Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Апреля 2016 в 21:51, лекция
Вяршыняй сістэматызатарскай і кадыфікацыйнай дзейнасці стала распрацоўка і прыняцце сусветна вядомых зводаў законаў Вялікага княства Літоўскага - Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг. Па сваёй унутранай дасканаласці і шырыні рэгулюе-мых адносін яны не мелі сабе роўных сярод юрыдычных актаў у Еўропе. Напісаны яны на старабеларускай мове. Базавай асновай Статутаў былі мясцовае звычаёвае права, адміністрацыйная і судовая практыка, нормы папярэдняга пісанага права і ў некаторай ступені нормы заходнеўрапейскага, польскага, кананічнага і рымскага права.
16. Кадыфікацыя права і Статут ВКЛ 1529г.
Вяршыняй сістэматызатарскай і кадыфікацыйнай дзейнасці стала распрацоўка і прыняцце сусветна вядомых зводаў законаў Вялікага княства Літоўскага - Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг. Па сваёй унутранай дасканаласці і шырыні рэгулюе-мых адносін яны не мелі сабе роўных сярод юрыдычных актаў у Еўропе. Напісаны яны на старабеларускай мове. Базавай асновай Статутаў былі мясцовае звычаёвае права, адміністрацыйная і судовая практыка, нормы папярэдняга пісанага права і ў некаторай ступені нормы заходнеўрапейскага, польскага, кананічнага і рымскага права.
У верасні 1529 г.першы Статутбыў уведзены ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцовыя вучоныя і юрысты-практыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі нормаў мясцовага звычаёвага права, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. У працэсе падрыхтоўкі тэксту Статута ўпершыню былі выпрацаваны сістэма і структура размяшчэння прававых нормаў у залежнасці ад іх зместу; уключаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых нормаў, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны, нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права.
Складальнікі Статута не прытрымліваліся сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, а выпрацавалі сваю. У яе аснову былі пакладзены прынцыпы суверэннасці дзяржавы, адзінства права, прыярытэту пісанага права. Статут уключаў нормы агульнага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам.
Статут складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней, у сувязі з дапаўненнямі, колькасць артыкулаў павялічылася да 283. У I - III раздзелах былі змешчаны асноўныя нормы дзяржаўнага і прынцыповыя палажэнні іншых галін права, у IV і V - шлюбна-сямейнага і спадчыннага, у VI - працэсуальнага, VII - крымінальнага, VIII - зямельнага, IX - ляснога і паляўнічага, X - цывільнага і ў XI—XIII - крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права.
У Статуце былі юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу,прававое становішча класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы, як убогія, так і багатыя, павінны былі судзіцца ў адпаведнасці з нормамі, якія былі выкладзены ў Статуце. Вялікі князь (гасудар) абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя насады, не даваць ім маенткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, прытрымлівацца ўсіх старых законаў і звычаяў.
Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-
Статуце даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнасці феадалаў;шмат увагі нададзенасямейна-шлюбнаму праву;падрабязна рэгламентаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў.
Такім чынам, прававыя нормы, змешчаныя ў Статуце, у сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феадальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначаліся структура і характар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацоўваліся асноўныя правы і прывілеі пануючага класа і шляхты.
17. Статут ВКЛ 1566г.: агульная характарыстыка
Змены, якія адбываліся ў сярэдзіне XVI ст. у сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці дзяржавы (правядзенне аграрнай, судовай і адміністрацыйнай рэформаў), патрабавалі ўдасканалення права. Недахопы ў заканадаўстве адчуваў і сам урад. Законную сілу набыў другі СтатутВКЛ ў1566 г. Асноўнымі крыніцамі Статута 1566 г. былі агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г., Статут 1529 г. і некато-рыя нормы звычаёвага права, а таксама рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага царкоўнага права.
Па сваёй структуры Статут складаўся з 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Раздзелы I - III ахоплівалі нормы дзяржаўнага, ваеннага і адміністрацыйнага права, IV - судовага ладу і судовага працэсу, V - VI - сямейнага і апякунскага права, VII, VIII і IX - цывільнага, X - ляснога і паляўнічага, XI - XIV -крымінальнага права. Найбольш істотныя змены былі ўнесены ў нормы дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і цы-вільнага права.
У Статуце былі замацаваны асноўныя прынцыпы права:яго адзінства для ўсіх грамадзян (хоць яно не было роўным для ўсіх); дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму); абмежаванне ўлады вялікага князя (гаспадара); прыярытэт пісанага права.Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання.Для гэтага ствараліся земскія і падкаморскія суды.Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыя органаў дзяржаўнай улады і кіравання,якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэнні льгот і пераваг для класа феадалаў і саслоўя шляхты, недапушчэнні простых людзей у органы кіравання, замацаванні прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва.
Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дчяржаўных органаў прызнаваўся вялікі князь. Яго прававое становішча было тыповым для абмежаванага манарха, хаця і мела некаторыя асаблівасці. Паўнамоцтвы князя рэгламентаваліся прававымі нормамі. Ен не мог без рашэння сойма пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы, выдаваць новыя законы. Статут забараняў даваць маёнткі, пасады і званні чужаземцам, у тым ліку ўраджэнцам Польшчы, замацоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве.
У Статуце 1566 г. акрэслены пераход ад феадальнага да буржуазнага права ўласнасці.Усе феадалы маглі вольна распараджацца сваімі маёнткамі. Тут значна паўней, чым у папярэднім Статуце, выкладзены нормы спадчыннага права, істотныя змены ўнесены ў крымінальнае права. Так, суб'ектам злачынства прызнаваўся толькі сталы чалавек, не-паўналетнія ж маглі быць пакараны толькіпасля дасягнення імі 14-гадовага ўзросту;абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці;крымінальнае пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду; асоба, якая абвінаваціла каго-небудзь у злачынстве і не даказала яго віны, несла такое ж пакаранне, якім мог быць пакараны абвінавачаны ею.
Статут ВКЛ 1588г.: агульная характарыстыка
Статут 1588 г.быў падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні. Ужо да канца 1584 г. работа над Статутам была закончана, але ў сувязі з тым, што новы звод ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569 г., Польшча не дапускала яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай.
Аднак Жыгімонт III Ваза, жадаючы захаваць вялікакняжацкі трон, зацвердзіў Статут сваім прывілеем ад 28 студзеня 1588г. Галоўнае значэнне дзяржаўна-прававых нормаў Статута заключалася ў тым, што ён заканадаўчааформіў захаванне ВКЛ як дзяржавынасуперак акту Люб-лінскай уніі.
Ён меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. У раздзелах I - IV змяшчаліся нормы дзяржаўнага права і судовага ладу, у V - X і часткова ў XIII - шлюбна-сямейнага, зямельнага і цывільнага права, у XI - XII, XIV і часткова ў XIII - крымінальнага права. Трэба заўважыць, што нормы дзяржаўнага права былі амаль поўнасцю перанесены са Статута 1566 г. з некаторымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі. Яны юрыдычна замацоўвалі адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569.
Сістэматызацыя права, пакладзеная ў аснову Статута 1588 г., была пабудавана на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнага перыяду ад сярэдневякоўя да новага часу і зараджэння буржуазных адносін. Гэта перш за ўсё выяўлялася ў абмежаванні ўлады гаспадара і імкненні да падзелу ўлад; абвяшчэнні неабходнасці прытрымлівацца дзяржаўнага суверэнітэту насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму і ў юрыдычным замацаванні адзінства права для ўсёй дзяржавы і ўсіх паўнапраўных людзей. Заканадаўчая ўлада замацоувалася за соймам, выканаўчая - за вялікім князем і Радай, судовая - за вялікакняжацкім і галоўным, а таксама за мясцовымі судамі.
Адначасова з канчатковым запрыгоньваннем сялян Статут прадугледжваў крымінальную адказнасць за забойства простата чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю, устанаўліваў наступление крымінальнай адказнасці з 16 гадоў.
Статут 1588 г. закончыў кадыфікацыю права ў Вялікім княстве Літоўскім. У гэтым заканадаўчым акце адлюстраваліся не толькі існаваўшыя дзяржаўна-прававыя ідэі, але і тыя, што апярэджвалі час, выявілася багатая прававая культура беларускага і літоўскага народаў. Статут быў надрукаваны на старабеларускай мове ў 1588 г. у Віленскай друкарні Мамонічаў пад наглядам і на сродкі Л. Сапегі.