Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Сентября 2015 в 18:14, курсовая работа
Адным з найважнейшых складальнікаў любой нацыянальнай культуры з’яўляецца народная святочна-абрадавая культура, як сямейна-бытавая, так і каляндарная. Каляндарныя святы мелі вялікае значэнне для нашых продкаў. Яны мелі не толькі мастацка-забаўляльную вартасць, але ў першую чаргу рэгламентавалі жыццё і дзейнасць чалавека. Яны данеслі да нас водгукі старажытнай барацьбы чалавека за існаванне, яго імкненне авалодаць таямніцамі прыроды.
Уводзіны………………………………………………………………..…3-6
Глава 1. Свята Гукання вясны: гісторыя і тэндэнцыя развіцця .
1.1. Гістарычныя аспекты ўзнікнення свята Гуканне вясны ................7-14
1.2.Культ раслiннасцi i традыцыйныя вобразы свята ........................14-19
1.3. Свята Гукання вясны ў iншых краiнах. ......................................19-22
Глава 2. Святкаванне Гукання вясны на сучасным этапе
2.1.Адраджэнне свята Гукання вясны на Беларусi. ..................................22-27
2.2. Стрктурныя асаблiвасцi свята Гукання вясны ....................................28-31
Бібліяграфічны спіс........................................................................... ........... 32
Заключэнне..........................................................
- Што цябе, лецейка, узвелічаюць,
Мяне, зімачку, праклінаюць?
- Бо ты, зімачка, халодная,
Лугі, балоты памарозіла,
Ой, я, лецечка, да вясёлае,
Лугі, горы ізмачыла,
Лугі, горы ўзвесяліла;
Ой, там хлопчыкі збіраюцца
Да на мёд, віно складаюцца;
Ой ты, Іваначка, кладзі больш за ўсіх,
Твая Ганначка лепш за ўсіх.
Заспяваная на пагорку песня далёка неслася ў чыстым паветры. Спявачкі з дзвюх вёсак па чарзе выконвалі па адным радку. Кожны радок песні заканчваўся працяглым рэфрэнам-гуканнем: "у-у-у".
- У вяснянках малюецца вясна,
якая ўрачыста прыбывае ў
- А ты, вясна, ты красна,
Што ж ты нам прынесла?
- А прынесла, прынесла
Цёпла лета, ціхае,
Цёпла лета, ціхае
І цёплую вадзіцу,
І цёплую вадзіцу,
З зямліцы травіцу,
Старым бабкам па кійку,
А пастушкам па яйку.
Людзі верылі, што прырода будзе спрыяць ім:
Дай, божа, на жытачка род,
На статачак плод,
Людзям на здароўе.
Гукалі вясну і на Саракі. А святочным гэты дзень стаў не дарма. Па-першае, асаблівае спалучэнне цёмнай і светлай часткі сутак надавала гэтым дням магічнае адценне. 22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.
Пантэон славянскіх багоў таксама не заставаўся ў баку. На "саракі" ўшаноўваліся Белабог - пакравіцель жыцця, прарадзіцель людзей, чые ймя пайшло ад словаспалучэння "на белым свеце" - на гэтым свеце, не "на тым". І Жыва, яго жонка, багіня-маці, адказная за нараджэнне, адраджэнне, абуджэнне зямлі, народзіны і нованарожджаных дзетак. У сучасным жыцці можа лічыцца пакравіцельніцай акушэраў. У гонар Белабога і Жывы спявалі песні, а іх сымбалі упрагожвалі першымі кветкамі.
Галоўнай ідэяй веснавога цыклу народных свят была ідэя адраджэння і аднаўлення прыроды. Вясной пачынаюцца самыя адказныя сялянскія работы: ворыва, сяўба, выган скаціны ў поле.
Абуджэнне прыроды пасля працяглай зімовай спячкі патрабавала аднаўлення чалавека. Ён імкнуўся ачысціць сваю душу, падрыхтаваць арганізм да пераходу на новую ежу. На гэты час выпадае самы працяглы Вялікі пост. Як бы просячы прабачэння ва ўсяго жывога, селянін не толькі не забіваў у пост ніякай скаціны, але не гатаваў малочных і мясных страў.
Нашы продкі лічылі пачаткам года вясну. Год пачынаўся альбо 1 сакавіка па старому стылю, альбо 21 сакавіка - з тыдня веснавога раўнадзенства.
— Да вясна красна,
Дзе ты была?
Да што ты нам прынясла?
— Прынясла хлопцам па лясачцы,
А малым дзецям па кружочку,
Малоданькам па чэпчыку,
А дзевачкам па кветачцы.
Каб хлопчыкі ў войска пайшлі,
А малыя дзеткі хутка раслі,
Малоданькі ўбраны былі,
Красны дзеўкі замуж пайшлі.
Ты, пчолачка ярая,
Ды вылець за мора,
Ой, ляло, ляло,
Ты вылець за мора.
Ты вынесі ключыкі,
Ключыкі залатыя,
Ой, ляло, ляло,
Ключыкі залатыя.
Адамкні лецечка,
Лета цёплае,
Ой, ляло, ляло,
Лета цёплае.
Замкні зіманьку,
Зіму сцюдзёную,
Ой, ляло, ляло,
Зіму сцюдзёную.
Асноўны матыў песняў-гуканняў зводзіўся да проціпастаўлення састарэлай зімы доўгачаканаму лету.
Зіма з летам сустракаецца,
Пра здаровейка пытаецца:
- Ой, чалом, чалом, да цёпла лецечка!
- Ой, здарова была, да халодна зімачка!
- Што цябе, лецейка, узвелічаюць,
Мяне, зімачку, праклінаюць?
- Бо ты, зімачка, халодная,
Лугі, балоты памарозіла,
Ой, я, лецечка, да вясёлае,
Лугі, горы ізмачыла,
Лугі, горы ўзвесяліла;
Ой, там хлопчыкі збіраюцца
Да на мёд, віно складаюцца;
Ой ты, Іваначка, кладзі больш за ўсіх,
Твая Ганначка лепш за ўсіх.
Важным момантам было паленне агню. Складалі вогнішча з мялля і ўсякай старызны і спявалі ля яго вяснянкі. Часам, як і на купальскія ігрышчы, моладзь ладзіла скокі праз агонь.
Пэўную абрадава-магічную ролю грала і гушканне на арэлях. Чым вышэй арэлі падляталі, тым вышэй, паводле павер’яў, будзе расці лён і іншыя расліны.Існаваў цыкл “арэльных” песень, які выконваўся падчас гушканняў.
У Салігорскім раёне Мінскай вобласці захаваўся абрад “затанцоўвання” вясны. Па структуры ён падобны да калядных і валачобных абыходаў. Моладзь збіралася ў гурт і абыходзіла кожны двор, дзе вадзіла карагод. Гаспадарам зычылі добрага ўраджаю і дабрабыту. Самому карагоду таксама прыпісваліся магічная сіла: па-першае, кола – старажытны сімвал абароны, захаванасці; па-другое, падчас яго выконвалася абрадавая песня-замова: “Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць...”
У іншых славянскіх і еўрапейскіх народаў не было звычаю выдзяляць сустрэчу вясны ў асобны абрадава-святочны комплекс. Гуканне вясны уваходзіла ў іншыя святы, таму было рухомым па часе. У заходнееўрапейскіх народаў яно перакрывалася масленічнымі карнаваламі, не без уплыву хрысціянскай традыцыі.
У сучасным сьвеце, дзе пануе глабалізацыя і уніфікацыя, для любога народа вельмі важна не згубіць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Зварот да духоўных здабыткаў продкаў дазваляе нам глыбей пазнаць іх уяўленьні аб навакольным свеце і аб месцы ў ім чалавека.
1.2.Культ раслiннасцi i традыцыйныя вобразы свята Гукання вясны.
Як ні адна іншая пара года вясна прыносіць з сабой спадзяванні на аднаўленне, безліч клопатаў, звязаных з лёсавызначальным і жыватворным колазваротам чалавека-земляроба. Ідэя адраджэння і абнаўлення – прыроднага і чалавечага – вымагала ад людзей самага актыўнага дыялога з Сусветам, з Богам, з прыродным наваколлем і сваімі продкамі.
Менавіта вясною ўсё жывое адчувае ўздым жыццёвых сіл, расце, квітнее, імкнецца да новага і лепшага. Дык як жа ж падштурхнуць вясну-красну, каб хутчэй прыходзіла, прыносіла дабрабыт і парадак? Гукаць, зваць, клікаць! І чым вышэй забрацца, чым далей разнясецца песня-заклічка, тым лепей. Таму і збіраліся звычайна на высокіх адкрытых месцах: пагорках, беразе ракі ці возера, на ўскрайку лесу ці проста на дахах хат і лазняў, ды складалі вогнішча, каб сагрэць зямельку, каб зазваць сонейка. А яшчэ спальвалі ў ачышчальным агні старызну і непатрэбшчыну, каб пазбавіцца ад ўсякага ліхога і марнага. Сам жа веснавы карагод валодаў магічнай сілай, бо кола – старажытны сімвал абароны, захаванасці. Наспяваўшыся-нагукаўшыся, моладзь ішла на арэлі гушкацца, ды чым вышэй, тым лепей! Гэта ж не проста забава – вышэйшы лён уродзіцца, ды ўраджай багацейшы будзе.
Галоўнае месца ў вясновых святах, дзе панаваў культ раслін і розных палявых духаў, займалі абрадава-магічныя дзеянні ахоўнага характару.
У шмат якіх мясцовасцях у абрад гукання вясны ўваходзіў звычай пячы “жаваранкаў”. Увогуле, абрадавае печыва ў выглядзе больш ці менш стылізаваных птушак ці бусліных лапак характэрна для ўсіх славянскіх народаў. Птушкі з’яўляюцца часта сустракаемым вобразам, да якога звяртаюцца ў вяснянках.
Выпяканне птушак і найперш “жаўранкаў” тлумачыцца тым, што якраз гэтыя птушкі з’яўляліся першымі і самымі раннімі вестунамі набліжэння цяпла.
— Ой ты, жаваранку, ранняя пташка,
Чаго так рана з выраю вылецеў?
— Мяне пташкі белыя з выраю ганілі:
Ляці, жаваранку, у сваю старонку,
Там табе вадзіцы па самыя крыльцы,
Там табе гарошку па самы дзюбочак,
Там табе травіцы па самы каленцы.
Назіранні за паводзінамі
птушак дапамаглі нашым продкам
бездакорна арыентавацца ў
Вялікая колькасць прымет звязана з бусламі, шпакамі, варонамі, жураўлямі і некаторымі іншымі відамі птушак. Паралель прасочвалася самая непасрэдная. З далёкага выраю птушкі прыляталі ў пэўнай паслядоўнасці: “На Саракі, паводле народнага павер’я, вылятае з цёплага краю вястун вясны жаваранак; пасля яго - гракі, што бывае за 12 дзён да адкрыцця вады; потым качкі і журавы і нарэшце зязюля, якая, як кажа народ, пачынае кукаваць за 12 дзён да святога Георгія (6 мая)”. Апошнімі прыляталі салаўі -- птушкі кахання.
Да птушак беларусы ставіліся як да істот, якія звязаны з выраем -- месцам знаходжання душ памерлых продкаў. Таму іх прылёт з Выраю ўспрымаўся абвесткай новага жыцця, адушаўлення-ажывання прыроды. Разуменне зместу дадзенай міфалагемы дазволіць нам патлумачыць некаторыя асаблівасці пэўных абрадавых дзеянняў.
Галоўнае месца ў вясновых святах, дзе панаваў культ раслін і розных палявых духаў, займалі абрадава-магічныя дзеянні ахоўнага характару. Гаспадарчая неабходнасць дыктавала земляробу як мага больш уважліва прыглядацца да змены надвор'я, своечасова рыхтавацца да будучых пасеваў і выгану жывёл на луг. Вясна магла быць і ранняй, і позняй. Позняя вясна прыносіла голад. Таму на Беларусі шырока існавалі абрады сустрэчы і гукання вясны.
У поўдзень моладзь збіралася гуртам і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць. Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад снегу.
Хлопцы збіралі з усяе вескі розную старызну і зносілі іх у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета. Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі.
Відавочнік гэтага свята ў Гомельскім павеце ў 1880-х гадах этнограф З. Радчанка ўспамінала:
Дзяўчаты збіраюцца ўвечары па канчатку сваіх прац і становяцца групамі на беразе ракі, а калі няма ракі ці возера, то за вёскай, на пляцоўцы, часам жа на ўзгорку. Гэтыя групы ўсталёўваюцца на далёкай адлегласці адна ад другой; калі адна група скончыць свой куплет і ледзь суціхае яе апошняя нота, тады ў аддаленні іншая група працягвае свой куплет". Далей этнограф заўважае: "Вяснянкі адрозніваюцца ад усіх іншых песень сваім прыпевам, накшталт гукання (у сярэдзіне песні), што гучыць вельмі хораша, калі песня раздаецца ў лесе, пранясецца па вясновым разліве і адгукнецца далёкім рэхам.
Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы - прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, з’яўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі:
Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!
Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у!
А зімачку забярыце - у-у-у-у!
Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!
Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!
Спевы вяснянак і гукальных карагодаў на ўзгорках суправаджаліся падкідваннем уверх печыва ў выглядзе жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было вызваць хутчэйшы надыход вясны.
Цікава апісваў гэты момант Г. Цітовіч у каментарыі да лепшай з такіх песен “Жавароначкі, прыляціце”: -- “адной з тых песен, якімі беларускія дзяўчаты клікалі жаданую вясну. У час выканання песні яны падкідвалі ўгару выпечаных з цеста жаўрукоў, а мужчыны “скампанугавалі” гэтаму магічнаму абраду на берасцяных трубах” (у в. Ланская Маларыцкага раёна).
Мы рабілі моста
На пана старосту.
Перша капуста,
Друга распуста.
Сцежкамі запускалі,
Аднаго з іх застаўлялі
Перша малявана,
Друга затрымана.
Ты куды ідзеш — улева ці управа?
Гэта сігнал для ўдзельнікаў гульні. Завадатары — два хлопцы — утвараюць браму, стаўшы твар у твар і паклаўшы рукі адзін аднаму на плечы, пачынаюць спяваць. Удзельнікі праходзяць гужам пад брамай, на словах "затрымана" брама зачыняецца — гэта значыць, нехта апынуўся паміж рук завадатараў, якія пытаюцца: "Ты куды ідзеш — улева ці управа?" Затрыманы адказвае і адпаведна становіцца за правым або левым "шулам брамы", кладучы далоні выцягнутых рук на плечы таго, каго ён выбраў. Гульня пачынаенца зноў, але удзельнікі праходзяць гужам у абедзве аркі брамы. Потым у 3-ю, 4-ю і г. д., пакуль не застанецца адзін удзельнік.
Информация о работе Святкаванне Гукання вясны на сучасным этапе