Операция "Багратион"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Сентября 2011 в 21:08, реферат

Описание работы

Победа над фашистской Германией и милитаристской Японией, решающую роль, в достижении которой сыграл Советский Союз, явилась совместной победой международного фронта национально-освободительных, демократических и прогрессивных сил.

Содержание работы

1. Итоги и уроки второй мировой войны.

Введение.

1.1 Итоги войны.

1.2 Уроки войны.

Заключение.

2. Вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

2.1 Пачатак вызвалення.

2.2 Аперацыя Баграціён.

2.3 Першы этап аперацыі.

2.4 Другі этап аперацыі.

2.5 Партызаны і падпольшчыкі.

2.6 Рэйкавая вайна.

Заключэнне.

Файлы: 1 файл

Багратион.doc

— 96.50 Кб (Скачать файл)

  Так пачаўся другі этап аперацыі “Баграціён”.

  Ужо 4 ліпеня войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі на рубяжы возера Нарач, Смаргонь, Маладзечна, Краснае, Волма. 5 ліпеня камбінаваным ударам з поўначы, усходу і паўднёвага ўсходу савецкія войскі авалодалі Маладзечна – буйным вузлом  чыгуначных і шашэйных дарог. У гыты ж дзень быў вызвалены Валожын. На світанні 16 ліпеня штурмам авалодалі буйным вузлом чыгуначных і шашэйшых дарог, важным умацаваным раёнам абароны праціуніка горадам і крэпасцю Гродна. Войскі 2-га Беларускага фронту за 12 дзён з баямі прайшлі да 270 км, фарсіравалі рэкі Моучадзь, Шчару і Нёман, вызвалілі Навагрудак і выйшлі на подступы да Ваукавыска – важнага апорнага пунктаабароны праціуніка, які прыкрывау шлях на Беласток і з’яуляуся буйны вузлом чыгунак і шашэйшых дарог. Нямецка-фашысцкае камандванне усімі сіламі імкнулася утрымаць Ваукавыск. З цяжкімі баямі раніцой 14 ліпеня часці 40-га стралковага корпуса 3-й арміі пры падтрымцы авіяцыі 4-і паветранай арміі уварваліся у горад і пасля жорсткіх вулічных баёу поунасцю авалодалі ім. Тэрыторыя Беларускай ССР на гэтым напрамку была поўнасцю вызвалена. Войскі 1-га Беларускага фронту наступлі на Барнавіцка-Брэсцкім і Пінскім  напрамках. Упартыя баі разгарнуліся за горад Баранавічы – важны вузел нямецкай абароны, які прыкрываў Брэсцкі напрамак. 8-га ліпеня войскі 48, 65 і 28-й арміі авалодалі горадам. 10 ліпеня вызвалілі горад Слонім. 28 ліпеня 1944 года стала знамянальным днём у гісторыі беларускага народа. Узяццем Брэста нашы войскі завяршылі выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікау з беларускай зямлі.

  Летам 1944 года Чырвоная Армія пачала вызваленне Брэсцкага раёну ад нямецкіх акупантаў. 25 ліпеня войскі выйшлі ў раён вёсак Клейнікі, Теребунь, Шумакі. 25 ліпеня часцямі Іркуцка-Пінскай дывізіі была вызвалена вёска В. Матыкалы.

  Партызаны і падпольшчыкі.

           Немалаважшую ролю ў вызваленні  Беларусі адыгралі партызаны і падпольшчыкі. Яны захоплівалі масты і пераправы праз водныя перашкоды , стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў, вазвалялі самастойна або разам з часцямі Чырвонай Арміі Мінск і раённыя цэнтры Мінскай вобласці. Падпольшчыкам Мінска  ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб’ектаў. Спец-група Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, неадкладна ажыццявіла меры па выратаванню ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, ЦК Кампартыі Беларусі, Акруговага дома афіцэраў.

  Рэйкавая  вайна.

  Вышэйшым  уздымам  барадзьбы  партызан на чыгуначных камунікацыях была аперацыя па адначасоваму падрыву чыгунак  з мэтай дэзарганізацыі ваенных  перавозак пад умоўнай назвай “ Рэйкавая вайна” . У Беларусі яна праходзіла ў тры этапы. Была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа: у партызанскія злучэнні перакінуты інструктары-мінеры і шмат сродкаў баявога забеспячэння ( тол, міны, бікфордаў шнур  і інш. )

  Першы этап “ рэйкавай вайны “  праводзіўся  ў пачатку жніўня 1943 года, калі савецкія войскі распачалі контрнаступленне пад Курскам. У аперацыі на чыгунках удзельнічала каля 100 тысяч партызан. Узрываліся рэйкі, пускаліся пад адхон ваенныя эшалоны, разбураліся чыгуначныя станцыі, знішчаліся варожыя гарнізоны. У выніку на 40 %  скараціліся перавозкі для групы фашысцкіх армій “ Цэнтр”, а таксама быў паралізаваны рух параходаў і барж на рэках Заходняй Дзвіне, Дняпры, Сожы і Дняпроўска-Бугскаму каналу.

  Другі этап “ рэйкавай вайны” пад назвай “ Канцэрт” праводзіўся ў  другой  палавіне верасня – кастрычніку 1943 года, калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР. Праціўнік вымушаны быў падвоіць колькасць дывізій для аховы сваіх камунікацый.

  Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 года, напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі,  і працягваўся да поўнага вызвалення рэспублікі.

   

  Заключэнне.

  На 21-м кіламетры шашы Мінск –  Масква быў збудаваны велічна  Курган Славы – помнік і гонар  воінаў чатырох франтоў, якія вызвалялі  Беларусь. Адбылося гэта ўжо ў 70-я  годы. Вызваляючы гарады і вескі Беларусі, Чырвоная Армія несла беларускаму народу выратаванне ад фізічнага знішчэння і фашысцкай катаргі.

  Назаўсёды застаўся ў памяці народа подзвіг  беларуса Героя Савецкага Саюза  Аляксандра Гараўца, які збіў у адным  із баёў на Курскай дузе 9 варожых самалётаў. Беларуска Марыя Акцябрская н свае грошы купіла танк і на ім змагалася за радзіму. За доблесць і гераізм , праяўленыя ў барацьбе з фашасцкімі захопнікамі, звыш 300 тысяч салдат і афіцэраў – ураджэнцаў Беларусі – былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза, а каля 400 воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Информация о работе Операция "Багратион"