Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Июня 2015 в 10:53, реферат
Дзень беларускага пісьменства
Біяграфія С. Собаля
Выданні першадрукара
Таямніцы Аршанскай лаўры
Адкуль пайшоў «Буквар»?
Ушанаванне імя С.Собаля ў сучаснасці
Крыніцы і літаратура
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УА «МАГІЛЁЎСКІ ДЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ імя А.А. КУЛЯШОВА»
РЭФЕРАТ
«Спірыдон Собаль – магілёўскі першадрукар»
Выканаў
Панедзька Андрэй Сяргеевіч
студэнт I курса групы «Б»
МАГІЛЁЎ 2011
Змест
У нашай краіне стала добрай традыцыяй у першую нядзелю верасня адзначаць Дзень беларускага пісьменства.
Дзень беларускага пісьменства – гэта свята тых, хто зберагае духоўную спадчыну нашага народа, узбагачае нацыянальную культуру, шануе родную мову. Праўдзівае, сумленнае і адказнае слова пісьменніка і журналіста сёння надзвычай запатрабавана людзьмі. Яно – залог кансалідацыі грамадства, неабходнай для далейшага паспяховага развіцця нашай незалежнай краіны, павышэння дабрабыту яе жыхароў, пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.
На працягу чатырнаццаці гадоў свята ідзе праз усю Беларусь. Яго сталіцамі былі славутыя культурныя і асветныя цэнтры – Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы. З гэтымі месцамі звязаны імёны такіх гістарычных асоб, як Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына і Пётр Мсціславец, Сімяон Полацкі і Спірыдон Собаль.
Спірыдо́н Міро́навіч Со́баль (у манастве — Сільвэстар) - беларускі і ўкраінскі друкар, асветнік і літаратар. Актыўная самаадукацыя і творчая праца дазволілі яму стаць адным з самых адукаваных і культурных людзей свайго часу.
Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'і бурмістра. Відаць, пачатковую адукацыю атрымаў у Магілёве. Верагодна, адукацыю Собаль атрымаў у Кіева-Магілянскай акадэміі, з якой у далейшым падтрымліваў цесныя сувязі. Ён валодаў грэчаскай і лацінскай мовамі. 3 пачатку XVII ст. настаўнік, пасля рэктар Магілёўскай брацкай школы. 3 1624 года выкладаў у Кіеўскай брацкай школе і Кіева-Магілянскай акадэміі. У перыяд 1626—1628 гадоў узначальваў Кіеўскую брацкую школу.
Усё сваё творчае жыццё Собаль прысвяціў кнігавыдавецкай дзейнасці і асвеце. Паколькі ў тагачасным Магілёве не было ўмоў для выдавецкай дзейнасці, Собаль быў вымушаны пачаць кнігадрукаванне ў Кіеве. Тут у 1628 годзе ён адкрыў друкарню і выдаў некалькі кніг маральна-павучальнага і рэлігійнага зместу.
Першым
кіеўскім выданнем С. Собаля быў
зборнік легендаў і аповедаў
з жыцця манахаў пад назвай
«Ліманар, сірэч кветнік» (1628). Дасканалае
вывучэнне «Ліманара» Собаля
паказала, што пад гэтай датай
ён выпусціў не адно, а два
розныя наборам і
Акрамя таго, Собаль выдаў у Кіеве яшчэ «Минею общую» (1628), і «Апостол» (1630). Апошняе выданне выйшла «коштом и накладом пана Богдана Статкевича, подкоморого Мстиславского». Гэта выданне таксама мае два варыянты. Усяго Собаль выпусціў у Кіеве сем выданняў пад выглядам чатырох.
У 1628—1630 гадах друкаваў кнігі ў доме мітрапаліта Іова Барэцкага, які знаходзіўся каля Васкрасенскай царквы на Падоле ў Кіеве. Відавочна, што тут ён працаваў толькі да смерці свайго пакравіцеля ў 1631 годзе. Далейшае друкаванне кніг пры манаполіі лаўры пры такім уплывовым і энергічным архімандрыце, якім быў Пятро Магіла, стала немагчымым, і Собаль прыняў запрашэнне беларускага феадала Багдана Статкевіча перайсці на працу да яго, у Беларусь.
Акрамя кніг для царквы Собаль друкаваў буквары, кнігі для хатняй малітвы — «Молитвослов», «Часослов» (1632), кнігі маральна-павучальнага зместу, перакладзеныя з грэцкай, — «Тестамент царя Василия греческого».
Вярнуўшыся на Беларусь, Собаль ў 1630 прыняў удзел у заснаванні друкарні ў Куцеінскім манастыры пад Оршай. Тут ён выдаў кірыліцай "Псалтыр", які называўся "Брашна духоўнае", "Буквар", "Малітвы паўсядзённыя" (1631), "Часаслоў" (1632). Усе гэтыя кнігі прызначаліся ў асноўным для навучальных мэт.
Дакладна невядома, дзе працаваў Собаль у 1633-1634гг. Але за гэтыя гады ім перавыдадзены ў Кіеве "Ліманар", "Апостал" і "Актоіх".
Адкуль пайшоў “Буквар”?
У старажытнасці падземны пакручасты сход часта быў адным з атрыбутаў буйнога палаца, крэпасці ці храма і мог мець працягласць у некалькі сотняў метраў. Акрамя такіх “лабірынтаў”, былі на тэрыторыі нашай краіны і унікальныя падземныя цэрквы, створаныя ў першай палове XVII ст. Адна з іх размяшчалася на тэрыторыі Куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў Оршы.
Упершыню шырокая грамадскасць даведалася пра падземную праваслаўную царкву ў гонар Уваскрэсення праведнага Лазара, забытую на некалькі стагоддзяў, толькі ў пачатку ХХ-га стагоддзя, калі мясцовы краязнаўца Е.Цехановіч у сваіх нататках распавёў пра адкрыццё манахаў і даў падрабязнае апісанне пячорнага храма плошчай 11 квадратных метраў, які па форме нагадваў крыж, што пацверджана сучаснымі археалагічнымі раскопкамі. Неабходнасць стварэння такога аб’екта, як і самога манастыра, была выклікана тагачаснымі ганеннямі на праваслаўе пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г.
Вялікім шчасцем для праваслаўных Оршы стала атрыманне граматы на заснаванне мужчынскага манастыра ад патрыярха Іерусалімскага Феафана ў 1620 г. Атрымаць дазвол ад тагачасных улад было куды цяжэй. Толькі аўтарытэт Багдана Статкевіча і яго заможнасць паспрыялі станоўчаму вырашэнню гэтага пытання.
Паводле архіўных даных вядома, што ў 1623 г. распачалося будаўніцтва драўлянай пяцікупальнай Богаяўленскай царквы манастыра, які атрымаў назву ад ракі Куцейна, што, як і сёння (толькі цяпер яна больш нагадвае ручаіну), суседнічала з праваслаўнай лаўрай. Таксама ў XVII ст. на тэрыторыі манастыра была пабудавана мураваная царква ў стылі барока, якая дзейнічае і сёння.
На тэрыторыі манастыра працавала вельмі шмат майстроў, у тым ліку спецыялістаў па апрацоўцы дрэва, у прыватнасці, па кругавой разьбе. Дзякуючы іх вытанчанай працы, манастыр упрыгожваўся кветкамі і дзіўнымі раслінамі з дрэва. Усяго ў манастырскае брацтва ўваходзіла каля 200 чалавек, сярод іх былі таксама гравёры, мастакі. Там жа выраблялася і прыгожая кафля з раслінным і геральдычным арнаментам.
Аднак не толькі гэтая дзейнасць праславіла на ўвесь славянскі свет гэты Аршанскі манастыр. Практычна ад пачатку яго дзейнасці, у 30-я гады XVII ст., па запрашэнні Багдана Статкевіча і ігумена Іаіля Труцэвіча ў лаўры распачынае актыўную дзейнасць вядомы друкар Спірыдон Собаль. Як мяркуецца, у адным з жылых манастырскіх будынкаў, што часткова захаваліся да нашых дзён, і была створана друкарня, адна з найбуйнейшых у той час на беларускіх землях.
Першай кнігай Спірыдона Собаля ў Оршы, дарэчы, як і Францыска Скарыны ў Празе, становіцца Псалтыр. А ў тым жа 1631 г. выходзіць і тагачасны “бестселер” — “Буквар”, адзін з першых друкаваных беларускіх падручнікаў. Менавіта Спірыдон Собаль упершыню ўвёў ва ўжытак само слова “буквар”, што цяпер азначае назву першага падручніка, па якім дзеці пачынаюць вучыцца чытаць і пісаць. Таксама ў “Буквары” былі змешчаны біблейскія тэксты і малітвы, а таксама маральна-павучальныя тэксты. Акрамя таго, яго дапаможнік па навучанні першапачатковай грамаце называўся азбукай.
Асноўнай мэтай друкарні стала выданне даступных для розных слаёў грамадства кніг рэлігійнага і асветніцкага зместу. Таму той жа “Буквар” быў выкананы толькі ў адным колеры. Тым не менш, выданні Куцеінскай друкарні вызначаюцца асаблівасцю паліграфічнага выканання — блізкасцю да традыцый беларускага народнага мастацтва, аб’яднаных стылістычнымі прыёмамі барока. Усяго з Куцеінскай друкарні выйшла 27 кніг. Тыраж некаторых з іх складаў больш за паўтысячы экземпляраў.
Куцеінскі “Буквар” утрымліваў першапачатковыя веды пра граматыку, якія давалі магчымасць авалодаць тэхнікай пісьма і чытання. Апрача таго, ў “Буквары” былі змешчаныя біблейскія тэксты і малітвы, а таксама маральна-павучальныя тэксты, прызначаныя для выхавання ў духу хрысціянскай дабрачыннасці. Кніга мела 40 аркушаў. На тытульным лісце ўверсе буйнымі літарамі надрукавана “БукварЪ”, ніжэй меншымі літарамі “Сіреч начало ученія детям начынючым чтенію ізвыкаці”. Яшчэ ніжэй – выходныя дадзеныя: “У Куцейне ізобразілся у тіпографіі Спірыдона Собаля. Року 1631”.
Куцеінскі “Буквар” унёс вялікі ўклад у распаўсюджанне ведаў. Вельмі хутка “Буквар” стаў шырока вядомы на Украіне, у Літве і Маскоўскай Русі. На сённяшні дзень адзіны вядомы экземпляр першага «Буквара» Собаля захоўваецца ў Львове ў Музеі ўкраінскага мастацтва, яго з упэўненасцю можна лічыць першым беларускім падручнікам.
Да з’яўлення першага падручніка людзей вучылі пісаць і чытаць па кнігах Свяшчэннага пісання, для гэтых мэтаў выкарыстоўвалі “Псалтыр” ды “Часаслоў”. У фармаванні самабытнай мясцовай школы кніжнай гравюры адметную ролю адыграў беларускі кнігадрукар Спірыдон Собаль, які выдаў першыя 5 кніг.
У 1636-1654 гг. выйшла яшчэ 14 выданняў, пасля чаго абсталяванне і работнікі Куцеінскай друкарні былі перавезены ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам”.
Напісаны ім і выдадзены "Буквар" ("Букварь сиречь начало учения детем, начинаюшим чтению извыкати") у 1636 годзе быў перавыдадзены ў Магілёве, што пацвярджае яго асаблівае значэнне ў пашырэнні пісьменнасці сярод народа.
Собаль быў вядомы не толькі на Беларусі і Украіне. Ён наладзіў дзелавыя сувязі з маскоўскім друкаром В.Ф.Бурііавым, абменьваўся з ім кнігамі; Бурцаў набыў у Собаля друкарскія прылады. У 1639 Собаль наважыўся пераехаць у Маскву, каб адкрыць там друкарню і школу для навучання рускіх юнакоў "словолитному делу", грэчаскай, лацінскай, польскай мовам. Але калі ён папрасіў дазволу ў Вяземскай прыказной хаце, яму было адмоўлена: "Государь указал того могилевца Спиридона Соболя из Вязьмы отпустить назад в Литву, а в Москву его отпушать не велел, чтоб в его ученье и в книгах смуты не было..."
Пра апошнія гады жыцця Собаля звестак не захавалася. Відаць, ён пастрыгся ў манахі. Вядома, што сярод манахаў, якія ўступілі ў Магілёўскае брацтва, упамінаецца Сільвестр Собаль, кіеўскі друкар. Буйнейшы кнігадрукар свайго часу, Собаль надрукаваў 19 кніг. некаторыя з якіх выдаваліся 2-3 разы. Ён быў належным прадаўжальнікам асветніцкай і выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны і І.Фёдарава .
На доме, які стаіць на месцы колішняй брацкай друкарні, павешана мемарыяльная дошка.
У Магілёве існуе абласная ўзбуйнёная друкарня імя Спірыдона Собаля. Створана друкарня ў 1918 годзе як дзяржаўная гарадская тыпаграфія (з 1938 года Магілёўская абласная). У Вялікую Айчынную вайну абсталяванне друкарні знішчана нямецка-фашысцкімі акупантамі. Узбудавана яна ў 1944 годзе. У 1931-1957 гадах друкарня насіла імя В.М.Молатава, у 1957 годзе ёй прысвоена імя Я.М.Свярдлова. У 2001 годзе абласны выканкам горада Магілёва прыняў рашэнне аб прысваенні Магілёўскай абласной тыпаграфіі імя Спірыдона Собаля, ураджэнца Магілёва, беларускага друкара і асветніка. У Магілёўскай друкарні імя Спірыдона Собаля выдаецца папулярная гарадская газета “Веснік Магілёва”, а таксама абласныя газеты. Па словах яе дырэктара Аляксандра Кароткага, значна павысіла канкурэнтаздольнасць магілёўскіх друкароў набыццё ратацыйнай машыны з ЗША, што дазволіла зараз выпускаць высокаякасную каляровую прадукцыю, у тым ліку і ламініраваную. Акрамя таго, тут друкуюцца розныя бланкі, дыпломы і ганаровыя граматы, этыкеткі, календары і інш. Друкарня актыўна займаецца пошукам новых кліентаў і рынкаў збыту. Аб тым, наколькі гэта атрымліваецца, можна судзіць па таму, што 65 працэнтаў заказаў прыходзіць з-за мяжы Магілёўшчыны. Мае друкарня і ўчасткі ў Бялынічах, Быхаве, Чавусах, Слаўгарадзе.
У Оршы яго імем названа вуліца.
Крыніцы
Подборка силлабической поэзии XVI - XVII веков (М. Смотрицкий, С. Соболь, И. Ужевич, И. Труцевич, А. Мужиловский, И. Половка, неизвестные авторы).
Русско-белорусские связи. — М., 1963. — С. 156—160
Літаратура
Информация о работе Спірыдон Собаль – магілёўскі першадрукар