-геаграфiчным раёнам з’яỷляецца Мазырскае ỷзвышша. Найбольшая вышыня ỷ межах Мазырскай грады дасягае 221 м над узроỷнем мора. За вялiкае расчляненне рэльефа гэты край нярэдка называюць Беларускай Швейцарыяй.

     У запаведных кутках Палесся захавалiся рэлiктавыя раслiны. Толькi палеская зямля аказалася здольнай захаваць iх у першапачатковым выглядзе. З даỷнiх часоỷ захавалiся такiя рэлiктавыя вiды, як бузiна травяная, венерын чаравiчок, рададэндрон жоỷты. У самых характэрных месцах заказнiка «Мазырскiя яры»пралягае экалагiчная сцежка, якая прызвана шырока дэманставаць усiх жадаючым самыя славутыя аб’екты i з’явы прыроды.

     Палессе – край рэк i балот, непаỷторны куточак не толькi для жыхароỷ горада, але i для ỷсей планеты, якi сапраỷды абаснавана называюць «лёгкiмi Еỷропы».

     З каждым годам прыгажэе горад, размешчаны на высокiмберазе паỷнаводнай Прыпяцi, i становiцца яшчэ выдатнейшы. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     Лiтаратура 
 
 

    1. Мазыр –  Мозырь – Mozyr /склад. В.Р. Мiшчанка. –  Мн.: Мiжнар. Цэнтр культуры кнiгi, 2005. – 80 с.: iл.
    2. Мазыр.850 год: У 3 т. Т.1. Мазыр: гiсторыя i сучаснасць. / С.В. Целяпень, Т.А. Нiкiцiна, А.Р. Бобр i iнш. Гомель: КВПУП «Сож», 2005. 352 с.
    3. Мазыр. Горад на Прыпяцi: Фотаальбом /Скл. Д.П. Лупач – Мн.: «Клiч», 1995.

Информация о работе История города Беларусии