Аляксей Ануфрыевіч Дудараў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Мая 2012 в 17:08, реферат

Описание работы

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў (1968), працаваў слесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976) па спецыяльнасці «акцёр драмы і кіно». Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі ТЮГа (1976—1979), членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільм» (Мінск, 1976—1983). З'яўляўся сябрам Саюза Пісьменнікаў СССР (з 1979).

Файлы: 1 файл

ДУА САШ.doc

— 116.50 Кб (Скачать файл)

Біяграфія.

Аляксей Ануфрыевіч Дудараў.

Аляксей Ануфрыевіч ДУДАРАЎ (нар. 6 чэрвеня 1950, в. Кляны Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.) — беларускі драматург.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў (1968), працаваў слесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976) па спецыяльнасці «акцёр драмы і кіно». Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі ТЮГа (1976—1979), членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільм» (Мінск, 1976—1983). З'яўляўся сябрам Саюза Пісьменнікаў СССР (з 1979). З'яўляецца сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1987). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). У 1991—2002 г. займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва». З 2003 г. з'яўляецца мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай арміі.

Дэбютаваў у друку ў 1973. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Вядомы як драматург і кінадраматург. Пераклаў на беларускую мову хроніку У. Шэкспіра «Рычард III».

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і інш. узнагародамі. Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п'есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх год, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спектакль «Радавыя», прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002).

У прозе, драматургіі даследуе маральна-этычныя, духоўныя праблемы жыцця сучасніка, побыт вёскі, раскрывае вытокі перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне; гістарычныя асобы ў творах не пафoсно рамантызаваныя персанажы, а рэальныя людзі, падуладныя моцным пачуццям, часам здольныя памыляцца, але ўнутрана чыстыя. Творы Дударава перакладзены на рускую, славацкі, туркменскі, узбекскі, украінскі, эстонскі, літоўскі, польскі і іншыя мовы.

 

Жанаты, мае сына і дачку.

 

 

 

 

 

 

 

 

Бібліяграфія.

«Кола»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1977)

«Дэбют»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1978)

«Суседзі»: сцэнарый мастацкага фільма (1979)

«Выбар»: п'еса (паст. 1979)

«Святая птушка»: зборнік апавяданняў (1979)

«Буслянё»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1980)

«Як гартавалася сталь»: інсцэніроўка рамана М. Астроўскага (паст. 1980)

«Парог»: п'еса (паст. 1981)

«Сінявочка»: казка для дзяцей (1981)

«Купальская ноч»: сцэнарый мастацкага фільма (1982)

«Апошні ўзлёт»: п'еса (паст. 1982)

«Вечар»: п'еса (паст. 1983)

«Белыя росы»: сцэнарый мастацкага фільма (1984)

«Радавыя»: п'еса (паст. 1984)

«Восеньскія сны»: сцэнарый мастацкага фільма (1986)

«Майстар і Маргарыта»: інсцэніроўка рамана М. Булгакава (паст. 1987)

«Дыялог»: зборнік п'ес (1987)

«Злом»: п'еса (паст. ў 1988)

«Вежа»: п'еса, разам з У. Някляевым (паст. 1990)

«Купала»: трагедыя (1994) — увасабляе трагізм міжусобнай барацьбы ў ВКЛ напярэдадні Крэўскай уніі 1385

«Адцуранне» (1994) — фантасмагарычны погляд на эсхаталагічную загадку краю і народа

«Песня пра зубра» (1994) — па матывах паэмы М. Гусоўскага

«Палачанка» (1998)

«Чорная панна Нясвіжа» (1999)

«Прынц Мамабук»: камедыя (1999)

«Крыж» (2000)

 

 

Информация о работе Аляксей Ануфрыевіч Дудараў