Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Декабря 2015 в 18:04, реферат

Описание работы

Мэта прапанаванага рэферата – разгледзіць прадстаўнікоў балцкага насельніцтва; працэс рассялення славян на тэрыторыі Беларусі; і разгледзіць умовы ўтварэння ўсходнеславянскіх супольнасцей.
Аб’ект – сучасныя даследванні (манаграфіі і артыкулы па тэме) па гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.
Прадмет – аналіз рассялення балцкага насельніцва, пазнейшай яго славянізацыі, і пераўтварэння ва ўсходнеславянскую супольнасць.

Содержание работы

1. Уводзіны
2. Першабытнае насельніцтва тэрыторыі Беларусі
3. Балты
4. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў
5. Усходнеславянская супольнасць
6. Заключэнне
7. Спіс літаратуры

Файлы: 1 файл

История.doc

— 73.00 Кб (Скачать файл)

 

Агульнаўсходнеславянскі народ і яго этнічная тэрыторыя пачалі фарміравацца паза межамі Беларусі – у Сярэднім Падняпроўі і Паволхаўі. Зараджэнне новага народа ў гэтых дзвюх аддаленых адна ад адной мясцовасцях адбывалася ў ІХ-Хст. Этнастваральны працэс у славян Сярэдняга Падняпроўя быў паскораны развіццём вытворчай гаспадаркі, а таксама неабходнасцю абароны ад ваяўнічых качэўнікаў. Вядома, што славяне, у тым ліку радзімічы, плацілі даніну хазарам. Невыпадкова ў гэтым рэгіёне ўзніклі новыя паселішчы – гарады, якія ўвасаблялі сабой не толькі месца жыхарства рамеснікаў і гандляроў, а палітычныя і ваенныя цэнтры з адпаведнымі кіруючым органам і ўзброенымі сіламі. Буйнейшым цэнтрам такога кшталту стаў Кіеў.

Другім цэнтрам фарміравання агульнаўсходнеславянскага этнасу і яго тэрыторыі з’яўляліся землі ад вярхоўяў Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі да Фінскага заліву і Ладагі. Развітое земляробства і рамесная вытворчасць паспрыялі ўзнікненню гандлю, а разам з ім – гарадоў. Так, у VІІІ-Х стст. на тэрыторыі пражывання славенаў была заснавана Ладага і Ноўгарад, на тэрыторыі крывічоў – Пскоў і Ізборск. Гэтыя рэгіёны паводле этнічнага складу былі прадстаўлены славенамі і крывічамі. Фіна і германамоўныя элементы (чудзь і варагі) складалі значную меншасць і паступова аславяньваліся. Прадстаўнікі варажскага племені «русь» на чале з конунгам Рурыкам, якія рассяліліся ў азначаных гарадах і ўзначалілі кіраванне ўсімі паўночназаходнімі землямі, спрыялі палітычнай і культурнай кансалідацыі ўсяго насельніцтва ў новы этнас. Яшчэ ў другой палове Х ст. гэтая тэрыторыя набыла назву «Руская зямля» або «Русь», яе жыхары – русаў, русічаў, русінаў, рускіх, а іх мова – рускай. Да канца стагоддзя важнейшыя яе гарады і іх князі сталі звацца рускімі. Ранейшыя племянныя назвы «паляне» і інш. сталі губляцца. Назва «русь» стала не толькі найменнем тэрыторыі дзяржавы, але і этнонімам.

Такім чынам, у асноўным у канцы Х – пачатку ХІІ ст. адбылося фарміраванне новага – «рускага» насельніцтва. Апошняе ўпамінанне аб дрыгавічах як этнічнай супольнасці адносіцца да 1149 г., аб крывічах – да 1162, аб радзімічах – да 1169 г. Гэтыя назвы замяняюцца адной агульнай – рускія, русічы, русы, а землі – крывіцкая, радзіміцкая і дрыгавіцкая – Рускай зямлёю, Руссю. У «Аповесці мінулых гадоў» Полацк названы рускім горадам. Загінуўшых удзельнікаў бітвы на Нямізе ў 1067 г. аўтар «Слова аб палку Ігаравым» (каля 1187 г.) называе «рускімі сынамі».

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

Такім чынам бачна, што ў эпоху жалезнага веку (VIII ст. да н.э. – VIII ст. н.э.) на тэрыторыі Беларусі ўжо існавалі паасобныя племянныя групоўкі носьбітаў балцкіх моў. Якія былі прадстаўнікамі некалькі роднасных археалагічных культур: днепрадзвінскай, штрыхаванай керамікі і мілаградскай.

З’яўленне ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе першых бяспрэчна славянскіх археалагічных помнікаў, вядомых як культура пражскага тыпу, звязана менавіта з массавай міграцыяй людзей у эпоху Вялікага перасялення народаў (ІІІ – VII ст. н.э.).

Дзякуючы свайму высокаму ўзроўню сацыяльнай арганізацыі, славянскаму насельніцтву ўдалося славянізаваць балцкія плямёны.

Што датычыцца ўсходнеславянскіх супольнасцей, то на іх утварэнне паўплывалі з аднаго боку,  неабходнасць абароны ад варожых плямёнаў на сярэднім падняпроўі, што прывяло да ўзнікнення новых паселішчаў, выконваючых палітычныя і ваенныя функцыі. З другога боку – развітое земляробства і рамесная вытворчасць, якія паспрыялі ўзнікненню гандлю, а разам з ім і гарадоў, на тэрыторыі верхняга Дняпра, Заходняй Дзвіны ды  Волгі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры

 

      1. Г. Сагановіч, Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст./ Энцыклапедыкс 2001, - 412
      2. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1 . – Мн.: Экаперспектыва, 2000.
      3. Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2т. Т. 1. А-К/ рэдакл.: Т.У. Бялова. – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. – 496 с.
      4. Гісторыя Беларусі: у 2х ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн., 1998.

Информация о работе Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць