Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Октября 2011 в 07:59, доклад
Описание работы
Тэрмін (лац. terminus – мяжа) – слова ці словазлучэнне, якое з’яўляецца назвай спецыяльнага паняцця якой-небудзь сферы вытворчасці, навукі, тэхнікі і г.д.
Як і агульнаўжывальныя словы, тэрміны падзяляюцца на ўласнамоўныя і іншамоўныя. Уласнамоўныя тэрміны ў сваю чаргу падзяляюцца на словы, якія пераўтварыліся ў тэрміны з агульнаўжывальных слоў, і дэрываты. Агульнаўжывальныя словы, якія сталі тэрмінамі, найбольш звязаны па тэматыцы з грамадствам, прыродай, жывёламі, раслінамі і г.д., таму іх шмат у прыродазнаўчых, грамадскіх медыцынскіх навуках: тканка, абалонка, цыбуліна, высыпанне, палачкі,усталік, грабеньчык і інш. Дэрываты – гэта тэрміны, утвораныя з уласнамоўнага ці запазычанага матэрыялу пры дапамозе сваіх ці іншамоўных словаўтваральных сродкаў: асыпанне, грануляванне, гематома, геліялячэнне, акасцяненне.
Содержание работы
I. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ:
Паняцце тэрміна і яго спецыфічных асаблівасцей.
Паняцце тэрміналогіі і яе спецыфічных асаблівасцей.
Наменклатура як падсістэма тэрміналогіі.
Класіфікацыя тэрмінаў паводле ўжывання і сфер функцыянавання.
Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі і тэрміналагічная работа.
Фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі.
Беларуская медыцынская тэрміналогіія ў старабеларускай мове.
Развіццё новай беларускай медыцынскай тэрміналогіі.
Гісторыя развіцця беларускай медыцынскай тэрміналогіі.
Сучасны этап у развіцці медыцынскай тэрміналогіі.
Файлы: 1 файл
5.doc
— 126.00 Кб (Скачать файл)Укладальнікі “Беларускай навуковай тэрміналогіі” ставілі мэту задаволіць надзённыя патрэбы навуковага і культурнага будаўніцтва на Беларусі. Але дасягнулі яе толькі часткова: і іх праца расцэньваецца як спроба стварэння беларускай навуковай тэрміналогіі, якая спрыяла далейшаму разгортванню лексікаграфічнай дзейнасці і стала прыкметнай падзеяй у беларускім мовазнаўстве.
На
аснове ахарактарызаваных выданняў
у 30-х гадах друкаваліся
На фарміраванне сучаснай медыцынскай тэрміналогіі аказалі значны ўплыў:
1. Запазычанні. Як правіла, запазычваюцца інтэрнацыянальныя тэрміны, якімі карыстаюцца многія мовы. Часцей за ўсё пры запазычаннях выкарыстоўваецца калькаванне (звычайна з рускай мовы): тазобедренный – тазасцегнавы, большеберцовый – вялікагалёнкавы. У складаных тэрмінах першай часткай звычайна з’яўляюцца ўсечаныя часткі, часцей за ўсё, грэчаскіх назоўнікаў і прыметнікаў:
- ларынга- (ад larynks, -ngos – гартань) - выражае паняцце “які адносіцца да гартані: ларынгаспазма, ларынгастэноз;
- мія- (ад mys, myos – мышца) - выражае паняцце “мышачны”: міяфібрылы,, міярэлексанты;
- неўра- (ад neuron – нерв) - указвае на сувязь з нервовай сістэмай: неўрадыспансер, неўрадэрміт;
- нефра- (ад nephros – нырка): нефралогія, нефрапатыя;
- пнеўма- (ад pneuma – дыханне): пнеўмакокі, пнеўмамікоз;
- самата- (ад soma,-atos – цела): самататрапін, саматаскапія;
- спондыла- ( ад spondylos – пазванок): спондылаартрыт, спондалалістэз;
- фармака-( ад pharmakon – лякарства): фармакалогія, фармакахімія;
- хламіда-( ад chlamys – плашч): хламідабактэрыя, хламідаспоры;
- энтэра-(ад enteron – кішка): энтэрабіёз, энтэравірусы;
- адэна-(ад aden – залоза): адэнаматоз, адэнамер;
- анка-( ад onkos – уздутасць): анкагены, анкагенэз;
- ата-( ад us, otos – вуха): атаскоп, атафон;
- афтальма-( ад ophtalmos – вока): афтальмарэакцыя, афтальмія;
- гемата-( ад haima, -atos- кроў): гематапсія, гематахром;
- дэрмата-(ад derma-, -atos – скура): дэрматоз, дэрматыт;
- кранія-( ад kranion – чэрап): краніяскапія, краніястэноз;
- наза-(ад nosos – хвароба): назаарэал, назафобія;
- рына-( ад rhis, -inos – нос): рынапластыка, рынасклерома;
- сарка-( ад sarks, sarkos – мяса): саркаплазма, саркалема;
- спланхна-(ад splachnon – вантробы): спланхнаплеўра, спланхнаптоз;
- такса-( ад toksikon – яд): таксікаманія, таксікаінфекцыя;
- тарака-( ад thoraks – грудзі): таракатамія, таракаскоп;
- ура-(ад uron – мача): урабілін, уралогія;
- фізія-(ад phisis – прырода): фізіялогія, фізіятэрапія;
- хале-(ад chole – жоўць): халестырын, халецыстыт;
- хондра-(ад chondros – храсток): хондрадыстрафія, хондрасаркома;
- эмбрыя-(ад embryon – зародак): эмбрыягенэз, эмбрыялогія;
- энцэфала-(ад enkephalos – мозг): энцэфалаграма, энцэфаліт.
Колькасць лацінскіх тэрмінаў значна меншая ў параўнанні з грэчаскімі найменнямі. Гэта, як правіла, тэрміны, першай часткай якіх з’яўляюцца лацінскія элементы:
- вібра- (ад vibro дрыжу, вагаюся; выражае паняцце “вібрацыйны”): вібраграма, вібратэрапія;
- імуна- (ад immunis свабодны ад чаго-небудзь, некрануты; указвае на адносіны да імунітэту): імунаглабуліны, імунадэпрэсанты;
- каранара- ( ад coronarius вянечны; выражае паняцці “які мае адносіны да вянечных артэрый сэрца”): каранарасклероз, каранараспазма;
- лакта- (ад lac, -ctis малако; выражае паняцце “які адносіцца да малака”): лактабактэрыі, лактамы;
- мульты- (ад multium многа; указвае на шматлікасць прадметаў або на шматразовасць дзеянняў, функцый): мультываленты, мультыфункцыянальнасць;
- радые- (ад radius прамень; указвае на адносіны да радыеактыўнасці, радыяцыі): радыехімія, радыемутацыі.
Ёсць складаныя тэрміны, у якіх другой часткай часта з’яўляюцца элементы:
- -фікацыя (ад facere рабіць; абазначае ўкараненне, распаўсюджанне): фэфікацыя;
- -цыд (ад caedo забіваю; адпавядае паняццю знішчэнне),: стрэптацыд;
- -ол (ад oleum алей; адпавядае паняццю алей): талуол.
Некаторыя медыцынскія тэрміны і іх часткі ў складаным найменні запазычаныя з іншых моў:
- самнамбулізм (somnambulisme, ад лацінскага somnus “сон” + ambulare “хадзіць” – з французскай мовы);
- мальсека (malsecco, ад male “хвароба” + secco “сухасць” – з італьянскай);
2. Уласнабеларуская лексіка. Сюды мы адносім тэрміны, што ўзніклі ў беларускай мове з XIV стагоддзя і да нашых дзён: нырка, лытка, галёнка.
3. Неалагізмы. Па меры з’яўлення новых прадметаў і паняццяў узнікае неабходнасць у іх моўным абазначэнні. Так з’яўляюцца неалагізмы: эмбрыёлаг, аксід, тамограф.
4.
У сучаснай беларускай мове адной з крыніц
развіцця медыцынскай тэрміналогіі з’яўляецца
дыялектная лексіка. Многія з іх і
сёння ў карыстанні значнай часткі беларусаў
і існуюць паралельна з запазычанымі або
калькаванымі тэрмінамі: аорта – тутніца,
ключыца – раменніца, прамая кішка – кутніца.
III. ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ ЗАНЯТКАЎ:
- Антанюк, Л.А. Спецыяльная лексіка беларускай мовы. Тэрміналогія: вучэбны дапаможнік / Л.А. Антанюк. – 2-е выданне, перапрац. і дапоўненае. – Мн.: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 2005. – 99с.
- Кітаева Т.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэбна-метадычны дапаможнік / Т.В. Кітаева, Н.В. Ратынская. – Мінск: БДМУ, 2010. – 131 с.
- Кліменка В.У. Медыцынская тэрміналогія. Лексіка. Стылістыка: навучальны дапаможнік па беларускай мове для студэнтаў медыцынскіх ВНУ / Гомельскі дзярж. медыцынскі ўніверсітэт. – Гомель, 2004. – 36 с.
- Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.