Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Апреля 2012 в 15:04, контрольная работа
На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантынеце склаліся надзвычай напружаныя міжнародныя адносіны, якія перманентна выліваліся ў ваенныя канфлікты. Галоўнымі суб'ектамі еўрапейскай палітыкі з'яўляліся Англія, Расія і Францыя, якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона. захоплівала і ўсталеўвала кантроль над усе новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі. якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій. накіраваных супраць Францыі.
ВАЙНА НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI, 1812 ГОД……………………………...3
ВЫНІКІ ВАЙНЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ…………………………………………….12
ЛIТАРАТУРА……………………………………………………………………14
ЗМЕСТ
ВАЙНА НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI, 1812 ГОД……………………………...3
ВЫНІКІ ВАЙНЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ……………
ЛIТАРАТУРА……………………………………………………
ВАЙНА НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI, 1812 ГОД
На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантынеце склаліся надзвычай напружаныя міжнародныя адносіны, якія перманентна выліваліся ў ваенныя канфлікты. Галоўнымі суб'ектамі еўрапейскай палітыкі з'яўляліся Англія, Расія і Францыя, якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона. захоплівала і ўсталеўвала кантроль над усе новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі. якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій. накіраваных супраць Францыі.
У 1806 г. была створана чацвертая антыфранцузская кааліцыя (Англія. Прусія. Расія і Швецыя). Напалеон здолеў нанесці шэраг паражэнняў саюзнікам: 2(14) чэрвеня 1807 г. пад Фрыдландам (зараз г. Праўдзінск Калініградскай вобл. Расійскай Федерацыі) руская армія была разбіта, войскі Напалеона рухаліся ў напрамку мяжы Расіі. У такіх умовах расійскі імператар Аляксандр I быў вымушаны пагадзіцца на перамір'е якое прапанаваў яму Напалеон.
25 чэрвеня (7 ліпеня) 1807 г. каля Цільзіта (зараз г. Савецк Калінінградскай вобл. Расійскай Федэрацыі) адбылася сустрэча двух імператараў і распачаліся перагаворы. вынікам якіх сталі падпісаны 7(19) ліпеня мірны дагавор і саюзны трактат, які меў антыбрытанскую накіраванасць. Было створана Герцагства Варшаўскае (1807. з тэрыторый былой Рэчы Паспалітай у свой час захопленных Прусіяй). да Расіі была далучана Беласточчына, якая ўваходзіла да гэтага часу ў склад Прусіі.
Заходнія губерні Расійскай імперыі (якія былі раней часткай Рэчы Паспалітай) знаходзіліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, якая дапаўнялася палітычнай напружанасцю. Ваенныя дзеянні. якія пастаянна вяла Расія. патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў, на беларускіх землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучзнні, якія часта выкарыстоўвалі рэквізіцыенны спосаб забяспячэння харчамі і фуражом. Стабільнаму эканамічнаму развіццю перашкаджала і кантынентальная блакада Англіі, да якой Расія вымушана была далучыцца адпаведна ўмоў Цільзіцскага міру. Зразумела. што такая сітуацыя не магла падабацца мясцовай шляхце. Да таго ж яна была моцна незадаволена абмежаваннямі сваіх палітычных правоў, якое адбылося насля захопу Расіяй тэрыторый Рэчы Паспалітай. Частка шляхты (пераважна малазямельная і беззямельная) апынулася перад перспектывай увогуле пазбавіцца свайго прывільяванага становішча, што рэальна існавала ва ўмовах неабходнасці дакументальна даводзіць сваю дваранскую годнасць.
У шляхецскім асяроддзі існавалі трывалыя сімпатыі да Францыі - традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай у яе супрацьстаянні Расіі. Францыя дала прытулак многім эмігрантам былой Рэчы Паспалітай, частка якіх дабраахвотна пайшла ў французскую армію і самааддана служыла сваей новай радзіме. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона, у якіх ен казаў аб магчымасці ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай з яго дапамогай. Стварэнне ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага быццам бы казала аб сур'езнасці намераў імператара французаў.
Сярод шляхты (пераважна моладзі) у гэты час праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе многія з іх паступалі на вайсковую службу. Гэга прымусіла расійскія ўлады прыняць шэраг захадаў, каб прыпыніць гэты працэс: секвестр і канфіскацыя маемасці, жорсткія судовыя прыгаворы.Тым не менш, будзе перабольшваннем сцвярджаць, што ўсе шляхецкае саслоўе безумоўна арыентавалася на Напалеона і Францыю. Пэўная частка шляхты даволі насцярожана пазірала на рэформы ў Герцагстве Варшаўскім. асаблівую заклавочанаснь выклікала адмена ў 1807 г. прыгоннага права. Для многіх шляхцічаў імя Напалеона было непарыўна звязана з французскай рэвалюцыяй, якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты.
Расія і Францыя непасрэдную падрыхтоўку да вайны пачалі яшчэ ў 1810 г. Напалеон планаваў імклівымі ўдарамі паасобку разбіць разрозненыя рускія арміі, прымусіць Аляксандра 1 пайсці на перагаворы і прадыктаваць яму ўмовы міру. У рускага боку існавала некалькі варыянтаў разгортвання ваеннай кампаніі, прычым шмат што залежыла ад канкрэтных дзеянняў войскаў Напалеона. Адзін з варыянтаў прадугледжваў усяляк перашкаджаць прасоўванню французскай арміі ў глыб Расіі, вымотванне яе у ар'ергардных баях, адтэрміноўку генеральнага сражэння да моманту злучэння рускіх армій і дасягнення парытэту сіл.
У межах Літвы, Беларусі і Паўночнай Украіны былі сканцэнтраваны тры рускія арміі: 1-я (120 тыс. чалавек і 580 гармат) генерала М.Б. Барклая дэ Толі (штаб у Вільні). 2-я (50 гыс. чалавек і 180 гармат) генерала П.І. Баграціена (штаб у Ваўкавыску). 3-я (44 тыс. чалавек і 168 гармат) генерала А.П. Тармасава (штаб у Луцку) рэзервны корпус Ф.Ф. Эртэля (37.5 тыс. чалавек) каля Мозыра.
10 (22) чэрвеня Напалеон абвясціў Расіі вайну, а 12 (24) чэрвеня напалеонаўская "Вялікая армія" пачала ўварванне ў межы Расійскай імперыі фарсіраваннем Немана ў раене Коўна, Цільзіта, Гродна. Першапачаткова межы Расіі перайшлі каля 450 тыс. чалавек, а ўвогуле Напалеон кінуў супраць Расіі каля 650 тыс. вайскоўцаў і 1372 гарматы.
Рускія арміі (1-я і 2-я) пачынаюць адыход з мэтай злучэння, ушчыльную за імі рухаюцца напалеонаўскія войскі. Беларусь робіцца арэнай жорсткіх крывапралітных ваеных дзеянняў, якія ахапілі большую частку нашай радзімы. 3-я руская армія прыкрывала кіеўскі напрамак і дзейнічала самастойна.
К пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. Тут да месца будзе кароткая хроніка падзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі:
У гістарычнай літаратуры вынікі сражэнняў ацэньваюць па-рознаму, але калі ўлічваць, што рускія арміі адступалі, то можна казаць аб перамогах напалеонаўскіх войскаў. Насельніцтва Беларусі да прышэльцаў аднеслася неадназначна. Гарадское насельніцтва (польскае і спаланізаванае) з надзвычайнай помпай наладжвала ўрачыстыя цырымоніі сустрэч. Гарадскія дэпутацыі сустракалі войскі яшчэ за гарадской заставай. падносілі хлеб-соль, урачыста віталі. Пры ўваходзе ў горад французаў сустракала большасць гарадскога насельніцва, магістраты і цехі віталі пераможцаў цэхавымі харугвамі, усцілалі вуліцы кветкамі і г.д. У "Вялікай арміі" бачылі вызваліцелей і збавіцелей ад рускай акупацыі.
У той жа час у мясцовасцях, дзе адбываліся непасрэдныя баявыя дзеянні, насельніцтва імкнулася схавацца, кідала свае дамы, уцякала ў лес. Гэта тлумачыцца зразумелым імкненнем выратавацць свае жыцце. Даволі хутка беларускае насельніцтва пераканалася, што сярод напалеонаўскага войска шмат рабаўнікоў. Сваю ролю адыгравала антынапалеонаўская прапаганда, якую напярэданні вайны зацята вялі расійскія ўлады.
Для кіраўніцтва акупіраванымі тэрыторыямі Напалеон 1(13) ліпеня ў Вільні стварыў урад - Камісію часовага праўлення Вялікага княства Літоўскага, паўнамоцтвы якой распаўсюджваліся на Віленскую, Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую акругу. У склад Камісіі ўвайшлі сем чалавек: С. Солтан, К. Прозар, Ю. Серакоўскі, А. Сапега, Ф. Ельскі, А. Патоцкі, Я. Снядзецкі - у большасці прадстаўнікі мясцовых буйных землеўласнікаў. У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла: спагнанне падаткаў, размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброенных сіл і жандармерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. На французскі ўзор былі арганізаваны адміністрацыйныя адзінкі, з'явіліся дэпартаменты, падпрэфектуры і г.д. 3 верху да нізу паралельна функцыянавалі дзве адміністрацыі: мясцовая і французская, пры відавочнай пераваге апошняй, якая абапіралася на ўзброеную сілу. Кантрольныя функцыі і палітычнае кіраўніцтва належыла напалеонаўскаму камісару Л.П.Э. Біньену. Ваенная ўлада знаходзілася ў руках генерал-губернатара Літвы Дз. ван Гогендорпа, які ў жніўні стаў старшыней урада. Агульны нагляд ад імя Напалеона ажыццяўляў Г.-Б. Марэ.
Аналагічным чынам былі арганізаваны органы кіраўніцтва ў Віцебскай. Магілеўскай і Смаленскай губернях, але яны не падпарадкаваліся віленскаму ўраду.
Адсюль вынікае, што Напалеон не зрабіў тых крокаў, якіх ад яго чакала значная частка шляхты былой Рэчы Паспалітай: не злучыў у адно тэрыторыі былой Рэы Паспалітай, і нават, не пажадаў галосна і перакаўнаўча запэўніць у тым, што гэта магчыма ў бліжэйшай будучыні, бо гэта не адпавядала яго стратэгічным разлікам. Напалеон наўрад ці жадаў узнікненне ў Еўропе буйной дзяржавы, ураджэнцы якой зарэкамендавалі сябе мужнымі і здатнымі воінамі, на карысць гэтага сведчыць і папярэдняя практыка Напалеона па дзяржаўнаму ўладкаванню ў падпарадкаванай ямў Еўропе. Імператар французаў з'яўляўся зяцем аўстрыйскага імператара, які прэтэндаваў на значную частку тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Абвяшчэнне аб стварэнне Рэчы Паспалітай непазбежна пашкодзіла адносінам расійскага і французскага імператараў, перакрыла Напалеону ўсялякую магчымасць нейкім чынам дамовіцца з Аляксандрам I.
Перад створанымі ваеннай
і грамадзянскай
Патрабаванні напалеонаўскіх чыноўнікаў гучалі безапеляцыйна. Прамаруджванне не дапушчалася пад пагрозай прымянення карных санкцый, у гэтым сэнсе тыповым з'яўляецца загад Віцебскаму магістрату: "Калі цераз дзве гадзіны не будзе дастаўлена на разніцу належачая з горада жывела, то месца будзе пакарана вайсковай экзекуцыей".
Характэрна і тое, што новыя ўлады не задавальняліся толькі зборам бягучых падаткаў, а настойліва дабіваліся, каб насельніцтва ўносіла нядоімкі, якія ўтварыліся ў часы панавання расійскіх улад, напрыклад, такі загад быў выдадзены адміністрацыей мінскага дэпартамента 3 жніўня.
Вельмі важнай праблемай,
якая паўстала як перад французскімі,
так і мясцовымі