Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Сентября 2011 в 22:43, курсовая работа

Описание работы

Мэта работы: прааналізаваць працэс станаўлення і развіцця грамадзянскага права ў феадальнай Беларусі XV – XVI стст. Дасягненне мэты прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
• вывучэнне фарміравання і развіцця грамадзянскага заканадаўства ВКЛ;
• аналіз асноўных інстытутаў грамадзянскага права;
• ацэнка развіцця асноўных інстытутаў грамадзянскага права феадальнай Беларусі.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………………...3

1 ФАРМІРАВАННЕ І РАЗВІЦЦЕ ЗАКАНАДАЎСТВА ВКЛ У ГАЛІНЕ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА…………………………………………………………5

2 АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ІНТЫТУТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ……………………………………………… 10

2.1 Суб'екты і аб’екты грамадзянска-прававых адносін…………………...…10
2.2 Рэчавае права…………………………………………………………………...14
2.3 Сервітуты…………………………………………….………………………….21
2.4 Залогавае права……………………………………..…………………………..23
2.5 Абавязацельнае права………………………………….…………………...…27
2.6 Спадчыннае права………………………………………………………….…..34

ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………………...…..38
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………………...39

Файлы: 1 файл

Курсовая работа 1.doc

— 360.00 Кб (Скачать файл)

     Статут дэкларуе права жанчыны свабодна выходзіць замуж («силою замуж не выдавати»), валодаць маемасцю, забараняе прысуджаць цяжарную жанчыну за здзейсненае злачынства да смяротнага наказання і нават умешвацца ў юрысдыкцыю царквы адносна разводу мужа і жонкі [9,р.V].

     Новыя тэндэнцыі яскрава праяўляліся  і ў сферы грамадзянскіх праваадносін. Аграрныя пераўтварэнні XVI ст., эканамічнае развіцце дзяржавы (павелічэнне ролі гандлю, асабліва замежнага, развіцце рамеснай вытворчасці). Феадальнае землеўладанне паступова набывае аднолькавы прававы статус для большасці феадалаў, што ў сваю чаргу садзейнічае пашырэнню грамадзянскіх праваадносін. Уключэнне зямлі ў таварабарот спрыяе развіццю такіх галін права, як рэчавае, залогавае, абавязацельнае, спадчыннае і інш. Нормы грамадзянскага права Статута 1588 г., у параўнанні з Статутамі 1529, 1566 гг., сведчаць аб большай рэгламентацыі праваадносін ва ўмовах патрэб феадальнага грамадства, якія ўзрасталі. У Статуце атрымалі развіцце ў першую чаргу дагаворы куплі-продажу, падарвання, займу, арэнду, маемаснага і асабістага найму і інш. Працэс развіцця грамадзянскіх праваадносін адлюстроўваў у сабе агульныя рысы прававога развіцця: пашырэнне індывідуальных правамоцтваў суб’ектаў права, уніфікацыю парадку распараджэння маемасцю, удакладненне норм працэсуальнага права здзелак з маемасцю. У гэты перыяд дагаварныя адносіны пачынаюць патрабаваць пісьмовага афармлення, а здзелкі – натарыяльнага сведчання ў судовых установах (земскім судзе, Галоўным Літоўскім Трыбунале і інш.). Асаблівай формы і парадку афармлення патрабуюць завешчальныя запісы. У сувязі з развіццем грашова-крэдытных адносін асаблівую і падрабязную рэгламентацыю атрымліваюць пазыковыя абавязацельствы [6.ст. 27-29].

     З другой паловы XVI ст. феадальнае права з яго сутнасным падзелам і адносінамі да асобы ў залежнасці ад прыналежнасці да пэўных класаў – саслоўяў уздымаецца на новую якасную ступень, бо побач з асноўнымі інстытутамі ўласна феадальнага ладу (у першую чаргу інстытутам феадальнай уласнасці на зямлю) пачынаюць атрымліваць значнае развіцце новыя прававыя нормы і інстытуты, характэрныя для капіталістычнага ладу. Гэта было выклікана развіццем таварна-грашовага абароту, гандлевага капіталу, павелічэнне ролі гарадоў і гарадскога насельніцтва ў сацыяльна-эканамічным жыцці дзяржавы, складваннем адзінага дзяржаўнага рынку і інш. У першую чаргу гэта тычылася такіх інстытутаў грамадзянскага права, як залогавае, абавязацельнае, а таксама звязаных напасрэдна з імі дагаварных адносін у сферы пазыкі, найму і г.д.

      У адрозненне ад прывілейнага пэрыяду ў Статутах мы ўжо знаходзім цэлыя раздзелы, прысвечаныя амаль поўнасцю грамадзянскаму праву і яго асобным інстытутам. Так, чацверты раздзел Статута 1529 г. утрымлівае нормы сямейнага і спадчынага права, пяты – апякунскага, дзевяты – залогавага. У Статутах 1566 і 1588 гг. з’яўляюцца новыя раздзелы, прысвечаныя спадчынаму праву («О тестаментах»), абавязацельнаму («О записях и продажах») і інш. Некаторыя праваадносіны знайшлі адлюстраванне ў форме замацавання норм-прынцыпаў, што дазваляла вылучыць асновавытворныя нормы і інстытуты грамадзянскага права ў пэўных раздзелах Статутаў, закладвала асновы дальнейшага развіцця галіновай структуры права. Увогуле ж асновай сістэмы феадальнага грамадзянскага права быў падзел яго на публічнае і прыватнае, і пры гэтым парушэнне прыватнага права цягнула за сабой абавязацельныя адносіны, узнікненне, дзеянне і спыненне якіх рэгулявалася нормамі абавязацельнага права. Менавіта пры высвятленні адносін і межаў дзяння публічнага, прыватнага і абавязацельнага права можна ўмоўна падзяліць феадальнае права па галіновай прымеце.

      Нават у статутным заканадаўстве  мы не знаходзім, з сучаснага  пункту гледжання, усебаковага,  поўнага, паслядоўнага выкладання  палажэнняў грамадскага права  з выдзяленнем у асобныя раздзелы найбольш важных аднатыпных юрыдычных адносін і інстытутаў. Аднак у пэўнай ступені ўсе тое, з чым звычайна мае справу заканадаўца і навука, там прысутнічае, хаця б у якасці выкладання заканадаўцам феадальнай эпохі асноўных ідэй і норм-прынцыпаў.

      Прававыя адносіны, якія ўзніклі ў феадальнай дзяржаве адносна маемасці, складваліся з пэўных элементаў: суб’екта, аб’екта, права і абавязка. Сувязь паміж правам і абавязкам узнікала праз юрыдычны факт, пад якім разумеліся ўсялякія акалічнасці, якія цягнулі за сабой у адпаведнасці з законам тыя ці іншыя юрыдычныя наступствы. Юрыдычны факт з’яўляецца звычайна ці па волі асобы, якая ўступае ў праваадносіны, і тады гэта будзе юрыдычнае дзеянне (здзелка, правапарушэнне), ці залежнага ад яе волі, і тады гэта – юрыдычная падзея (сканчэнне тэрмінаў, нараджэнне, смерць). Усе гэта было добра вядома заканадаўцу эпохі феадалізма, хаця ўсіх гэтых паняццяў мы не знаходзім нават у Статутным заканадаўстве.

     Для праваадносін характэрна  тое, што яны не знаходзяцца  ўвесь час у стане спакою, але падлягаюць руху ў грамадзянскім абароце. Яны ўстанаўліваюцца, змяняюцца, спыняюцца. Заканадаўца феадальнага перыяду не ставіў мэтай ахапіць усе бакі і віды грамадзянскіх праваадносін, а засяроджваў сваю ўвагу на больш важных і галоўных, з яго пункту гледжання, відах праваадносін і іх элементаў.

     Заканадаўца феадальнай эпохі  пачынае ўсведамляць  і размяжоўваць  фактычную, гаспадарча-спажывецкую,  прыроду рэчаў і прыметы юрыдычнай  ўмоўнай прыроды. Просты факт  валодання рэччу пачынае супрацьпастаўляцца больш фармалізаванаму, умоўна акрэсленаму праву ўласнасці. Апошняе разумеецца не толькі як валоданне і карыстанне маемасцю, але і распараджэнне ею, гэта значыць вызначэнне юрыдычнага лесу рэчаў. У сувязі з гэтым заканадаўца вызначае пэўны спосаб надання правоў уладальніку маемасці, прадугледжвае розныя дастатковыя сродкі замацавання права ўласнасці (дае падараваную грамату пасля першапачатковага захопу і г.д)

     Не ставячы мэтай усебаковага  і поўнага рэгулявання ўсіх  грамадзянскіх праваадносін, заканадаўца значную ўвагу надае здзелкам, пад якімі разумеецца – выяўленні волі суб’ектаў права , накіраваныя на ўстанаўленне, змяненне або сніжэнне юрыдычных адносін. Для юрыдычнай здзелкі (інакш юрыдычнага  акта) перш за ўсе патрабавалася, каб яна праявілася знешне, прыняла адпаведную форму, па якой можна было б зрабіць вывад аб змесце. У Статуце 1588 г. надаецца ўвага больш тыповым і агульным. І таму толькі пералічвае віды здзелак, або гаворыць аб наступствах іх невыканання, дастаткова падрабязна гаворыць пра форму іх здзяйснення. Закон прадпісвае часам, каб выражэнне волі асобы ажыццявілася ў пісьмовай форме, або яшчэ засведчана органамі ўлады. Калі ж закон не прадугледжваў больш складанай формы, то выкарыстоўвалася простая, вусная. Заканадаўца канцэнтруе ўвагу не толькі па формах здзелак, але на ўмовах іх законнасці, правамоцтвах, бакоў і іншае.

      Акрамя гэтага Статут 1566 г. нават  змяшчае ўзоры юрыдычных дакументаў, а ў Статуце 1588 г. заканадаўца  змясціў шэраг артыкулаў, прысвечаных  ахове прыроды і падтрыманню яе рэсурсаў. Усе гэта сведчыць пра высокі ўзровень юрыдычнай тэхнікі і распацаванасць юрыдычнай тэрміналогіі.

     Увогуле грамадзянскае права  феадальнай Беларусі характаразуецца  дастатковай рэгламентацыяй праваадносін, зладжаннасцю і распрацаваннасцю асноўных прававых інстытутаў,  зразумеласцю і дакладнасцю юрыдычных фармулевак.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

2. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ІНСТЫТУТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ 
 

2.1. Суб'екты і аб’екты грамадзянска-прававых адносін.

 

      Суб'ектам права можа быць асоба, здольная ўступаць у юрыдычныя адносіны. Феадальная дзяржава не кожнага чалавека прызнавала здольным мець права ўласнасці, набываць права патрабавання, абавязвацца да пэўных дзеянняў. Сучасны грамадзянскi кодэкс замацоўвае раўнапраўе ўсiх суб’ектаў грамадзянска-прававых адносiн. Субъекты  гражданского права участвуют в гражданских отношениях на равных, равны перед законом, не могут пользоваться преимуществами и  привилегиями,  противоречащими  закону,  и имеют право без всякой дискриминации  на  равную  защиту прав и законных интересов (принциправенства участников гражданских отношений) [19, ст. 2].

     Суб'ектамі права ў феадальнай дзяржаве лічыліся: феадалы, сама дзяржава, царква, манастыры, гарады, свабодныя гараджане, сялянская грамада і свабодныя сяляне, хаця правамоцтвы апошніх паступова абмяжоўваюцца.

     Заканадаўству ВКЛ невядомы паняцці праваздольнасці і дзеяздольнасці суб'ектаў права, аднак заканадаўца дастаткова добра ўсведамляе іх, бо не за кожным чалавекам прызнае здольнасць мець правы і здзяйсняць юрыдычныя дзеянні. Праваздольнасць узнікала з моманту нараджэння чалавека. На яе ўплывалі такія фактары, як прыналежнасць чалавека да дзяржавы і пэўнага саслоўя, пол, узрост, стан псіхічнага і разумовага развіцця, месца жыхарства, рэлігійная прыналежнасць.

      Не размяжоўваючы, але ўсведамляючы паняцце дзеяздольнасці, заканадаўца ўстанаўлівае яе залежнасць перш за ўсё ад узросту асобы, г.зн. ад магчымасці ўсведамляць ім і ацэньваць юрыдычныя дзеянні і іх наступствы. Звычаёвае права звязвала гэту здольнасць са шлюбным узростам асоб. Статуты, імкнучыся да аднолькавасці грамадзянска-прававых адносін у дзяржаве, пачынаюць рэгламентаваць узрост паўналецця асоб: мужчын у асноўным з 18 гадоў, жанчын з 15 гадоў (Статут 1588 г. — з 13 гадоў).

     Аднак дасягненне гэтага ўзросту яшчэ не азначала поўнай дзеяздольнасці асобы, бо жанчыны, напрыклад, увогуле былі абмежаваныя ў правах, асабліва замужнія. Яны не маглі самастойна выступаць у судзе, а толькі ў суправаджэнні мужа. Дарослыя дзяўчаты да замужжа знаходзіліся пад апекай бацькоў або іншых асоб. Фактычна кожная жанчына павінна была мець апекуна, які выступаў ад яе імя ў судовым працэсе (або суправаджаў яе), або наймаць заступцу (асобу, якая замяшчала істца ці адказчыка ў судовым працэсе). У пазнейшыя часы правы жанчын некалькі павялічваюцца, асабліва гэта тычыцца ўдоў, якія надзяляюцца некаторымі правамоцтвамі адносна маёмасці, якую меў у мінулым яе муж.

     Непаўналетнія ж дзеці  былі пад апекай бацькоў, а ў выпадку смерці апошніх - пад апекай іншых асоб, у першую чаргу - бліжэйшых сваякоў. Аднак закон агаворвае выпадкі ўдзелу непаўналетніх у грамадзянска-прававых адносінах, часцей за ўсё пры ўмове згоды апекуноў [9, р.VI, арт. 3].

     На дзеяздольнасць асоб уплываў разумовы і псіхічны стан чалавека. Псіхічна хворыя людзі (т.зв. «шалёныя»), а таксама асобы, якія былі не здольныя разумець сутнасці і характару сваіх дзеянняў («дурні»), пазбаўляліся магчымасці ўступаць у грамадзянска-прававыя адносіны, і іх замяшчалі апекуны.

     Праваздольнасць асобы перш за ўсё залежала ад прыналежнасці яе да дзяржавы.

     Прававы статус іншаземца быў  істотна інакшым, чым прававы  статус «літвіна» - падданага  дзяржавы, аб чым сведчаць законы ВКЛ. Так, Статуты забаранялі іншаземцам набываць ва ўласнасць нерухомую маёмасць на тэрыторыі дзяржавы, займаць службовыя пасады [7, р. III, арт. 3], [9, р. III, арт. 3]. Жанчына-літвінка, якая выходзіла замуж за іншаземца, як правіла, атрымлівала прыданае ў грашовай суме, нерухомасць павінна была застацца ў дзяржаве [7, р. IV, арт. 9]. Замацоўваліся ў законах і іншыя абмежаванні ў адносінах да іншаземцаў, якія, аднак, на практыцы часта парушаліся.

     Поўная праваздольнасць асобы мела на ўвазе не толькі наяўнасць падданства дзяржавы, але і стан свабоды, у тым ліку і самастойнае становішча ў сям'і. Некаторыя катэгорыі асоб зусім пазбаўляліся правоў або абмяжоўваліся ў іх. У прыватнасці, закон замацоўваў значныя абмежаванні правоў бенкартаў - незаконнанароджаных, пазашлюбных дзяцей. Прававое становішча дзяцей, народжаных «не з венчальною и не шлюбною жоною» было вельмі складаным. Калі муж пры жыцці сваёй жонкі меў пабочных дзяцей, ён не мог завяшчаць ім ніякай маёмасці. Нават пасля смерці жонкі, калі ён жаніўся на маці сваіх пабочных дзяцей і яна нараджала яму новых, усе дзеці аднолькава разглядаліся Статутам 1588 г. як бенкарты і не мелі права на спадчыну ад бацькі [9, р. III, арт. 28].

     Поўнай праваздольнасцю ў ВКЛ валодалі асобы, якія належалі да саслоўя шляхты, аднак пры ўмове добрага імя і гонару. Абмяжоўваліся ў правах тыя асобы, якія ў судовым парадку былі пазбаўлены гонару і адпаведна шляхецкага статусу. У пэўнай ступені абмяжоўвалася дзеяздольнасць шляхціцаў, якія парушалі нормы шлюбна-сямейных адносін. Як суб'ект феадальнага права, які меў пэўны прававы статус, часткова абмяжоўваўся ў прыватным праве і Вялікі князь (не мог уступіць у шлюб без дазволу сойма, распараджацца дзяржаўнай маёмасцю і інш.).

Информация о работе Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст