Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2011 в 19:17, реферат
У Беларусі пад нацысцкую акупацыю патрапіла каля 7 млн. чалавек ці 12,7% ад усяго насельніцтва, якое заставалася на захопленай тэрыторыі СССР. У жніўні-кастрычніку 1941 г. на акупіраваных тэрыторыях СССР ўсталёўваецца германскі "новы парадак" — нацысцкая сістэма ваенных, палітычных, ідэалагічных і эканамічных мер, рэжым крывавага тэрору, жудасных здзекаў і гвалту над насельніцтвам. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду, ліквідацыі савецкага грамадства і дзяржаўнага ладу, рабавання нацыянальных багаццяў і прыродных рэсурсаў савецкай краіны.
БЕЛАРУСКИ ДЗЯРЖАУНЫ УНИВЕРСИТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ МИЖНАРОДНЫХ АДНОСИН
КАФЕДРА
МЫТНАЙ СПРАВЫ
Aкупацыйны
рэжым фашысцких
захопнiкау на тэрыторыі
Беларусi
Падрыхтавала студэнтка
1 курса 14 групы
Бянькоуская
Таццяна
Минск
2011
Aкупацыйны рэжым фашысцких
захопнiкау на тэрыторыі
Беларусi
У Беларусі пад нацысцкую акупацыю патрапіла каля 7 млн. чалавек ці 12,7% ад усяго насельніцтва, якое заставалася на захопленай тэрыторыі СССР. У жніўні-кастрычніку 1941 г. на акупіраваных тэрыторыях СССР ўсталёўваецца германскі "новы парадак" — нацысцкая сістэма ваенных, палітычных, ідэалагічных і эканамічных мер, рэжым крывавага тэрору, жудасных здзекаў і гвалту над насельніцтвам. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду, ліквідацыі савецкага грамадства і дзяржаўнага ладу, рабавання нацыянальных багаццяў і прыродных рэсурсаў савецкай краіны.
Ідэалагічнай падставай гэтай палітыкі з'яўлялася чалавеканенавісніцкая тэорыя нацыстаў аб "расавай перавазе" нямецкай нацыі над іншымі народамі, неабходнасці пашырэння "жыццёвай прасторы" для немцаў, іх "права" на сусветнае панаванне. Згодна з генеральным планам "Ост", германскія захопнікі планавалі пакінуць на Беларусі да 25% мясцовага насельніцтва для анямечвання і выкарыстання ў якасці працоўнай сілы. Астатнія падлягалі знішчэнню і прымусоваму высяленню. Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню "новага парадку" былі выкладзены ў «Інструкцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21» (план "Барбароса"), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрагу іншых дакументаў, якія яскрава сведчаць аб тым, што гітлераўцы старанна і загадзя рыхтаваліся да ажыццяўлення сваёй злачыннай акупацыйнай палітыкі.
Усе захопленыя матэрыяльныя і людскія рэсурсы аб'яўляліся ўласнасцю рэйха. У адпаведнасці з дырэктывамі Гітлера, захопленая тэрыторыя падлягала падзелу на асобныя часткі з падпарадкаваннем цывільнаму і ваеннаму акупацыйнаму апарату. Тэрыторыя Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама значная частка Беларусі (53% ад перадваеннай тзрыторыі) былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыятаў "Остланд" і "Украіна". Беластоцкую вобласць была далучана дда Усходняй Прусіі. На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілеўскай і ўсходніх раёнаў Мінскай абласцей акупанты ўтварылі так званую вобласць армейкага тылу групы армій "Цэнтр". Прыфрантавая паласа знаходзілася ў непаср'эдным вядзенні ваеннага камандавання.
Пытанні агульнага кіравання на тэрыторыі рэйхскамісарыятаў “Остланда” і “Україна” былі сканцэнтраваны ў Усходнім міністэрстве, паліцэйская улада — у Гімлера (рэйхсфюрэра СС і начальніка паліцыі Германіі). Узоне дзеяння верахта ўлада прыналежыла ваенным камендантам. У захопленых раёнах і на тэрыторыі сельсаветаў акупанты стварылі мясцо-выя адміністрацы і самакіравання.
Была вызначана структура ваенных, паліцэйскіх акупацыйных улад, канкрэтызаваны метады "кіравання" акупіраванымі савецкімі землямі. Так, тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, амаль усёй Гомельскай, усходнія раёны Мінскай і некалькі раёнаў Палескай абласцей былі аднесены да вобласці армейскага тылу групы армій "Цэнтр". Улада на гэтай тэрыторыі знахо-дзілася ў руках камандавання ваенных і паліцэйскіх органаў. Вышэйшым органам на гэтай тэрыторыі быў штаб тылу групы армій "Цэнтр".
Паўднёвыя раёны Палескай, Пінскай і Брэсцкай абласцей з абласнымі цэнтрамі Мазыр, Пінск, Брэст былі далучаны да Рэйхскамісарыята Украіна, граніца якога праходзіла прыкладна за 20 км на поўнач ад чыгункі Брэст-Гомель. Беластокскую, паўночныя раёны Брэсцкай, частку раёнаў Баранавіц-кай абласцей гітлераўцы ўключылі ў склад Усходняй Прусіі. Паўночна-за-ходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да Генеральнай акругі Літва.
Усклад уласна Беларусі, ці як яе акупанты называлі "Генаральбецырк Вайсрутэніэн" (Генеральная акруга Беларусь), было ўключана 68 раёнаў з агульнага ліку 192 сельскіх і 9 гарадскіх раёнаў, якія ўваходзілі ў склад БССР напярэдадні вайны. Агульная плошча ГАБ складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3,1 млн. чалавек (на 04.12.41 г.) і ГАБ была ўключана ў склад Рэйхскамісарыята Остланд з рэзідэнцыяй у Рызе.
Генеральная акруга Беларусь падзялялася на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Слонімскую, Слуцкую, Навагрудскую. Мінск з'яўляуся цэнтрам Генеральнай акругі Беларусь і выдзяляўся ў аддзельную акругу. Вышэйшым выканаўчым органам тут з'яўляўся Генеральны камісарыят Беларусі, які ўзначальваў В. Кубэ. Яму падпарадкоўваліся гебітскамісарыяты, штатскамісарыяты (гарады), артскамісарыяты (раёны). Дзейнасць акупацыйнага апарата адбывалася на прынцыпе "фюрэрства"-адзінаўладдзя. Кожны гебітскамісар выдаваў загады і распараджэнні па свайму меркаванню, кіруючыся толькі указаннямі вышэйшых германскіх інстанцый. У воласцях прызначаліся валасныя старшыні, а ў вёсках -старасты. Работу раённых, валасных упраў і стараст вёсак накіроўвалі і жорстка кантралявалі спецыяльна прызначаныя шэфы - камісары, каменданты, крайсляндвірты, зондэрфюрэры і г. д.
Ва ўсходняй частцы Беларусі ваенна-адміністрацыйныя функцыі выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры, якія надзяляліся ўсёй паўнатой улады ў зоне сваёй дзейнасці. У раёнах дыслакацыі ахоўных дывізій у 1942 г. дзейнічала 11 палявых і 23 мясцовыя камендатуры і т. зв. мясцовыя грамадзянскія ўлады. Ім падпарадкоўваліся і шматлікія вайсковыя гарнізоны, каманды жандармерыі, групы тайнай палявой паліцыі (ГФП). Усяго на гэтай тэрыторыі дзейнічала 8 груп ГФП (Полацк, Віцебск, Орша, Барысаў, Лепель, Бабруйск, Старыя Дарогі, Магілёў), якія мелі 20 перыферыйных каманд. Толькі групай ГФП, якая дзейнічала ў Оршы, з верасня 1941 г. па верасень 1942 г. было павешана і расстраляна болыш за 17 500 савецкіх патрыётаў.
Узброенай апорай створанага рэжыму з'яўляліся акупацыйныя войскі вермахта - ахоўныя дывізіі. У 1941 г. на тэрыторыі Беларусі іх было 5. Яны забяспечвалі ахову камунікацый і ваенных аб'ектаў, лагераў ваеннапалонных, вялі барацьбу супраць партызан і насельніцтва. Акрамя сіл вермахта для падтрымкі акупацыйнага рэжыму быў прыдадзены значны паліцэйскі аппарат. Каб утрымліваць пад кантролем тэрыторыю захопленай Беларусі, акупанты вымушаны былі трымаць тут ваенна-паліцэйскія сілы колькасцю да 160 тыс.чалавек, не лічачы франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан.
Няўдачы вермахта на савецка-германскім фронце, нарастаючая барацьба ў тыле акупантаў вымушалі германскія ўлады шукаць падтрымкі сярод мясцовага насельніцтва. Не была выключэннем і Беларусь.
Акупанты стваралі розныя структуры грамадзянскай улады і вайскова-паліцэйскія фарміраванні, прыцягваючы ў іх пэўныя колы жыхароў. Гэта з'ява атрымала назву калабарацыянізм. У беларускай калабарацыі вызначаліся тры сілы:
1.
Частка беларусаў, што
2.
Частка жыхароў даваеннай
3.
Людзі, якія па волі лёсу
вымушаны былі працаваць у
адміністрацыйна-гаспадарчых
Па апошніх падліках навукоўцаў у шэрагах беларускай калабарацыі загады акупацыі знаходзілася да 130 тыс. чал.
У залежнасці ад характару супрацоўніцтва калабарацыю падзяляюць на: 1) палітычную, 2) вайсковую, 3) гаспадарчую (эканамічную).
У кастрычніку 1941 г. была створана Беларуская народная самадапамога(БНС), на чале якой стаў I. Ермачэнка. Камісар генеральнай акругі Беларусi В. Кубэ зацвердзіў склад кіраўніцтва БНС, а таксама праграму яе дзейнасці, якая ставіла мэтай "дапамагчы" пацярпеўшым ад ваенных дзеянняў, бальшавісцкага і польскага праследавання беларусам, "дапамагчы адбудаваць" зруйнаваны чужынцамі беларускі край, "пашырыць і развіць" беларускую культуру. Пры кіраўніцтве БНС быў створаны цэнтральны савет у складзе 10 чалавек. Члены савета прызначаліся і звальняліся гаўляйтарам Кубэ. У акругах (гебітскамісарыятах) ствараліся акруговыя адзелы БНС, якія ўзначальвалі старшыні, прызначаныя акруговымі камісарамі.
Нямецкае акупацыйнае кіраўніцтва пільна сачыла за дзейнасцю БНС, абмяжоўваючы яе самастойнасць. Кіраўнікі БНС намагаліся стварыць беларускія ўзброеныя атрады для барацьбы з партызанамі. Аднак, пакуль захопнікі мелі перавагу над савецкімі войскамі, неабходнасці ў арганізацыі і на акупіраваных тэрыторыях якіх-небудзь нацыянальных вайсковых фарміраванняў не было. Тым не менш, ідучы насустрач патрабаванням калабарацыяністаў, В. Кубэ 29 чэрвеня 1942 г. абвясціў аб заснаванні беларускага "Вольнага корпуса самаабароны", а таксама дазволіў адкрыць галоўную раду БНС у складзе 12 чалавек. Пры галоўнай радзе дзейнічала 13 аддзелаў: адміністрацыйны, палітычны, вайсковы, школьны, аховы здароўя і інш. Адпаведныя падраздзяленні дзейнічалі ў акругах. Ствараўся апарат, які меў нязбытнае жаданне ў адпаведны час пераняць ад нямецкіх улад дзяржаўнае кіраўніцтва. Акрамя таго, былі арганізаваны Беларускае навуковае аб'яднанне, прафсаюзы, беларускія судовыя структуры.
Асаблівая ўвага надавалася корпусу Беларускай самааховы (БСА). Планавалася стварыць у кожным раёне адзінкі БНС, а таксама фарміраванні самааховы ад роты да батальена, усяго 3 дывізіі. Камандуючым быў прызначаны I. Ермачэнка. Ён і яго штаб распачалі актыўную дзейнасць па стварэнні БСА, бачачы ў ёй правобраз будучага беларускага войска. У Мінску былі адкрыты курсы па перападрыхтоўцы афіцэраў-беларусаў, праводзілася актыўная прапагандысцкая кампанія ў акругах па вярбоўцы ў шэрагі БСА. Справай БСА зацікавілася разведка партызан, якая рабіла ўсёмагчымае, каб сарваць вайсковую акцыю. Узнікшыя фарміраванні БСА падвяргаліся ўзмоцненай апрацоўцы і ваеннаму ўздзеянню. Да таго ж немцы не спяшаліся ўзбройваць гэтыя фарміраванні, у выніку чаго яны лёгка разганяліся партызанамі. Восенню 1942 г. інтарэс акупантаў да арганізацыі корпуса самаабароны стаў слабець. Замест БСА яны вырашылі стварыць беларускія паліцэйскія батальёны пад кіраўніцтвам нямецкіх афіцэраў, а вясной 1943 г. зусім адмовіліся ад беларускай самаабароны.
27 чэрвеня 1943 г. было аб'яўлена аб стварэнні з прадстаўнікоў беларускай грамадскасці пастаянна дзеючага дарадчага органа - Беларускага даверанага бюро ці "Рады даверу". Усклад яе ўвайшлі па аднаму прадстаўніку з акруг, якія вызначаліся акруговымі камісарамі, а таксама шэсць чалавек ад цэнтра: В. Іваноўскі - бургамістр Мінска, Ю. Сабалеўскі -ад Беларускай самадапамогі, К. Рабушка - ад прафсаюзаў, М. Ганько і Н. Абрамова - ад Саюза беларускай моладзі.
21
верасня 1943 г. у Мінску падпольшчыкамі
быў знішчаны В. Кубэ. Яго пераемнікам
на пасадзе генеральнага
У верасні-лістападзе 1943 г. акупацыйныя ўлады, прымяняючы метад прымусовых мабілізацый, распачалі фарміраванне беларускіх паліцэйскіх ахоўных (шутцманшафт) батальёнаў. Да канца 1943 г. былі сфарміраваны тры такія батальёны: у Мінску, Слоніме, Снове агульнай колькасцю 1 481 чалавек. Да пачатку сакавіка 1944 г. было арганізавана яшчэ 7 батальёнаў (Навагрудак, Глыбокае, Мінск і інш.), у якіх налічвалася 3 648 чалавек. Беларускія паліцэйскія аддзелы былі задзейнічаны немцамі ў карных акцыях. Так, напрыклад, 13-ы батальён СС нейкі час выконваў ахову Калдычаўскага лагера смерці, а таксама браў удзел у пацыфікацыі яўрэйскага гета ў Валожыне.
Імкнучыся ўцягнуць у барацьбу супраць партызан і падпольшчыкаў як мага больш шарокае кола мясцовага насельніцтва, акупанты прыбягалі не толькі да прымусовых мабілізацый. 3 гэтай нагоды ствараліся не толькі батальёны беларускай паліцыі, але і так званыя абарончыя вёскі, дзе пасяліліся сем'і паліцэйскіх, эвакуіраваных жыхароў усходніх абласцей СССР, у тым ліку казакоў, што супрацоўнічалі з немцамі і інш. Узброеныя жыхары гэтых паселішч, павінны былі супрацьстаяць партызанам і падпольшчыкам. Больш шырокія памеры гэта акцыя мела на тэрыторыі заходніх раёнаў Беларусі, дзе было створана некалькі дзесяткаў такіх вёсак.
Информация о работе Aкупацыйны рэжым фашысцких захопнiкау на тэрыторыі Беларусi