Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Ноября 2012 в 19:51, реферат
Яўхім Фёдаравіч КА́РСКІ (руск.: Ефим Фёдорович Карский; 20 снежня 1860 (1 студзеня 1861), в. Лаша Гродзенскага павета (цяперГродзенскі раён) — 29 красавіка 1931, Ленінград) — філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф. Акадэмік Пецярбургскай АН (1916, член-карэспандэнт 1901), правадзейны член Інбелкульта (1922), Чэшскай АН (1929).
Министерство здравоохранения Республики Беларусь
Витебский государственный медицинский университет
Кафедра русского и белорусского языка
Реферат на тему:
«Яўхім Федаравіч Карскі – бацька беларускай філалогіі»
Подготовил:
студент 1 курса, 28 группы,
Бачинский А.В.
Витебск, 2012
Яўхім Фёдаравіч КА́РСКІ (руск.: Ефим Фёдорович Карский; 20 снежня 1860 (1 студзеня 1861), в. Лаша Гродзенскага павета (цяперГродзенскі раён) — 29 красавіка 1931, Ленінград) — філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф. Акадэмік Пецярбургскай АН (1916, член-карэспандэнт 1901), правадзейны член Інбелкульта (1922), Чэшскай АН (1929).
Нарадзіўся ў сям'і настаўніка Ф. Карскага і дачкі праваслаўнага д'якана М. Навіцкай. Спачатку насіў прозвішча маці. Разам з бацькамі правёў дзіцячыя гады на Наваградчыне (в. Ятра і в. Бярозавец) і на Міншчыне.
Вучыўся ў народнай вучэльні
в. Ятра. Затым навучаўся ў Мінскай
духоўнай школе, скончыў Мінскую
духоўную семінарыю (1881) і Нежынскі
гістарычна-філалагічны
Выкладаў рускую і царкоўнаславянскую
мовы, рускую літаратуру ў Другой віленскай
гімназіі, таксама працаваў сакратаром
(1885-89) і выбарным членам гаспадарчага
камітэта гімназіі (1890-92). Паспяхова
здаў магістарскі экзамен (17.9.1891). 23
кастрычніка 1893 абараніў магістарскую
дысертацыю "Да гісторыі гукаў і
форм беларускай гаворкі"; савет
Кіеўскага універсітэта прысудзіў
Я. Карскаму вучоную ступень магістра руска
З 2 студзеня 1893 выкладаў рускую мову ў Варшаўскім універсітэце. Пазней таксама выкладаў славянскую палеаграфію, рускую дыялекталогію, граматыку царкоўнаславянскай мовы. 26 чэрвеня 1894 абраны на пасаду экстраардынарнага прафесара Варшаўскага ўніверсітэта і загадчыка кафедры рускай і царкоўнаславянскай мовы і гісторыі рускай літаратуры. 14 лютага 1897 стаў ардынарным прафесарам. З 1902 дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта, у 1905-10 рэктар Варшаўскага ўніверсітэта, двойчы пераабраны на пасаду (1905, 1908). Паводле непацверджаных звестак, падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць палітыкі міністра Касо. У 1915-16 працаваў у Растове-на-Доне, выкладаў у Растоўскім універсітэце (былы Варшаўскі ўніверсітэт). У 1905-17 рэдактар «Русского филологического вестника».
3 1917 ў Мінску, удзельнік беларускага нацыянальнага руху, дэлегат і ганаровы старшыня Першага ўсебеларускага з'езда. Ледзьве пазбег арышту пры разгоне з'езду, з'ехаў ўПетраград. З-за эканамічнай разрухі ў Петраградзе вярнуўся ў Мінск. Прызначаны настаўнікам на Мінскія беларускія настаўніцкія курсы (1918), якія ўзначальваліся Я. Лёсікам і потым былі ператвораны ў Мінскі беларускі педагагічны інстытут, дзе прафесарам стаў Я. Карскі. У маі 1919 Народны камісарыят асветы Літоўска-Беларускай ССР адхіліў Я. Карскага ад пасады прафесара Мінскага педінстытута, ён быў арыштаваны надзвычайнай камісіяй ЧК, але ненадоўга. Я. Карскі займаў пасаду старшыні арганізацыйнай камісіі па адкрыцці ў Мінску Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, удзельнічаў у распрацоўцы статута Інбелкульта.
Летам 1921 назаўсёды пераехаў у Петраград, "каб ніколі больш не ўбачыць Бацькаўшчыны". Адзін з арганізатараў акадэмічнай навукі. Член праўлення і прэзідыума АН, дырэктар Музея антрапалогіі і этнаграфіі, супрацоўнік універсітэцкага Навукова-даследчага інстытута, рэдактар «Известий Отделения русского языка и словесности» Расійскай АН. У 1922 стаў поўным членам Інстытуту беларускай культуры. Падараваў сваю бібліятэку новастворанаму Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту.
Удзельнічаў у Першым міжнародным
кангрэсе славянскіх географаў і
этнографаў (Прага, 1924). У 1926 наведаў
з навуковай камандзіроўкай Пол
Аўтар артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і культуры ў беларускім перыядычным друку. Супрацоўнічаў з беларускім фалькларыстамі і этнографамі П. Шэйнам, М. Нікіфароўскім, Е. Раманавым, падтрымліваў першыя беларускія выдавецтвы, «Нашу ніву», Беларускі навукова-літаратурны гурток студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. Перапісваўся з Я. Купалам, Я. Коласам, М. Гарэцкім, С. Некрашэвічам, І. Замоціным, Я. Хлябцэвічам, М. Шчакаціхіным.
Мужам дачкі Я. Карскага Наталлі быў В. І. Баркоўскі.
Яўхім Карскі аўтар больш як 700 прац па славістыцы, беларусістыцы і русістыцы, у т.л. даследаванняў па гісторыі беларускай мовы, дыялекгалогіі, фальклоры, этнаграфіі, гісторыі беларускай літаратуры і інш.
Сваё першае філалагічнае даследванне (артыкул) апублікаваў у «Рускім філалагічным весніку» (1883). Падштурхнуты адсутнасцю навуковай распрацоўкі беларускай мовы, выдаў у 1885 першую значную навуковую працу «Агляд гукаў і форм беларускай гаворкі» (публікацыя насіла дату 1886). У 1888 апублікаваў «Граматыку старой царкоўнаславянскай мовы ў параўнанні з рускай мовай». Граматыка перавыдавалася 19 разоў, да самага кастрычніка 1917.
Падрыхтаваў «Праграму для збору асаблівасцей беларускіх гаворак» (1897 і 1916). Вывучаў мясцовыя беларускія гаворкі па помніках пісьменнасці і па этнаграфічных камандзіроўках, асабліва па Гродзеншчыне, Віленшчыне, Міншчыне. У запісах фальклорных твораў («Беларускія песні с. Беразавец Навагрудскага пав. Мінскай губ.»,1884-85; «Беларускія песні в. Навасёлкі-Затрокскія Віленскай губ. Трокскага пав.», 1889) дакладна перадаў асаблівасці мясцовых гаворак.
Аўтар даследаванняў па гісторыі рускай і ўкраінскай моў, славянскай палеаграфіі («Славянская кірылаўская палеаграфія», 1928, факсімільнае выд. 1979). Выдаваў старажытныя помнікі гісторыі і літаратуры («Лаўрэнцьеўскі летапіс», «Руская праўда»).
Адна з найбольш значных
прац Я. Карскага «Беларусы» (т. 1-3, 1903-22,
у 7 вып.; перавыд. вып. 1-3. М., 1955-56) вышэйшае
дасягненне еўрапейскай славістыкі
канца ХІХ — пач. ХХ ст., фактычна
энцыклапедыя беларусазнаўства. На аснове
глыбокага, комплекснага параўнальна-гістарычнага
абагульнення фактычнага матэрыялу навукова
абгрунтаваў нацыянальную самабытнасць беларусаў як самастойнага славянскага
народа, які стварыў сваю багатую і арыгінальную
культуру, мае старажытныя традыцыі. У
т. 1 «Уводзіны да вывучэння мовы і народнай
славеснасці» (Варшава, 1903, Вільня, 1904)
даследаваў паходжанне беларускага народа.
Прарадзімай славян Я. Карскі лічыў Палессе (басейнПрыпяці, верхняга Нёмана і ніжняй Бярэзіны),
вызначыў час фарміравання беларускай
народнасці (ХІІ-XV ст.), сцвярджаў, штр ў
аснову беларускай народнасці ляглі плямёны дрыгавічоў, радзімічаў
У сваіх даследаваннях Я. Карскі паспяхова развіваў прынцыпы культурна-гістарычнай школы, зрабіў значны ўклад у многія галіны гістарычных ведаў, у т.л. ў спецыяльныя гістарычныя навукі — крыніцазнаўства, палеаграфію, археаграфію. Навуковая спадчына Я. Карскага не страціла і сёння сваёй значнасці, яна з'яўляецца асновай для далейшай распрацоўкі беларусазнаўства.
перавыдадзена ў: Карский Е. Ф. Славянская кирилловская палеография. M., 1979.
"Беларусы"
Перавыдадзена: Белорусы. Т. I. Введение в изучение языка и народной словесности. – Вильна, 1904.
Перавыдадзена цалкам: Белорусы: Т. 1 – 3. – Москва, 1955 – 1956.
Ацэнкі
Фундаментальная сямітомная
праца Я. Карскага "Беларусы" лічыца "энцыклапедыяй
беларускага мовазнаўства, унікальнай
па ахопу і глыбіні матэрыялу" (М. С. Дзяржавін),"непараўнальнай
паводле вычарпальнасці з кожным іншым
даследваннем славянскіх народаў" (Ляпуноў).
Гэтая праца ўпершыню навукова абвергла
канцэпцыю моўнай ідэнтычнасцірускай і старабела
За заслугі ў педагагічнай і навуковай дзейнасці атрымаў чын "сапраўднага стацкага саветніка". Узнагароджаны ордэнамі Св. Станіслава 3-й ст. (1889) і 2-й ст. (1899), Св. Анны 3-й ст. (1895) і 2-й ст. (1903), Св. Уладзіміра 4-й ст. (1911), рознымі медалямі. Атрымаў вялікі залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства (1894), 2 залатыя медалі імя Бацюшкава Расійскай Акадэміі навук (1898, 1902), малы прыз імя Ламаносава Расійскай Акадэміі навук (1901), акадэмічны прыз імя Бацюшкава (1910), акадэмічны прыз імя Ахматава (1913).
Я. Карскі апісваўся сучаснікамі як асоба надзвычайнай працаздольнасці, акуратнасці, арганізаванасці, асабістай стрыманасці, навуковец высокай добрасумленнасці. Яго ўнёсак у славістыку, асабліва ў яе беларускую частку, быў надзвычай вялікім. Першыя значныя перагляды поглядаў Карскага на развіццё царкоўнаславянскай мовы і рускай мовы былі прапанаваны значна пазней, В. В. Вінаградавым. Погляды Карскага на беларускія этнічныя гісторыю і тэрыторыю пераглядаліся В. К. Бандарчыкам (каля 1998 – 1999). Значныя дапаўненні да выкладзенай Карскім гісторыі вуснага фальклору былі зроблены А. С. Фядосікам (каля 1998) і інш.
У 1964 ў будынку сярэдняй школы ў в. Лаша быў адкрыты мемарыяльны музей Карскага. Яго імя носіць Гродзенская абласная бібліятэка.
Спасылкі
[Bulakh 1981] Булахов М. Г.
Евфимий Федорович Карский:
[YanuTsvir 2001] Янушкевіч Я., Цвірка
К. Яўхім Карскі і яго "
Информация о работе Яўхім Федаравіч Карскі – бацька беларускай філалогі