Война на Беларуси. 1812 год

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Апреля 2012 в 15:04, контрольная работа

Описание работы

На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантынеце склаліся надзвычай напружаныя міжнародныя адносіны, якія перманентна выліваліся ў ваенныя канфлікты. Галоўнымі суб'ектамі еўрапейскай палітыкі з'яўляліся Англія, Расія і Францыя, якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона. захоплівала і ўсталеўвала кантроль над усе новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі. якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій. накіраваных супраць Францыі.

Содержание работы

ВАЙНА НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI, 1812 ГОД……………………………...3
ВЫНІКІ ВАЙНЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ…………………………………………….12
ЛIТАРАТУРА……………………………………………………………………14

Файлы: 1 файл

наполеон .docx

— 38.05 Кб (Скачать файл)

Сітуацыя надзвычай ускладнялася тым, што ў напалеонаўскім войску хутка пагаршалася дысцыпліна, вынікам чаго стала эпідэмія марадзерства, ад якога пакутвалі як гарадскія, так і сельскія жыхары: мяшчане, сяляне, шляхціцы, памешчыкі. Напалеон і яго адміністрацыя разумелі небяспечнасць гэтай з'явы, спрабавалі прыпыніць ці абмежаваць яе маштабы, не спыняючыся перад самымі жорсткімі карамі. 28 ліпеня па загаду маршала Даву было растраляна 13 кірасір, якія былі захоплены на месцы злачынства: рабаўніцтве яўрэйскай крамкі ў Мінску. Не абмінуў сваей увагай гэтую праблему і Напалеон, які 20 ліпеня ў Глыбокім выдаў жорсткі загад накіраваны супраць марадзераў. Былі створаны спецыяльныя рухомыя вайсковыя каманды для барацьбы з марадзерамі і дэзерцірамі. Аднак кардынальнага паляпшэння не назіралася: самавольныя рабункі, несанкцыянаваныя рэквізіцыі, экзекуцыі працягваліся, у першую чаргу у сельскан мясцовасці.

Відавочна, што ў найбольш складанай сітуацыі апынулася беларускае сялянства. Становішча сялянства ніколі не было легкім, а з пачаткам ваенных дзеянняў сітуацыя пагоршылася ў шмат разоў. У зоне непасрэдных баявых дзеянняў сяляне кідалі свае вескі і шукалі паратунку ў лесе і іншых патаемных месцах. Пасля заканчэння баеў многія з іх не спяшаліся вяртацца дамоў, што выклікала заклапочанасць іх гаспадароў і французскай і зноўстворанай адміністрацый. Спробы прымусовага вяртання часам выклікалі жорсткае працівадзеяння.

Ва ўмовах вайны адміністрацыя (расійская. французская і калабаранцская) ужо не мела магчымасці эфектыўна выкарыстоўваць рэпрэсіўны механізм. Гэта адчулі і сяляне, якія пачалі больш рашуча і актыўна супраціўляцца прыгнятальнікам і ўладам. У ліпені 1812 г. бабінавічскі земскі спраунік даносіў начальству: "...казенныя сяляне Бабінавецкага староства адмовіліся ад паслушэнства і робяць пагрозы рэзаць чыноунікаў і памешчыкаў, калі будуць іх прымушаць даваць фурманкі ці нешта іншае для арміі."

3 надыходам французскай  арміі сяляне пэўны час займалі палітыку чакання, тым больш, што сярод іх распаўсюдзіліся чуткі аб намеры Напалеона скасаваць прыгоннае права. Рэаліі вайны (рабункі. рэквізіцыі, здзекі і г.д.) штуршалі сялян на супраціўленне. Яны актывізуюцца і пачынаюць даваць адпор малалікім групам марадзераў, нападаюць на адстаўшых ці заблудзіўшых салдат, на каманды фуражыраў "Вялікай арміі". Такія выпадкі становяцца звычайнай з'явай і наносяць вялікую шкоду французскім акупантам, а гэта, зразумела, абектыўна спрыяла расійскай арміі.

Напалеон мог прыцягнуць сімпатыі прыгоннага сялянства адменай  прыгоннага права, але гэтага не было зроблена. У сувязі з гэтым. паўстае  пытанне: чаму Напалеон не паспрабаваў  прыцягнуць сімпатыі расійскага прыгоннага сялянства заявай аб скасаванні прыгоннага права? Аб тым, што такія, калі не планы, то намеры існавалі есць шэраг сведчанняў. Сам Напалеон 20 снежня 1812 г. на пасяджэнні Сената Францыі тлумачыў: "Я мог  бы ўзняць супраць яе (Расіі) большую частку яе ўласнага насельніцтва, абвясціўшы вызваленне рабоў. Але, калі я даведаўся пра грубасць нораваў гэтага шматлікага класа рускага народа, я адмовіўся ад гэтай меры, якая асудзіла б мноства сямействаў на смерць, рабаванне і страшэнныя пакуты”. Верагодней за ўсе, Напалеон не столькі клапаціўся за жыцце і маемасць рускага дваранства, колькі баяўся народнага сацыяльнага выбуху, які б мог прывесці да неспадзяваных для яго вынікаў пазбавіць усядлякай магчымасці паспяхова скончыць вайну і заключыць пераможны мір з Аляксандрам I.

Новыя ахвяры і разбурэнні прынесла беларускаму народу і Беларусі адступленне напалеонаўскага войска і рух рускай арміі на ўсход. Як вядома. Напалеон пачаў адступленне з Масквы 7(19) кастрычніка і ў хуткім часе рэшткі "Вялікай арміі" апынуліся на Беларусі. Менавіта на беларускай зямлі адбылося канчатковае паражэнне напалеонаўскай арміі - 14-17 (26-29) лістапада пры пераправе цераз Бярэзіну каля вескі Студзенка (раен Барысава). 23 лістападла (5 снежня) Напалеон у Смаргоні пакідае свае войска і імчыць у Францыю, каб рыхтаваць новую армію. 28 лістапада (10 снежня) французы рэтыруюцца з Вільны, а 2 (14) снежня рэшткі "Вялікай арміі" пакінулі мяжу Расійскай імперыі. Ваенныя падзеі 1812 г. прынеслі Беларусі. яе жыхарам незлічоныя страты: дзесяткі тысяч загінуўшых, безліч зруйнаваных гарадоў і весак, страту амаль палову жывелы і г.д. Расійскія імперскія ўлады не спяшаліся прымаць нейкіх кардынальных мераў па стабілізацыі становішча. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, налоговыў прэс амаль не зменшыўся. У той жа час мясцовая шляхта, нават скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, у большасці, захавала свае правы і прывілеі (Маніфесты Аляксандра 1 ад 12 снежня 1812 г. і 30 жніўня 1814 г.). Негатыўныя наступствы падзей 1812 г. адчуваліся на Беларусі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

Вынікі  вайны для Беларусі.

Вайна прынесла Беларусі велізарныя людскія, матэрыяльныя і культурныя страты. Многія гарады і вёскі былі разбураны і знішчаны. У гарадах  Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў 2 – 3 разы. У Мінску, напрыклад з 11 200 чалавек да 3 480. У Гродзенскай губерні загінула звыш 37 тыс. душ мужчынскага насельніцтва. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Амаль напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. У грашовым вылічэнні страты Беларусі ад вайны, паводле няпоўных звестак, складалі каля 52 млн. руб. серабром.

Ад французаў пацярпелі  помнікі царкоўнага дойлідства: Сафійскі сабор у Полацку, Барысаглебская царква ў Віцебску, Екацярынінскі  храм у Мінску. Свята-Духаў храм у  Вільні быў ператвораны захопнікамі  ў звычайную стайню.

Расійскія ўлады не спяшаліся  палепшыць становішча ў Беларусі. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, падаткі амаль  не зменшыліся. Негатыўныя наступствы падзей 1812 г. адчуваліся ў Беларусі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. У той жа час мясцовая шляхта, нават скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, у большасці захавала свае правы і прывілеі. Маніфестам Аляксандра І ад 12 снежня 1812 г. калабарацыяністам абвяшчалася “уселітасцівейшае дараванне” і “вечнае забыццё” мінулага. Пачатыя да маніфеста канфіскацыі былі адменены і памешчыкам былі вернуты іх маёнткі. Напрыклад, С. Камінскі, які ўзначальваў створаную Напалеонам “Камісію Вялікага княства Літоўскага”, захаваў пасаду старшыні ў мінскім галоўным судзе. В. Гяцэвіч, член савета ў Вільні, стаў мінскім віцэ-губернатарам і г. д.

У гонар перамогі расійскіх  войск над арміяй Напалеона на тэрыторыі Беларусі пастаўлены помнікі  ў Брэсце, Верхнядзвінску, Віцебску, Кобрыне, Маладзечне, Полацку, Друі, у  вёсках Астроўна, Капцэвічы, Клясціцы, Салтанаўка і інш.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЛIТАРАТУРА

  1. Галубовiч, В. Напалеон на Беларуci [Тэкст] / В. Галубовiч // За передовую науку. - 1990. - 22 июня. - С. 5; 29 июня. - С. 6.
  2. Гiсторыя Беларусi: у 6 тамах [Тэкст] : [навуковае выданне]. Т.4: Беларусь у складзе Расiйскай Iмперыi (канец XVIII пачатак XX ст.) / М. Бiч, В. Яноуская, С. Рудовiч. Мн.: Экаперспектыва, 2005. 519 с.
  3. Лінеу, Л.А. Старонкі мінулага//Наднеманскія былі. Зборнік артыкула і нарыса. Мн.,1968.
  4. Лiс, Я. Палiтыка Напалеона на Беларусi // Спадчына. 1996. 5. С.117-122.
  5. Лукашэвiч, А. 1812 г. i Беларусь [Тэкст] / А. Лукашэвiч // Беларуская думка. 2007. - 8. С. 119-124.
  6. Філатава, А. Стан беларуска-літоўскага грамадства ў час вайны 1812 года [Тэкст] : [Уплыу падзей Айчыннай вайны 1812 года на лес жыхароу Беларуси] / А. Фiлатава // Французская рэвалюцыя і лёсы свету. Мн.: БДУ, 1992. С. 54-112. 
  7. Швед, В.В. Вялiкае княства Лiтоўскае ў 1812 годзе // Беларускi гiстарычны часопiс. 2000. 3. С.9-15.

 

Информация о работе Война на Беларуси. 1812 год