Aкупацыйны рэжым фашысцких захопнiкау на тэрыторыі Беларусi

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2011 в 19:17, реферат

Описание работы

У Беларусі пад нацысцкую акупацыю патрапіла каля 7 млн. чалавек ці 12,7% ад усяго насельніцтва, якое заставалася на захопленай тэрыторыі СССР. У жніўні-кастрычніку 1941 г. на акупіраваных тэрыторыях СССР ўсталёўваецца германскі "новы парадак" — нацысцкая сістэма ваенных, палітычных, ідэалагічных і эканамічных мер, рэжым крывавага тэрору, жудасных здзекаў і гвалту над насельніцтвам. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду, ліквідацыі савецкага грамадства і дзяржаўнага ладу, рабавання нацыянальных багаццяў і прыродных рэсурсаў савецкай краіны.

Файлы: 1 файл

рэферат.docx

— 34.67 Кб (Скачать файл)
"justify">     У 1943 г. пад уплывам перамог Чырвонай Арміі, прапагандысцкай дзейнасці  партызан і падпольшчыкаў, актывізаваўся  пераход на бок партызан ваеннаслужачых са створаных акупантамі розных воінскіх дапаможных фарміраванняў і паліцыі. У лютым 1943 г. да віцебскіх партызан перайшла большая частка байцоў 825-га волга-татарскага батальёна, легіена "Ідэль-Урал", які быў створаны з ліку ваеннапалонных татар, башкіраў і іншых прадстаўнікоў народаў Паволжа. 16 жніўня 1943 г. на бок партызан перайшла 1-я руская нацыянальная брыгада падпалкоўніка У. У. Гіль-Радыёнава, агульнай колькасцю каля 2 тыс. чалавек. Свой пераход байцы 1-й Антыфашысцкай брыгады (так яна стала называцца) адзначылі разгромам нямецка-фашысцкіх гарнізонаў у Докшыцах і Крулеўшчызне. Было знішчана больш за 400 варожых салдат, вадакачка, 4 чыгуначныя масты, 4 паравозы, 85 вагонаў з ваеннымі грузамі, склады з нафтапрадуктамі і боепрыпасамі, захапілі 3 гарматы, больш 100 аўтаматаў і вінтовак, 2 склады з боепрыпасамі, 5 складоў з рознай маёмасцю і прадуктамі.

     У снежні 1943 г. акупацыйныя ўлады абвясцілі  аб стварэнні Беларускай Цэнтральнай  Рады (БЦР). Гэта была толькі бачнасць беларускага  нацыянальнага ўрада. Захопнікі  бачылі ў ім сродак мабілізацыі сіл  беларускага народа для барацьбы супраць партызан, больш поўнага выкарыстання эканомікі Беларусі ў сваіх інтарэсах. Беларускія калабарацыянісцкія сілы разлічвалі выкарыстаць дадзеную сітуацыю для ажыццяўлення сваёй даўняй мары - стварэння беларускай дзяржаўнасці пад германскім пратэктарам. У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. У іх ліку   

 Р.  Астроўскі, (прэзідэнт), М. Шкеленак (1-ы віцэ-прэзідэнт), Ю. Сабалеўскі (2-гі віцэ-прэзідэнт). Былі створаны 13 аддзелаў: фінансавы, культуры, сельскай  і лясной гаспадаркі, прафесійных  спраў, рэлігіі і судовых спраў, вайсковы і інш.

     Між тым, гітлераўцы не спяшаліся дзяліць  уладу. Фармальна акупанты перадавалі БЦР толькі кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай і вайсковымі пытаннямі. Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей  заставаліся пад кантролем германскіх акруговых камісараў. Лідэры БЦР дамагліся ад немцаў дазволу на правядзенне прымусовай мабілізацыі і стварэння беларускага войска. У выніку немцы далі згоду на фарміраванне Беларускай краёвай абароны. Мабілізацыя пачалася ў адпаведнасці з загадам Р. Астроўскага ад 6 сакавіка 1944 г., ёй падлягалі ўсе мужчыны 1908-1924 г.н. За няяўку на зборны пункт ў выкліканы тэрмін пагражала смяротная кара. Да канца сакавіка 1944 г. удалося стварыць 39 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў БКА, куды было мабілізавана да 25 тыс.чалавек. Яны ўдзельнічалі ў гаспадарчых работах, у ахове збудаванняў і складоў, а таксама ў барацьбе супраць партызан. Асабліва ў гэтым напрамку вызначаўся батальён пад камандаваннем Б. Рагулі на Навагрудчыне, а таксама аддзелы на Случчыне. Жаўнеры БКА мелі ўласную беларускую ўніформу. Аднак, большасць з іх немцы не паспелі абмундзіраваць, таму беларускія жаўнеры хадзілі ў цывільнай вопратцы.

     Пад уплывам агітацыі патрыётаў, а таксама  баявых аперацый партызан, што былі накіраваныя на зрыў мабілізацыі, поспехаў Чырвонай Арміі на франтах вайны, адбывалася масавае дэзерцірства з  БКА і пераход яе членаў са зброяй да партызан.

     27 чэрвеня 1944 г., калі Чырвоная Армія  ўжо падыходзіла да Мінска, у гарадскім тэатры было праведзена апошняе афіцыйнае мерапрыемства БЦР - Другі усебеларускі кангрэс. Кангрэс абвясціў сябе "паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа", выказаў непрызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасці, аб'явіў неправамоцнымі ўсе польска-савецкія пагадненні, што датычыліся Беларусі, выбраў

Р. Астроўскага  прэзідэнтам БЦР. Трэба адзначыць, што пасля вызвалення Беларусі, дзеячы БЦР адступілі разам нямецкімі  войскамі на захад, дзе працягвалі дзейнічаць да канчатковага разгрому немцаў. Намаганнямі  БЦР на тэрыторыі Германіі быў  створаны шэраг вайсковых фарміраванняў, у тым ліку – 30-я грэнадзёрская штурмавая дывізія СС “Беларусь” і батальён камандас “Дальвіц”. 25 студзеня 1945 г. было абвешчана аб стварэнні беларускага легіёна СС. Некаторыя беларускія легіянеры бралі ўдзел у баях супраць англа-амерыканскіх войскаў на заходнім фронце – ў Францыі і Германіі.

         У доўгатэрміновай палітыцы германскіх улад стаўка рабілася на падрастаючае пакаленне, уцягненне моладзі ў сферу інтарэсаў Германіі. 3 гэтай нагоды ішла актыўная работа па стварэнні маладзёжных арганізацый, дзейнасць якіх будавалася на ўзор германскай маладзёжнай арганізацыі Гітлер-югенд. Так, 22 чэрвеня 1943 г. афіцыйна быў абвешчаны Саюз беларускай моладзі на чале з М. Ганько і Н. Абрамавай. Каля трох месяцаў працягвалася актыўная арганізатарская работа. Толькі 17 ліпеня былі назначаны кіраўнікі аддзелаў галоўнага штаба і акруговыя кіраўнікі. Згодна са статутам, у члены СБМ маглі ўступаць толькі беларусы 10-20-гадовага ўзросту.

     У чэрвені 1943 г. былі адкрыты школы  па падрыхтоўцы кіруючых кадраў СБМ у Мінску, Альберціне, Драздах, а з лютага 1944 г. у Фларыянаве. У Мінску, пры галоўным штабе, рыхтаваліся вышэйшыя кіраўнікі СБМ. У Драздах пад Мінскам і ў Фларыянаве, недалека ад Ляхавіч, навучанне праходзілі кіраўнікі жаночай моладзі, а ў Альберціне, што пад Слонімам, абучаліся будучыя важакі павятовых і валасных арганізацый. За час дзейнасці школ СБМ было падрыхтавана звыш 1300 кіраўнікоў саюза, што дазволіла стварыць даволі шырокую сетку арганізацый, якія аб'ядноўвалі каля 12,5 тысяч юнакоў і дзяўчат.

     3 канца 1943 г. у СБМ пачалася  актыўная вярбоўка ў дапаможныя  воінскія фарміраванні і атрады СС. У снежні 1943 г. шэф-праведнік СБМ Ганько выдае сакрэтны загад аб мабілізацыі ў роту СС юнакоў 1920 -1927 г.н. Радыё, газеты, шматлікія каляровыя лістоўкі заклікалі моладзь вербавацца на службу ў германскую армію. У выніку беларускія юнакі былі паступалі на службу у дапаможныя аддзелы Люфтвафэ і зенітную артылерыю, якая займалася барацьбой з саюзнай авіяцыяй, якая бамбіла Берлін, Гамбург і іншыя гарады Германіі. Вясной 1944 г. германскія вайсковыя ўлады дазволілі стварыць Саюз рускай моладзі, Саюз барацьбы супраць бальшавізма, Саюз татарскай моладзі. Рабілася ўсё магчымае, каб уцягнуць моладзь у сферу германскіх інтарэсаў.

     Нацысцкі  акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі быў звязаны і з жахлівымі  праявамі вынішчэння, рабавання і  эксплуатацыі: лагерамі ваеннапалонных, ваенна-катаржнымі работамі, лагерамі смерці і месцамі прымусовага  ўтрымання мірнага насельніцтва, гета, дэпартацыяй беларускага насельніцтва на прымусовыя работы ў рэйх і інш..

     Мясцовае  насельніцтва павінна было выконваць  розныя працоўныя павіннасці. Да канца 1941 г. была праведзена дэталаёвая інвентарызацыя ўсіх прамысловых прадпрыемстваў. У  выніку гэтага 1 снежня ў Мінску працавала 73 прадпрыемствы, у снежні 1942 г. — 117, а ў красавіку 1943 г. — 140. Усяго на тэрыторыі Беларусі была адноўлена праца звыш чым на 800 прамысловых прадпрыемствах.

     Сельскае  насельніцтва выконвала "гадавыя  гаспадарчыя заданні" па абавязковых  пастаўках зерня, мяса, яек і іншых  прадуктаў харчавання, а таксама  воўны, ільну, канапель і г.д. 3 мэтай арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці акупацыйная адміністрацыя ў пачатку 1942 г. правяла зямельную рэформу, мэтай якой з'яўлялася надзейнае забеспячэнне харчовых патрэб фронту і рэйху.

     Побач з задачамі па ваенным захопе Тэрыторыі  СССР дырэктывамі гітлераўскага  камандавання вызначаліся канкрэтныя планы па ўключэнні германскага  вермахта ў праграму па масавым вынішчэнні асобных груп мясцовага насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, палітычных або рэлігійных матывах. У масавых маштабах злачынная палітыка вынішчэння праводзілася на ўсёй акупіраванай савецкай тэрыторыі. Аднак Беларусь панесла найбольш вялікія страты -- 2.200.000 чал. (у тым ліку 800.000 савецкіх ваеннапалонных і 700.000 яўрэйсканга насельніцтва).

     Акупанты  стварылі на тэрыторыі Беларусі сістэму  турмаў і канцэнтрацыйных лагераў, дзе без суда і вызначэння тэрміну  зняволення знаходзіліся дзесяткі тысяч людзей. Болыш за 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў: для ваеннапалонных, для цывільнага насельніцтва, жаночыя лагеры, перасыльныя лагеры СС, штрафныя, гета, дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі. Адзін з першых лагераў смерці быў створаны ў в. Дразды каля Міснка, дзе ў ліпені — верасні 1941 г. ўтрымліваліся ваеннапалонныя і цывільныя асобы ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў. Самым буйным не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй захопленай савецкай зямлі з'яўляўся Трасцянецкі лагер смерці, дзе было знішчана больш за 206 тыс. чалавек. Адным з буйнейшых гарадскіх лагераў смерці было Мінскае гета. У ім было загублена каля 100 тыс. чалавек.

     3 9200 населеных пунктаў, разбураных  і спаленых акупантамі ў Беларусі  ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 628 былі знішчаны з усімі жыхарамі, 4667 -- з часткай насельніцтва.

     370.000 жыхароў Беларусі былі выгнаны немцамі на прымусовыя працы ў Рэйх ў якасці дармаввой працоўнай сілы. Вышэйзгаданыя асобы атырмалі назву “остарбайтэры” (усходнія працоўныя). Не менш 100.000 пасля вайне гэтак і не вярнуліся да хаты.

     Загады  акупацыі Беларусь страціла палову свайго нацыянальнага багацця. Амаль поўнасцю былі знішчаны энергетычныя магутнасці, 90 % станочнага парку, на 40 % скараціліся  пасяўныя плошчы, без даху над галавой  засталося амаль 3 мільёны чалавек. Пасля вызвалення ў рэспубліцы налічвалася 60 тыс.дзяцей-сірот. Поўнасцю было знішчана 6177 і час'гкова 2648 школьных памяшканняў, 40 ВНУ,, 24 навуковыя ўстановы, 200 і бібліятэк, 4756 тэатраў і клубаў, 1377 балыпц і амбулаторый, 2188 дзіцячых ўстаноў.

     Такім чынам, на акупіраванай тэрыторыі Беларусі германскае палітычнае кіраўніцтва, абапіраючыся на жорсткую сілу, імкнулася стварыць умовы для найбольш эфектыўнага  рабавання мясцовых рэсурсаў на карысць  Германіі. Паражэнні германскіх войск  пад Масквой, Сталінградам, Арлом  і Курскам прымусілі нацысцкіх  лідэраў да пошуку шляхоў больш актыўнага  супрацоўніцтва з мясцовымі жыхарамі. Стаўка рабілася на падрастаючае пакаленне, якое павінна было быць выхавана ў нацысцкім духу. 3 гэтай нагоды адкрываліся школы, засноўваліся маладзёжныя саюзы, якія павінны былі стаць праваднікамі нацысцкай ідэалогіі ў асяроддзі падрастаючага пака-лення Беларусі. Ажыццяўляемая захопнікамі палітыка не находзіла падт-рымкі з боку агульнай большасці насельніцтва акупіраваных тэрыторый. Яна не адпавядала ні нацыянальным, ні дзяржаўным, ні эканамічным ітарэсам людзей, будавалася на злачыннай, чалавеканенавісніцкай расавай ідэалогіі. 

 

      Спіс крыніц і  літаратуры

     палітычны акупацыйны канцэнтрацыйны

  1. Абецэдэрская, А.Л. Гісторыя Беларусі/ А.Л.Абецэдэрская, П.І.Брыгадзін. – Мінск:Экаперспектыва, 1996.- 496 с.
  2. Бохан, Ю. Гісторыя Беларусі у 6-і тамах:Беларусь у 1917 – 1945 гг.   Том 2/ Ю.Бохан.- Мінск:Экоперспектива, 2008. – 688 с.
  3. Каваленя А.А. Беларусь у выпрабаваннях вайны (1939 – 1945гг.)/А.А.Каваленя. – Мн., 2001.- 176 с.
  4. Новік, Я.К. Гісторыя Беларусі:Вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Частка 2/ Я.К.Новік, Г.С.Марцуль, Э.А.Заброцкі. – 2-е выданне. – Мн.:Універсітэцкае , 2000.- 464 с.
  5. Пякарскі, А.С. Гісторыя Беларускай ССР/А.С.Пякарскі.- Мінск:Навука і тэхніка, 1975. – 639.РаА.С.Пякарскізмещено на Allbest.ru

Информация о работе Aкупацыйны рэжым фашысцких захопнiкау на тэрыторыі Беларусi