Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Марта 2015 в 11:50, реферат
Францыск Скарына - выдатны дзеяч беларускай культуры XVI ст. , заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання , рознабаковая дзейнасць якога мела агульнаславянскае значэнне .
Вучоны , пісьменнік , перакладчык і мастак , доктар філасофіі і медыцыны , гуманіст і асветнік Францыск Скарына аказаў значнае ўздзеянне на развіццё многіх сфер беларускай культуры.
Уводзіны
1. Паходжанне
2. Жыццёвы шлях
3. Выдавецкая дзейнасць
4. Асветніцкая дзейнасць
Заключэнне
Літаратура
Змест
Уводзіны
1. Паходжанне
2. Жыццёвы шлях
3. Выдавецкая дзейнасць
4. Асветніцкая дзейнасць
Заключэнне
Літаратура
Уводзіны
Францыск Скарына - выдатны дзеяч беларускай культуры XVI ст. , заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання , рознабаковая дзейнасць якога мела агульнаславянскае значэнне .
Вучоны , пісьменнік , перакладчык і мастак , доктар філасофіі і медыцыны , гуманіст і асветнік Францыск Скарына аказаў значнае ўздзеянне на развіццё многіх сфер беларускай культуры. Яго кнігавыдавецкая дзейнасць адказвала патрабаваннямі часу і шырокіх слаёў беларускага насельніцтва і , разам з тым, выказвала глыбокае арганічнае адзінства ўсёй ўсходнеславянскай культуры , якая была неад'емнай часткай духоўнай скарбніцы ўсіх еўрапейскіх народаў.
Далёка не ўсе дэталі біяграфіі Скарыны дайшлі да нашых дзён, да гэтага часу засталося яшчэ нямала «белых плям» у жыцці і творчасці вялікага асветніка. Невядомыя нават дакладныя даты яго нараджэння і смерці. Супастаўленне ўніверсітэцкіх актаў (паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт у 1504 г., у акце Падуанскага ўніверсітэта 1512 г. названы «маладым чалавекам») дае магчымасць прыняць 1490 г. як прыблізны год яго нараджэння (дапушчальна і 2-я пал. 1480-х г.).[2,c.3-5] Даследчыкі лічаць, што прозвішча «Скарына» ўтварылася ад старажытнага слова «скора» (скура) або «скорина» (скарынка). Першыя дакладныя звесткі пра сям'ю Скарынаў вядомы з канца 15 ст. Бацька Францыска — Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў. Старэйшым братам Францыска Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам. Невядома і хроснае імя беларускага першадрукара. Старая гіпотэза аб тым, што Скарына іменаваўся Георгіем, у святле новых дакументальных адкрыццяў не вытрымлівае крытыкі. У сваіх выданнях Скарына больш за 100 разоў выкарыстоўвае імя «Францыск», зрэдку — «Францишек».[2,c.4-7]
Верагодна, першапачатковую адукацыю Францыск Скарына атрымаў у Полацку. Тут або ў сталіцы ВКЛ Вільні прайшоў і далейшыя школьныя навукі, авалодаў лацінскай мовай. У зімовы семестр 1504 г. паступіў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію (універсітэт) на факультэт вольных мастацтваў або філасофіі. Акадэмія славілася як адзін з асноўных цэнтраў еўрапейскай астраноміі і астралогіі, матэматыкі, прававых і гуманітарных навук. Працы прафесараў акадэміі сістэматычна публікаваліся ў кракаўскай друкарні Я. Галера. Няма сумнення, што ў Кракаве Францыск Скарына ўсвядоміў навучальныя і асветніцкія магчымасці друкаванай кнігі. Праз 2 гады (мінімальны час для студэнтаў філасофскага факультэта) у 1506 г. ён вытрымаў экзамен на ступень бакалаўра вольных мастацтваў. Невядома, дзе Скарына знаходзіўся ў 1507—1512 г. Есць меркаванні, што ён скончыў універсітэт і ў Празе, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі, але больш лагічна дапусціць, што ён атрымаў доктарскі дыплом у Кракаве. Запіс у акце Падуанскага ўніверсітэта 9.11.1512 г. сведчыць пра тое, што ён быў сакратаром караля «Дацыі» (Даніі).[4,c.15-17] Знаходжанне Францыска Скарыны ў Капенгагене супала з ажыўленнем адносін Даніі з Польшчай і ВКЛ, бо рэзка ўскладніліся яе адносіны са Швецыяй. У 1509 г. для падпісання дагавора аб дружбе Данію наведала пасольства караля польскага і вялікага князя ВКЛ Жыгімонта I. Дацкі кароль, магчыма, улічваў, што Францыск Скарына, акрамя ведання лацінскай мовы, валодаў «рускай» (беларускай) — дзяржаўнай мовай ВКЛ. Менш абгрунтаванай падаецца версія, быццам «Дацыя» — гэта валашскія (румынскамалдаўскія) землі, дзе ў той час зараджалася кірылічнае кнігадрукаванне.[4,c.18]
Не пазней за восень 1512 г. Францыск Скарына прыбыў у Італію, у Падую, каб набыць ступень доктара медыцыны. Падуанскі ўніверсітэт у сувязі з ваеннымі падзеямі ў 1509—1516 г. быў практычна зачынены. Можна меркаваць, што грунтоўную медыцынскую адукацыю Скарына атрымаў у Кракаве, дзе дзейнічалі 2 кафедры медыцыны (без права даваць доктарскія дыпломы), або ў самой Падуі ці ў Балонскім універсітэце. 09.11.1512 г. у прысутнасці калегіі дактароў і прафесараў Падуанскага ўніверсітэта, архібіскупа, жыхароў Падуі і Вероны і студэнтаў Францыск Скарына бліскуча абараніў ступень доктара медыцынскіх навук.[4,c.20-22]
Перыяд 1513—1516 г. у жыцці Скарыны не асветлены дакументальнымі звесткамі. Сучасныя навукоўцы вылучылі здагадку, што ў гэты час Скарына падарожнічаў па Еўропе, знаёміўся з кнігадрукаваннем і першымі друкаванымі кнігамі, а таксама сустракаўся са сваімі геніяльнымі сучаснікамі - Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэлем. Падставай для гэтага служыць такі факт: на адной з фрэсак Рафаэля намаляваны чалавек, вельмі падобны на аўтапартрэт Скарыны ў выдадзенай ім пазней Бібліі. Цікава, што Рафаэль напісаў яго побач з уласным малюнкам.[4,c.36]
Таксама менавіта ў гэты час Францыск Скарына вырашыў пачаць кнігадрукаванне. Безумоўна, яго ў гэтых намерах падтрымлівалі землякі з Вільні, Полацка, беларускія купцы, члены віленскага магістрата. Не выклікае сумненняў, што ў 1510-х г. Францыск Скарына наведаў ВКЛ — Вільню, Полацк, іншыя гарады і заручыўся падтрымкай суайчыннікаў. Інтэнсіўная выдавецкая дзейнасць Скарыны ў Празе ў 1517—19 дазваляе думаць, што ён пасяліўся тут не пазней як у 1516 г. 06.08.1517 Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — Псалтыр, пасля яшчэ 19 кніг (або 22, калі лічыць кнігі «Царстваў» за 4) Старога Запавету («Бивлия руска»): «Іоў», «Прытчы Саламона», «Ісус Сірахаў» (усе 1517), «Еклесіяст», «Песня песням», «Прамудрасць Божая», «Царствы», «Ісус Навін» (усе 1518), «Юдзіф», «Суддзі», «Быццё», «Выхад», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Прарок Данііл» (усе 1519). Некаторыя з апошніх выданняў, якія не маюць выхадных звестак і традыцыйна датуюцца 1519 г., магчыма, надрукаваны ў 1520 г.[7,c.2-5]
Каля 1520 г. Францыск Скарына пераехаў у сталіцу ВКЛ Вільню. У пач. 1520-х г. ён заснаваў у доме Бабіча першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне. Каля 1522 г. выдаў «Малую падарожную кніжку», якая складаецца з 23 частак: «Пісаныя рэчы», Псалтыр, «Часасловец», «Акафіст магіле гасподняй», «Канон магіле гасподняй», «Акафіст архангелу Міхаілу», «Канон архангелу Міхаілу», «Акафіст Іаану Прадцечы», «Канон Іаану Прадцечы», «Акафіст Багародзіцы», «Канон Багародзіцы», «Акафіст святым Пятру і Паўлу», «Канон святым Пятру і Паўлу», «Акафіст святому Міколе», «Канон святому Міколе», «Акафіст крыжу гасподняму», «Канон крыжу гасподняму», «Акафіст Ісусу», «Канон Ісусу», «Шасцідневец», «Канон пакаяльны», «Канон на ютрані», «Саборнік». Некаторыя часткі «Малой падарожнай кніжкі», магчыма, выходзілі як асобныя выпускі. У 1525 г.у Вільні выдаў Апостал.[1,c.5-9] 3 сярэдзіны 1520-х г. Скарына выконваў функцыі сакратара віленскага біскупа Яна з князёў літоўскіх і займаўся медыцынскай дзейнасцю. У Вільні Францыск Скарына ажаніўся з Маргарытай, удавой віленскага радцы Юрыя Адверніка, і жыў у яе камяніцы на Нямецкай вуліцы недалёка ад палаца князёў Слуцкіх. Няма звестак аб тым, што Скарына меў у Вільні ўласны дом. Верагодна, усе сродкі ён аддаваў на выдавецкую справу. Як лічаць некаторыя даследчыкі (А. В. Флароўскі, І. І. Первольф), у канцы 1520 — пач. 1530-х г. Скарына наведаў Маскву з мэтай распаўсюджання сваіх выданняў. Паездка бьша няўдалай, кнігі спалены.[3,c.35-37] У напружаных сацыяльна-палітычных абставінах у Маскоўскай дзяржаве, дзе яшчэ былі памятныя наўгародска-пскоўскія ерасі з іх вольным тлумачэннем біблейскіх тэкстаў і з канца 15 ст. існаваў свой афіцыйны звод Бібліі, пачынанні Скарыны не маглі мець поспеху. У 1530 г. нейкія прычыны схілілі яго з'ездзіць у Кёнігсберг да герцага Альбрэхта. Верагодна, гэта было звязана з распаўсюджаннем у 1529—30-х г. у Прускім герцагстве павдэміі т.зв. англійскай гарачкі. Паводле іншых меркаванняў, увагу герцага прыцягвала асветніцкая і выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны.
У канцы 1520 — пач. 1530-х г. пагоршылася матэрыяльнае становішча беларускага першадрукара, памерлі амаль усе айчынныя апекуны яго пачынанняў: Якуб Бабіч, Багдан Онкаў, Рыгор Адвернік. Пачалася чарада працэсаў у Вільні з-за нерухомай маёмасці жонкі. Як удзельнік гандлёвых аперацый нябожчыка брата Івана Францыск Скарына нават адседзеў некалькі месяцаў у пазнанскай турме. Страшэнны пажар 1530г., які знішчыў значную частку Вільні, абвастрыў адносіны паміж гарадскімі нізамі і патрыцыятам. Апякун Скарыны віленскі біскуп Ян у 1536 г. быў пераведзены ў Познань, дзе неўзабаве памёр. Спалучэнне розных абставін і адсутнасць выразнай сацыяльнай падтрымкі вымусілі Францыска Скарыну пакінуць ВКЛ і ад'ехаць у Прагу. У канцы 1530-х г., а магчыма і ў 1540-х г. ён працаваў садоўнікам каралеўскага парку на Градчанах.
Дакладны час смерці Францыска Скарыны невядомы. Верагодна, гэта здарылася каля 1551 г., бо ў студзені 1552 г. Яго сын Сімяон атрымаў ад чэшскага караля прывілей на права атрымаць спадчыну бацькі, і ў тым жа годзе аб'явілі аб сваіх прэтэнзіях на маёмасць Ф. Скарыны Марцін Онкавіч і лаўнік віленскага магістрата купец Тоўсцік.[2,c.8] Месца пахавання беларускага першадрукара невядома.
Выдавецкая дзейнасць
На аснове параўнальнага аналізу лацінскіх, чэшскіх, старажытнаяўрэйскіх і царкоўнаславянскіх тэкстаў Францыск Скарына пераклаў на мову, набліжаную да мовы старабеларускага пісьменства (гл.: мова выданняў Скарыны), а ў 1517—1519 г. пракаменціраваў і надрукаваў у Празе 23 кнігі Бібліі пад агульным загалоўкам «Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению».[7,c.8]
Заснаванне беларускага
кнігадрукавання стала
Кнігі Скарыны
вылучаюцца высокімі
Кнігі Скарыны
зрабілі вялікі ўплыў на
Невядома, хто
супрацоўнічаў са Скарынам у
яго выдавецкай і друкарскай
дзейнасці. На думку даследчыкаў,
шматлікія рэнесансавыя
Маргінальныя
запісы XVI—XVIII ст. на кнігах Скарыны
сведчаць аб іх актыўным
Асветніцкая дзейнасць
Ф. Скарына першым
сярод усходніх славян
Ф. Скарына асабіста
ажыццявіў пераклад
Пры перакладзе
«Бібліі» Ф. Скарына абапіраўся
на глыбокі філалагічны аналіз
папярэдніх выданняў і
Пра ўласныя
філалагічныя прынцыпы і
Ф. Скарына зыходзіў
з таго, што ў тэксце «Бібліі»
існуюць два семантычныя
Выданні Скарыны
з'яўляюцца ўнікальнымі