Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Октября 2009 в 17:50, Не определен
люди на войне
У красавіку 1942 года дзядуля паступіў у тэхнікум вымяральных прылад горада Каканда.
У 1943 годзе дзядулю Валянціну споўнілася 18 гадоў i яго прызвалі на вайсковую службу ў горад Петрапаўласк Казахскай ССР. 3 лютага па кастрычнік 1943 года быў курсантам у 14-м артылерыйскім дывізіёне. Потым ваяваў на 4-м Украінскім фронце. У сакавіку 1944 года быў паранены, знаходзіўся ў шпіталі.
У чэрвені 1944 года пачалася самая буйная наступальная аперацыя "Баграціён",
"3 мэтай вызвалення Беларусі савецкае камандаванне распрацавала аперацыю "Баграціён". Гэта была самая буйная наступальная аперацыя 1944 года. У выпадку яе правядзення была поўнасцю вызвалена Беларусь i ўсходнія раёны Польшчы". (2, 154)
3 чэрвеня 1944 года гвардыі малодшы сяржант Багдановіч Валянцін Мікітавіч змагаўся на 1-м Беларускім фронце ў якасці артылерыйскага разведчыка 156-га артылерыйскага палка 77-й гвардзейскай Чарнігаўскай дывізіі. Вызваляў Варшаву, удзельнічаў у бітве за Берлін. А за фарсіраванне ракі Одэр быуў узнагароджаны медалём "За адвагу".
Мой дзядуля – вельмi сціплы чалавек. Пра свае ўзнагароды гаварыў вельмі стрымана, бо ён лічыў, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны прычынай перамогі былі ўсеагульны патрыятызм людзей, ix гатоўнасць ахвяраваць многім дзеля абароны i вызвалення сваей Радзімы ад ворагаў. Наш народ, па словах дзеда, перамог таму, што ўсе змагаліся за сваю родную зямлю, за свае сем’і, за сваю Радзіму. Перамога – гэта яшчэ i вынік савецкага воінскага майстэрства.
"Чырвоная Армія не толькі вызваліла народы СССР, але i выратавала ад "карычневай чумы" краіны Еўропы, Азіі i Афрыкі. Дзякуючы мужнасці байцоў i камандзіраў, таленту савецкіх военачальнікаў, самаахвярнасці працаўнікоў тылу, дзеянням партызан i падпольшчыкаў, сумеснымі намаганнямі з саюзнікамі былі спынены i разбіты нямецка - фашысцкія захопнікі i японскія мілітарысты" (1, 182)
Пасля заканчэння вайны дзядуля Валянцін служыў камандзірам аддзялення 156-га гвардзейскага артылерыйскага палка 77-й гвардзейскай дывізіі ў групе войск у Германіі. 3 лютага 1946 года па сакавік 1950 года працягваў службу ў Архангельскай ваеннай акрузе. Пасля дэмабілізацыі, у сакавіку 1950 года, вярнуўся ў родныя мясціны.
Працаваў загадчыкам клуба, фінансавым агентам Бабінавіцкага сельскага Савета. Быў старшынёй сельскага спажывецкага таварыства. На працягу 2-х гадоў узначальваў Бабінавіцкі сельскі Савет. А з 1965 па 1985 год загадваў нафтавай базай птушкафабрыкі імя К.С. Заслонава. 3 1985 года дзядуля Валянцін знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Дзе б нi працаваў мой дзядуля, усюды ён быў прынцыповым, чэсным, сумленным чалавекам. Вось якімі ўспамінамі аб iм дзеліцца былы старшыня Бабінавіцкага сельскага Савета Мікалай Сямёнавіч Кудраўцаў:
"Усё жыццё Валянціна Мікітавіча прайшло на мaix вачах. Шмат гадоў мы працавалі разам з iм. Гэта чалавек, які мае актыўную жыццёвую пазіцыю, не церпіць несправядлівасці i здрады. Валянцін Мікітавіч – ветэран Вялкай Айчыннай вайны, ветэран працы, клапатлівы бацька i дзед, добры сем'янін. Ён ніколі не заставаўся ў баку ад праблем вёскі, сваей Радзімы".
I як бы ў падцвярджэнне гэтых слоў сярод шматлікіх дакументаў, якія так беражліва захоўвау мой дзед, я знайшоў квіток аб тым, што ў снежні 1988 года, будучы ўжо пенсіянерам, ён накіраваў у фонд дапамогі Арменіі ў сувязі з землятрусам грашовыя сродкі. Калі мне на вочы трапіў гэты маленькі аркуш паперы, то мае сэрца праз край напоўнілася пачуццем вялікага гонару за свайго дзеда.
Не толькі ў роднай вёсцы Бабінавічы, але i жыхары суседніх вёсак, любяць i паважаюць гэтага справядлівага i прынцыповага чалавека. Яго фотаздымак займае пачэснае месца ў экспазіцыі "Нашы землякі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны", размешчанай у музеі баявой славы Бабінавіцкай сярэдняй школы, а чырвонаармейская кніжка часоў Вялікай Айчыннай вайны захоўваецца ў ваенна-гістарычным музеі г.п.Лёзна.
У нашай Бабінавіцкай сярэдняй школе склаліся добрыя традыцыі: першакласнікі пачынаюць знаёмства са школай з музея баявой славы, сюды прыходзяць выпускнікі ў дзень апошняга школьнага званка, тут прымаюць вучняў у піянеры i члены БРСМ, праводзяцца пазакласныя мерапрыемствы, сустрэчы з ветэрнанамі Вялікай Айчыннай вайны, урокі мужнасці. Настаўнікам школы зусім неабыякава, каго выберуць сабе ў гepoi вучні. Яны хочуць бачыць сваю змену смелай, надзейнай, гатовай да працы i абароны сваей Айчыны. Частым госцем на нашых школьных мерапрыемствах быў мой дзядуля – Валянцін Мікітавіч Багдановіч.
Кіраўнік музея баявой славы Дзіна Анатольеўна Багдановіч прысвяціла ўciм ветэранам, i ў першую чаргу, канешне, дзядулю Валянціну, свой верш:
І год ад году меней ветэранаў.
Радзімы маёй верныя сыны –
І сёння ноччу ныюць вашы раны.
Здаецца, вам сніцца жорсткі бой,
І зноў ідзеце вы ў атаку за Айчыну,
Каб сёння мірна жылі мы з табою,
Пасля сябе каб добры
след пакінуць.
Здароўя зычым вам і доўгіх год,
Хай старасць ваша будзе ў пашане!
А подзвіг не забудзе наш народ
І праз вякі дабром ён вас памяне.
I яшчэ - у мяне ёсць адно запаветнае жаданне:
Я хачу, каб сонца ззяла
Над зямлёй ярчэй,
Каб зязюля кукавала,
Цешыла людзей,
Каб вясной рунела поле
I цвілі сады...
Каб ніколі больш, ніколі
Не было
вайны!
Спіс
літаратуры: