История города Беларусии

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Января 2011 в 23:03, реферат

Описание работы

Небагата такiх куткоỷ у Беларусi. Не дзiỷна, што Мазыр успяваецца ỷ народных песнях i вершах мясцовых, зачараваных i ỷлюблёных у горад паэтаỷ». Гэтыя словы, сказаныя цудоỷным падарожнiкам, этнографам i пiсьменнiкам П.А. Шпiлеỷскiм амаль паỷтара стагоддзя назад, у поỷнай меры можна аднесцi да горада Мазыра i сёння. Шырока i свабодна раскiнуỷ ён свае прамысловыя i жылыя мiкрараёны па абодва берагi прыгажунi-ракi Прыпяцi на ỷзвышшах Мазырскай грады сярод Палескай раỷнiны. Чароỷная прырода беларускага Палесся надзялiла яго непаỷторным шармам. I гэты факт прызнаюць не толькi самi жыхары Мазыра, але i шматлiкiя госцi з iншых раёнаỷ Беларусi, блiзкага i далёкага замежжа. Такая ж дзiỷная, як i прырода, гiсторыя Мазырскай зямлi. Яна здзiỷляюча цiкавая старажытнасцю i багаццем.