Значэнне i вынiкi паўстання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Марта 2012 в 19:54, реферат

Описание работы

Актуальнасцю тэмы з'яўляецца не толькі тое, што важна ведаць гісторыю сваёй краіны, але і тое, што гэта вельмі цікава, бо гэта было праз 50 гадоў пасля вайны з Напалеонам, пасля якой было шмат розных паўстанняў і я вырашыла вывучыць адно з самых знакамітых паўстанняў, пад кіраўніцтвам нашага суайчынніка Кастуся Каліноўскага.

Содержание работы

Змест
Уводзiны 3
"Белыя" і "чырвоныя". Кастусь Каліноўскі 4
Пачатак паўстання ў Лiтве - Беларусi. Баявыя дзеяннi. 8
Падаўленне паўстання 12
Значэнне i вынiкi паўстання 14
Заключэнне 15
Спiс лiтаратуры 16

Файлы: 1 файл

реферат.docx

— 266.85 Кб (Скачать файл)

Змест

Уводзiны 3

"Белыя" і "чырвоныя". Кастусь Каліноўскі 4

Пачатак паўстання ў Лiтве - Беларусi. Баявыя дзеяннi. 8

Падаўленне паўстання 12

Значэнне i вынiкi паўстання 14

Заключэнне 15

Спiс лiтаратуры 16

Дадатак 1 17

Дадатак 2 18

Дадатак 3 19

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

     

 

 

 

Уводзiны

 

 Актуальнасцю тэмы з'яўляецца не толькі тое, што важна ведаць гісторыю сваёй краіны, але і тое, што гэта вельмі цікава, бо гэта было праз 50 гадоў пасля вайны з Напалеонам, пасля якой было шмат розных паўстанняў і я вырашыла вывучыць адно з самых знакамітых паўстанняў, пад кіраўніцтвам нашага суайчынніка Кастуся Каліноўскага.

 

       Мэта даследавання заключаецца ў вывучэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. і яго сацыяльна-палітычных вынікаў. 

 

      Задачы: Першай задачай з'яўляецца разгляд дзвюх арганізацый, якія існавалі ў той час- "белыя" і "чырвоныя", а таксама разгляд кiраўнiка паўстання К. Калiноўскага. Другая задача- разгляд пачатку паўстання ў Лiтве – Беларусi, а таксама баявыя дзеяннi падчас паўстання. Трэцяя задача- разгляд падаўленне паўстання. Апошняя задача- гэта выяўленне значэння i вынiку паўстання 1863-1864 гг.

 

 

 "Белыя" і "чырвоныя". Кастусь Каліноўскі

      У канцы 50-х - пачатку 60-х гг. XIX ст. адбывалiся якасныя змены ў складзе ўдзельнiкаў вызваленчага руху ў Расiйскай iмперыi: дваранскiя рэвалюцыянеры саступiлi месца так званым разначынцам - выхадцам з дэмакратычных пластоў насельнiцтва, выразнiкам iнтaрэсаў працоўных мас, прадстаўленых у той час найперш сялянствам. Створаная разначынцамi тайная арганiзацыя "Зямля i воля" (1861-1864) рыхтавала ўсерасiйскае сялянскае паўстанне з мэтай устанаўлення народаўладдзя, перадачы без выкупу ўсёй зямлi сялянам, пабудавы сацыялiстычнага ладу на аснове рэфармаванай сялянскай абшчыны, утварэння добраахвотнай федэрацыi абласцей. Надзеi на ажыццяўленне гэтай праграмы ўзмацнiлiся ў сувязi з уздымам антыпрыгоннiцкага сялянскага руху i узнiкненнем рэвалюцыйнай ciтyaцыi напярэдаднi i ў час рэформы 1861 г.

      У заходнiх - польскiх i беларуска-лiтоускiх - губернях iмперыi рэвалюцыйная сiтуацыя абвастралася не толькi аграрна-сялянскiм, але i нацыянальным пытаннем, найперш - уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, мэтай якога з'яўлялася аднаўленне незалежнай польскай дзяржавы ў межах Рэчы Паспалiтай 1772 г. Па пытаннi аб шляхах дасягнення гэтай мэты ўдзельнiкi руху падзялялiся на дзве асноўныя плынi - "чырвоных" i "белых". Першыя прадстаўлялi дэмакратычныя пласты насельнiцтва- шматлiкую беззямельную i малазямельную шляхту, paмecнiкaў, сялян; другiя - сярэднiх i буйных землеўладальнiкаў i буйную буржуазiю. "Чырвоныя" зыходзiлi з прызнання неабходнасцi агульнанацыянальнага ўзброенага паўстання супраць царызму; "белыя" разлiчвалi надасягненне сваёй мэты шляхам манiфестацый i перагавораў з урадам пры дыпламатычнай падтрымцы заходнiх дзяржаў.

      Таксама не было адзiнства i сярод "чырвоных". Правую, памяркоўную ix частку складалi шляхецкiя рэвалюцыянеры - польскiя нацыяналiсты, для якiх галоўным было пытанне аб аднаўленнi польскай рэспублiкi з уключэннем у яе склад зямель Беларусi, Лiтвы i Правабярэжнай Укpaiны. Прапагандай гэтай iдэi яны iмкнулiся прыцягнуць да паўстання i памешчыкаў, i сялян, прычым першым абяцалi захаваць ix маёнткi, а другiм - адразу ж без выкупу i адбывання  "часоваабавязаных aднociн" перадаць у поўную ўласнасць зямельныя надзелы, атрыманыя паводле рэформы 1861 г. Прадугледжвалiся ўраўнаванне грамадзянскiх правоў сялян i шляхты, замена падушнага падатку падымным i 15-гадовай рэкрутчыны трохгадовай ваеннай службай у cвaiм кpai, аднаўленне ўнiяцкай царквы. Такую праграму распрацаваў Цэнтральны нацыянальны камiтэт (ЦНК), утвораны летам 1862 г. у Варшаве. Складаўся ён у асноўным з памяркоўных "чырвоных".

      На перагаворах прадстаўнiкоў ЦНК з выдаўцамi "Колокола" (А.Герцэнам, М.Агаровым, М.Бакунiным) у Лондане ў вepacнi 1862 г. апошнiя прапанавалi польскiм рэвалюцыянерам прыняць больш радыкальныя лозунгi расiйскай рэвалюцыйнай дэмакратыi: "Зямля - сялянам, воля - правiнцыям", г.зн. Лiтве, Беларусi i Укpaiнe. У пiсьме А.Герцэна "Русским офицерам в Польше" (кастрычнiк 1862 г.) падкрэслiвалася: "Зямля сялянам, самастойнасць абласцям - на гэтай падставе, i толькi на ёй можа ўстанавiцца дзейсны саюз ваш з польскiмi братамi ... Скажам разам з палякамi, быць Лiтве, Белаpyci i Укpaiнe з кiм яны быць хочуць, цi нi з кiм, толькi волю б ix уведаць - не падробленую, а сапраўдную"[1, c.253].

      Аднак фактычна гэтыя прапановы польскiмi рэвалюцыянерамi не былi ўлiчаны, аб чым сведчаць два аграрныя дэкрэты, выдадзеныя ЦНК 10 (22) студзеня 1863 г. у сувязi з абвяшчэннем паўстання. Новым у ix было толькi абяцанне надзялiць 3 мopraмi (каля 2 дзесяцiн) зямлi беззямельных сялян, якiя са зброяй у руках падтрымлiваюць паўстанне. Адначасова ЦНК аб'явiў сябе Часовым нацыянальным урадам усёй былой Рэчы Паспалiтай.

      У Беларусi i Лiтве падрыхтоўка паўстання пачалася яшчэ восенню 1861 г., калi ў Вiльнi быў створаны "чырвоны" Камiтэт руху на чале з капiтанам Генеральнага штаба Л.Звяждоўскiм. Улетку 1862 г. пад нaцicкaм варшаўскага ЦНК, вiленскi цэнтр быў пераўтвораны ў Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК). Паводле паведамлення царскага генерала i гicтopыкa паустання В.Ратча старшыня ЛПК Звяждоўскi "пачаў "бялець" ... Пастаянным яго працiунiкам быу Kaнcтaнцiн Калiноўскi(гл. дадатак 2) ... якi быў чысцейшым прадуктам камунiстычнай лiтаратуры ... з yciмi федэратыўнымi мроямi ("бреднями") "Колокола"[2, с.180].

     К. Калiноўскi да  таго часу вызначыўся як лiдэр радыкальнай, рэвалюцыйна-дэмакратычнай плынi сярод "чырвоных" Лiтвы- Беларусi. Летам 1862 г. ён стаў членам, а ў кастрычнiку быў абраны старшынёю ЛПК. Звяждоўскi неўза6аве выбыў з яго складу. У канцы 1862 - пачатку 1863 г. членамi ЛПК з'яўлялiся iнжынер-паручнiк Я. Козел- Паклеўскi, урач Б. Длускi, фатограф А. Банольдзi, студэнт Э. Вярыга, выпускнiк Пецяр6ургскага ўнiверсiтэта З. Чаховiч.[3, c.166]

      К. Калiноўскi нарадзiўся 21 студзеня (2 лютага) 1838 г. у Мастаўлянах Гродзенскага павета ў сям'i беззямельнага шляхцiца, уладальнiка невялiкай ткацкай мануфактуры. 3 1849 г. шматдзетная сям'я Калiноўскiх жыла ў фальварку Якушоўка (220 дзесяцiн зямлi) паблiзу м. Свiслач Baўкaвыcкaгa павета. У 1852 г. Кастусь скончыў прaгiмназiю ў Свiслачы. У 1856-1860 гг. вучьўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўнiверсiтэта, удзельнiчаў у дзейнасцi падпольных гурткоў польска-беларуска-лiтоўскай моладзi - навучэнцаў цывiльных i вайсковых устаноў Пецярбурга. Атрымаўшы званне кандыдата права, у caкaвiкy 1861 г. ён вярнуўся на радзiму. Той жа вясной пачаў ствараць на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганiзацыю, у якую ўвайшлi В.Урублеўскi, Ф.Ражанскi, Э.Заблоцкi, I.Мiлевiч, C.Caнгiн i iнш.

     Погляды левай, рэвалюцыйна-дэмакратычнай  плынi "чырвоных" знайшлi адлюстраванне ў газеце "Мужыцкая праўда"(гл. дадатак 1), якая выдавалася К.Калiноўскiм, В.Урублеўскiм i Ф.Ражанскiм з лета 1862 г. да лета 1863 г. у якасцi неафiцыйнага органа ЛПК. Усяго выйшла сем нумароў. Друкавалася газета на беларускай мове лацiнскiм шрыфтам у форме адозваў ад iмя "Яськi гаспадара з-пад Вiльнi", прысвечаных набалелым для сялян пытанням. Асвятлялiся яны сцiсла, лагiчна, паслядоўна, iншы раз наўмысна па-сялянску грубавата. Для газеты характэрны агiтацыйны стыль, разлiчаны на асяроддзе малапiсьменных i непiсьменных сялян.

     Звяртаючыся да беларускiх  сялян, "Мужыцкая праўда" у першым  нумары заявiла: "Возьмемся, дзецюкi, за pукi i дзяржэмся разам! А калi паны хочуць трымаць з нaмi, то няхай жа робяць па святой справядлiвасцi: бо калi iначай - так чорт ix пабяры! Мужык, пакуль здужае трымаць касу i сякеру, баранiць свайго патрапiць i ў нiкoгa ласкi прасiць не будзе". Hixто не дасць вольнасцi мужыкам,  мужыкi павiнны caмi заваяваць яе i пабудаваць новы парадак- тaкi i так, як захочуць caмi, - вось лейтматыў "Мужьщкай праўды". "А для таго, дзецюкi, - папярэджваў Калiноўскi, - каб нixто вас не мог ашукаць, цяпер ужо талкуйце памiж сабою, якой вам вольнасцi патрэбна i якiм адно спосабам мужык яе дастаць можа". Як бачна з прыведзеных радкоў, Калiноўскi адназначна зыходзiў з iдэi народнай, сялянскай рэвалюцыi i ўсталявання ў вынiку яе народаўладдзя i прынцыпова разыходзiўся не толькi з "белымi", але i.памяркоўнымi "чырвонымi", якiя рабiлi стаўку на вядучую ролю шляхты. Ён блiскуча - вельмi лаканiчна, але ў той жа час проста i зразумела для кожнага непiсьменнага селянiна - сфармуляваў iдэю дэмакратычнай, народнай дзяржавы. "I як добры слуга глядзiць худобы гаспадарскай i слухае свайго гаспадара, - пiсаў Калiноўскi, - так добры ўрад глядзець павiнен шчасце людзей, слухаць народу i рабiць так, як народавi лепей. I не дзiва, бо не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа".

      Аднак прамых заклiкаў  да захопу памешчыцкiх зямель  у "Мужыцкай праўдзе" не  было. Не ўзнiмала газета i нацыянальнае  пытанне. У больш поўнай меры  свае рэвалюцыйна-дэмакратычныя  пазiцыi К.Калiноўскi адстойваў i прапагандаваў на пасяджэннях Лiтоўскага правiнцыяльнага камiтэта, дзе цвёрда i паслядоўна дамагаўся ўстанаўлення раўнапраўных аднociн памiж ЛПК i ЦНК, прыняцця радыкальнай праграмы па аграрна-сялянскiм пытаннi, прызнання права Лiтвы- Беларусi на ўтварэнне самастойнай дзяржавы.

      В.Ратч на падставе  дакументаў следства сведчыў,  што Калiноўскi "настойлiва праводзiў iдэю аб самастойнасцi Лiтвы", што яго партыя "вырашыла канчаткова пазбавiцца варшаўскай апекi". "Калiноўскi, - пiсаў Ратч, - прымаў на сябе дыктатуру. Варшаўскi ўрад павiнен быў ... атрымаць паведамленне, што Лiтва i Беларусь - самастойная дзяржава". Паводле звестак Ратча, поспех паўстання Калiноўскi ў вырашальнай ступенi звязваў з актыўным удзелам у iм сялянскiх мас, са стварэннем сялянскай арганiзацыi i ў сувязi з гэтым выступаў за перадачу ўсёй зямлi сялянству. На шляхту ён не спадзяваўся i выказваўся за лiквiдацыю "гэтай гнiлой i разбэшчанай касты".[2, c.230]

      Сакратар варшаўскага  Нацыянальнага ўрада Ю. Яноўскi ў cвaix успамiнах адзначаў, што  Калiноўскi "не хацеў мець нiякiх  стасункаў са шляхтай, а абапiраўся толькi на народ. Aднociны Лiтвы i Польшчы разумеў толькi як федэратыўныя - з поўнай незалежнасцю Лiтвы. Зусiм не прызнаваў улады Цэнтральнага камiтэта, не хацеў прымаць адтуль нiякiх загадаў або распараджэнняў. Гэтая пазiцыя Калiноўскага, якую не ўсе ў Камiтэце цалкам падзялялi, была падставай непаразуменняў”.[4, c.161]

      Таксама аддаў  належнае Калiноўскаму i Я.Гейштар,  лiдэр лiтоўска-белаpycкix "белых". "Гэта была натура гарачлiвая, - успамiнаў ён, - але сумленная, без малейшай крывадушнасцi. Адданы душой i сэрцам люду i бацькаўшчыне, але прасякнуты крайнiмi тэорыямi, прытым лiтоўскi сепаратыст i на словах крыважэрны дэмагог. Быў ён непараўнальным, узорным канспiратарам, душою Камiтэта ... Пры першым знаёмстве даводзiў мне, што ўдзел шляхты i памешчыкаў у паўстаннi не толькi не патрэбны, але i шкодны. Люд сам заваюе сабе незалежнасць i запатрабуе ўласнасцi ў памешчыкаў".[4, c.154]

    Крайняе абвастрэнне ўзаемаадносiн памiж ЛПК i ЦНК у канцы 1862 г. засведчыў член ЦНК А.Авейдэ ў cвaix паказаннях следчай Kaмicii (студзень 1865 г.). Ён спаслаўся на факты выдалення са складу ЛПК варшаўскага Kaмicapa Н.Дзюлёрана, а затым i яго пераемнiка, адзначыў цвёрдасць i рашучасць, з якой ЛПК дамагаўся раўнапраўнасцi ва ўзаемаадносiнах з Варшавай i перадачы ў падпарадкаванне Вiльнi Беластоцкага ваяводства. Менaвiтa Авейдэ па даручэннi ЦНК вёў перагаворы з упаўнаважанымi Лiтоўскага правiнцыяльнага камiтэта Э. Вярыгам, затым - з Б. Длускiм. "Па нейкай сляпой цвёрдасцi i яго (Б.Длускага. - М.Б.) i камiтэта вiленскага ў гэтых неабгрунтаваных, на наш погляд, патрабаваннях, - адзначам Авейдэ, я, нягледзячы на ўсе мае нaмaгaннi, на ўсе магчымыя саступкi з боку Цэнтральнага камiтэта, не паспем прыйсцi да пагаднення з Длускiм на працягу цэлых двух цi трох тыдняў. Гэтая акалiчнасць была сапраўднай i вялiкай шкодай для рэвалюцыi, таму што да самога моманту паўстання (пагаднення) памiж Вiльняй i Варшавай не адбылося"[3, c. 166]

      К. Калiноўскаму i яго аднадумцам так i не ўдалося паўплываць на пазiцыi ЦНК. Апошнi цалкам праiгнараваў патрабаваннi беларуска-лiтоўскiх рэвалюцыйных дэмакратаў як па праграмных, так i па арганiзацыйных пытаннях. Нават рашэнне аб пачатку паўстання варшаўскiя дзеячы прынялi, не ўзгаднiўшы яго з Вiльняй, не ўважыўшы, як пiсаў Калiноўскi, "iнтарэсаў Лiтвы".[5, c. 76]

 

Пачатак паўстання ў Лiтве - Беларусi. Баявыя дзеяннi.

Нечаканае абнародаванне 10(22) студзеня 1863 г. польскiм Нацыянальным урадам Манiфеста i аграрных дэкрэтаў i абвяшчэнне паўстання без узгаднення з Лiтоўскiм правiнцыяльным камiтэтам стварыла крытычную сiтуацыю. ЛПК дастаткова доўга вагаўся, як рэагаваць на дзеяннi Варшавы. I усё ж пасля 10 сутак цяжкага роздуму i аналiзу сiтуацыi Вiленскi камiтэт 20 студзеня (1 лютага) 1863 г. выдаў свой манiфест, адрасаваны "лiтоўцам, беларусам, жэмайцiнам i жыхарам iншых абласцей, занятых pускiмi", у якiм абвясцiў правы i свабоды, вызначаныя польскiм нацыянальным урадам, яго аграрную праграму i заклiкаў падтрымаuь паўстанне ў Польшчы. Гэта азначала, што левыя ў ЛПК на чале з Калiноўскiм у тых драматычных умовах дзеля адзiнства дзеянняў пайшлi на прынцыповыя саступкi польскiм шляхецкiм рэвалюцыянерам па ўcix праграмных пытаннях i фактычна поўнасцю падпарадкавалiся польскаму нацыянальнаму ўраду. Тым не менш, паводле сведчання А.Авейдэ, у Варшаве не было даверу да ЛПК, якi абвясцiў сябе Часовым урадам Лiтвы i Беларусi.[3, c. 168]

      У лютым 1863 г. Н.Дзюлёран, выключаны раней з ЛПК, дамовiўся з лiдэрамi вiленскiх "белых" Аскеркам i Гейштарам аб захопе ўлады ў паўстанцкай арганiзацыi Лiтвы - Беларусi i атрымаў згоду на гэта ад варшаўскага ўрада. 27 лютага (11 caкaвiкa) 1863 г. яны адхiлiлi ад улады Часовы ўрад Лiтвы i Беларусi на чале з К. Калiноўскiм i замянiлi яго Аддзелам кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы, якi ўзначалiў Я. Гейштар. Н.Дзюлёран зноў стаў Kaмicaрам ЦНК у Вiльнi. Ад iмя Аддзела быў распаўсюджаны спецыяльны дэкрэт, якiм абвяшчалiся несапраўднымi i адмянялiся "ўсе паўнамоцтвы i мандаты", выдадзеныя ЛПК.[5, c.11] У сувязi з гэтымi падзеямi А.Авейдэ паказваў пазней Kaмicii: "Правiнцыяльны камiтэт не хацеў нейкi час саступаць але па загаду Цэнтральнага камiтэта здаў i сваю арганiзацыю (падпольныя структуры на тэрыторыi Лiтвы-Беларусi. - М.Б.) i самога сябе новаўстаноўленай у Вiльнi рэвалюцыйнай уладзе. Калiноўскi адзiн пратэставаў супраць "шляхты", пратэст гэты, аднак, Дзюлёран у Варшаву не прыслаў" [3, c.168]

Информация о работе Значэнне i вынiкi паўстання