Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Ноября 2009 в 02:04, Не определен
Биография
Ніл Гілевіч
Дзянішчык
Аляксандр
2009
Гілевіч Ніл , нарадзіўся 30.09.1931 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Першыя
гады пасля вайны працаваў калгасным
паштальёнам. У 1951 г. скончыў Менскую
педагагічную навучальню. Апошні год
вучобы спалучаў з працай настаўніка
ў адной са школ Менска. У 1956 г. скончыў
філалагічны факультэт
Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980).
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны і інш., балгарскім ордэнам Кірыла і Мяфодзія I ступені, ордэнам Югаслаўскай зоркі са стужкай.
Упершыню ў друку з вершамі выступіў у 1946 г. Яму належаць кнігі паэзіі «Песня ў дарогу» (1957), «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «Лісце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976), «У добрай згодзе» (лірыка, гумар і сатыра, 1979), «Святлынь» (1984), «Повязь» (1987), «Як дрэва карэннем» (1986), раман у вершах «Родныя дзеці» (1985), а таксама зборнікі сатыры і гумару «Званковы валет» (1961), «Да новых венікаў» (1963), «Ці грэх, ці 2» (1970), «Як я вучыўся жыць» (1974), «Русалка на Нарачы» (1974), «Кантора» (1989), «Дыялог на хаду» (1990). Выдаў зборнікі вершаў і паэм для дзяцей «Сцяжок на мачце» (1959), «Сіні домік, сіні дом» (1961), «Зялёны востраў» (1963), «Дождж-грыбасей» (1966), «Загадкі» (1971), «Калі рана ўстанеш» (1984), «Добры чалавек» (1987). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1981).
Выдаў зборнік п'ес «Начлег на буслянцы» (1980) і аповесць «Перажыўшы вайну» (1988).
Аўтар
кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы
«Акрыленая рэвалюцыяй» (Паэзія «Маладняка»)
(1962), «Наша родная песня» (1968), «З клопатам
пра песні народа» (1970), «Паэтыка
беларускай народнай лірыкі» (1975), «Паэтыка
беларускіх загадак» (1976), «Верная вялікім
запаветам: Сучасная балгарская паэзія.
1956-1976» (1977), «Вусная народная творчасць
і сучасная лірычная паэзія ўсходніх
і паўднёвых славян» (1978), зборнікаў
літаратурна-крытычных і
Укладальнік і навуковы рэдактар фальклорных зборнікаў «Песні сямі вёсак» (1973), «Песні народных свят і абрадаў» (1974), «Лірычныя песні» (1976), «Лірыка беларускага вяселля» (1979), «Народныя казкі, байкі, апавяданні і мудраслоўі» (1983).
Працуе
ў галіне перакладу. У яго перакладзе
з балгарскай выйшлі аповесць П.Вежынава
«Сляды застаюцца» (1960), раман С.Даскалова
«Свая зямля» (1961) і яго ж зборнік
апавяданняў «Любча-
Лаўрэат
Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы
(1980) за кнігу паэзіі «У добрай згодзе»
і перакладчыцкую дзейнасць і
Міжнароднай прэміі імя Х.Боцева
(1986) за рэвалюцыйную паэзію і публіцыстыку.