Сучасныя беларускія пісьменнікі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Апреля 2011 в 21:39, реферат

Описание работы

Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасi руху, праблемы развцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу - рух жыцця - рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет.

Содержание работы

Уводзіны......................................................................................................с.2

1. Сучасная беларуская літаратура:............................................................с.3-7

1.1 Сучасная беларуская проза............................................................с.7-12

1.2 Сучасная беларуская паэзія..............................................................с.12

1.3 Сучасная беларуская драматургія...............................................с.12-13

2. Сучасныя беларускія пісьменнікі:

2.1 Васіль Быкаў..............................................................................с.13-14

2.2 Генрых Далідовіч.......................................................................с.14-16

2.3 Уладзімір Арлоў................................................................................с.16

2.4 Васіль Зуёнак..............................................................................с.16-18

2.5 Адам Глобус.......................................................................................с.18

2.6 Леанід Дранько-Майсюк..........................................................с.18-19

2.7 Вольга Іпатава............................................................................с.19-20

2.8 Раіса Баравікова.........................................................................с.21-22

2.9 Алесь Жук...................................................................................с.22-23

2.10 Анатоль Сыс.............................................................................с.23-24

Вынік...........................................................................................................с.24

Файлы: 1 файл

РЕФЕРАТ БЕЛ. ЛИТ-РА.doc

— 200.00 Кб (Скачать файл)

(нар. у 1953 г.)

Арлоў Уладзімір, нарадзіўся 25.08.1953 г. у горадзе Полацку  ў сям'і служачых.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага  ўніверсітэта (1975). Выкладаў гісторыю ў школе ў Наваполацку (1975-1976). З 1976 г. працаваў у рэдакцыі гарадской наваполацкай газеты «Хімік» - карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара. З 1988 г. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1986 г.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

У друку выступае з 1976 г. Першыя творы змясціў у  самвыдатаўскіх альманахах «Блакітны  ліхтар» і «Мілавіца». Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), навукова-папулярнай кнігі «Асветніца з роду Ўсяслава» (1989).

Пераклаў з  расейскай мовы гісторыка-этнаграфічны нарыс М.Улашчыка «Была такая  вёска» (1989), «Еўфрасння Полацкая» (1992), «Рандэву на манеўрах» (1992), «Пять мужчын у лесничоўцы» (1994), «Таямніцы Полацкай гісторыі» (1994, 2000, 2002), «Рэквіем для бензапілы» (1998), «Адкуль наш род» (1996, 2000), «Сны імператара» (2001), «Ордэн Белай Мышы» (2003), «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» (2003) і інш.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986) за кнігу «Добры дзень, , мая Шыпшына».

2.4  ВАСІЛЬ ЗУЁНАК

(нар. у 1935 г.)

Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых  сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго  творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Нарадзіўся Зуёнак у в. Мачулішча Крупскага (былога Халопеніцкага) раёна ў сялянскай сям'і. Невясёлае жыццё было ў дзяцей вайны: горкае, трагічнае, галоднае і халоднае. Пасля вызвалення Беларусі ў вёсцы адкрылася пачатковая школа, і Васіля з першага класа адразу перавялі ў другі. Ён з пяці гадоў навучыўся чытаць і нават "друкаваў" пісьмы брату, які ваяваў на фінскім фронце, а яшчэ пісаў вершы. У дзяцінстве бывае такі перыяд, калі выразна праяўляецца мастацкасць, калі свет асвойваецца не толькі фізічна, але і мастацкім чуццём: словам, малюнкамі, гукамі музыкі. У Васіля Зуёнка імкненне зафіксаваць моманты жыцця рыфмаванымі радкамі засталося назаўжды, хаця тады ён і сам не ўсведамляў, што гэта захапленне вырасце ў сапраўдную творчасць. Пасля сямігодкі Зуёнак паступіў у Барысаўскае педвучылішча, скончыў яго і стаў настаўнікам пачатковых класаў. Але ніводнага дня яму не ўдалося папрацаваць, таму што дыплом выдатніка дазваляў адразу паступаць ва універсітэт, што юнак і зрабіў. Там жа, у Барысаве, у раённай газеце, былі надрукаваны яго першыя творы. Пасля універсітэта Зуёнак працаваў у рэдакцыі газеты "Піянер Беларусі", быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", галоўным рэдактарам "Бярозкі". З 1982 г. - сакратар, з 1989 - першы сакратар, а з 1990 па 1998 гг. - старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У рэспубліканскім друку Васіль Зуёнак выступіў у 1954 г. Пазней ён выдаў першы паэтычны зборнік для дзяцей "Вясёлы калаўрот" (1965), а праз год стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР і аўтарам кнігі лірыкі "Крэсіва" (1966). Яго вершы - някідкія, некрыклівыя, пазбаўленыя знешняй акрасы, - прываблівалі чытачоў лірызмам, удумлівай мудрасцю, а лепшыя з іх былі сабраны ў кнізе выбранага "Жніўны дзень" (1985), а таксама ў зборніках: "Вызначэнне" (1987), "Лета трывожных дажджоў" (1990), "Чорная лесвіца" (1992), "Пісьмы з гэтага свету" (1995). Васіль Зуёнак паспяхова працуе і ў эпічным жанры. Яго паэмы "Прыцягненне" (1979), "Лукам'е" (1984), "Падарожжа вакол двара" (1992) і іншыя - маштабныя лірыка-эпічныя палотны, здольныя вытрымаць канкурэнцыю з раманам. Нездарма за паэму "Маўчанне травы" паэт быў у 1982 г. узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй імя Янкі Купалы, а яшчэ раней за паэму "Сяліба" - прэміяй камсамола Беларусі (1974). У вершах і паэмах Зуёнка знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, гісторыя і жыццё сучаснікаў, суровая памяць вайны, узаемасувязі асобы, прырода і грамадства, мараль і этыка, праблема дзяржаўнасці і духоўных традыцый. Васіль Васілевіч ніколі не развітваўся з дзяцінствам. Пачынаючы з "Вясёлага калаўрота" творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі Зуёнка. Яго зборнікі "Жылі-былі пад вадой", "Сонечны клубочак", "Будзем сілы набірацца", "Шапка-ўсёвідзімка", "Хата, поўная гасцей", "Бадзірог", "Па ельнічку, па бярэзнічку…" прыйшлі з чароўнага дзяцінства, святло якога застаецца з чалавекам на ўсё жыццё. Застаецца не толькі ўвасобленым у вершах, але і ў кнігах нарысаў і замалёвак для дзяцей "Любіць прыроду - любіць Радзіму" (1962), "Працай славіцца чалавек" (1963). Вершы паэта перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і іншыя мовы: яго лірычныя радкі сцвярджаюць разумную місію чалавека на Зямлі.

Генрых Далідовіч  належыць да таго пісьменніцкага пакалення, актыўнае творчае станаўленне якога прыпала на 1970-я гады. Сярод яркіх прадстаўнікоў "сямідзесятнікаў" добра вядомыя імёны Я. Янішчыц, А. Разанава, В. Іпатавай, А. Жука, В. Гігевіча, С. Законнікава, Т. Бондар, В. Коўтун… Г. Далідовіч - прызнаны мастак-псіхолаг, нястомны даследчык чалавечага жыцця і нашага беларускага мінулага. Ім створаны сапраўды значныя і адметныя творы, і напісаны яны з мастацкай грунтоўнасцю, усхвалявана і смела. Дыяпазон выяўлення творчай асобы пісьменніка шматгранны: яму падуладныя навелістычны жанр і раманны эпас, ён выдатны стыліст, майстар літаратурнага пейзажу. 

2.5 АДАМ ГЛОБУС

(нар.у 1958 г.)

Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх  кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя  сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў. У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Менск. Вучыўся ў Менскай мастацкай навучальні на педагагічным аддзяленні (1973-1977). Пасля заканчэння навучальні паступіў на мастацкае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (скончыў у 1983).

Адам Глобус у друку пачаў выступаць з  вершамі ў 1981 г. (газета «Літаратура  і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кнігі паэзіі «Парк» (1988), зборніка апавяданняў «Адзінота на стадыёне» (1989), «Дамавікамерон» (1989), «Тэксты» (2000), «Браслаўская стыгмата» (2001).

Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем. З 1987 г. - рэдактар у часопісе «Крыніца» («Родник»). Сябра СП СССР з 1988 г.

Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 г. (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кнігі паэзіі «Парк» (1988) і зборніка апавяданняў «Адзінота на стадыёне» (1989). 

2.6  ЛЕАНІД ДРАНЬКО – МАЙСЮК

(нар. у 1957 г.)

Як пясняр хараства, прыхільнік лірыкі тонкай пачуццёвасці, уражлівай эмоцыі і вобразнасці прыйшоў у беларускую літаратуру паэт Леанід Васілевіч Дранько-Майсюк. Прыйшоў, каб сказаць сваё слова пра непаўторнасць імгнення і непахісную красу вечнасці, пра прыгажосць і каханне.

Нарадзіўся Л. Дранько-Майсюк у Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы працаваў на заводзе слясарна-мантажных інструментаў. Друкаваў свае вершы ў Столінскай раённай газеце. У 1975 г. Дранько-Майсюк паступіў на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве, а пасля службы ў арміі перавёўся на дзённае аддзяленне гэтага інстытута.

У 1982 г. Л. Дранько-Майсюк пачаў працаваць у выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў Мінску. Ужо першы зборнік паэта "Вандроўнік" (1983) адкрыў нашай літаратуры неардынарнага аўтара са сваім адметным стылем і мастацкім почыркам, удумлівага, духоўна ўзвышанага падарожніка па родным краі. Другая кніга Л. Дранько-Майсюка "Над пляцам" (1986) зместам звязана з Давыд-Гарадком, роднай вуліцай, бацькоўскай хатай, самімі бацькамі. Нямала вершаў гэтага зборніка звернута да жанчыны.

Тэмы радзімы  і ўзаемаадносін паэта і паэзіі з'яўляюцца вызначальнымі для зборніка Л. Дранько-Майсюка "Тут" (1990). Акрамя лірычных вершаў і дзвюх невялікіх паэм - "Курасоўшчына" і "Адам Нядзелька" - зборнік уключае і першыя празаічныя спробы аўтара: эсэ-падарожжы, напісаныя ім пасля наведвання Бельгіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Ізраіля, Германіі. Яго проза ў значнай ступені рытмізаваная, падобная на вершы. Эсэ Дранько-Майсюка падкупляюць пластычнасцю, страсным і натхнёным лірызмам. Ад эсэістыкі пісьменнік прыйшоў да мастацкай прозы і выдаў зборнікі "Проза радости" (1991, Масква) і "Пра тое, як я…" (1992). У апошняй кнізе знайшлі сваё ўвасабленне анекдатычныя сітуацыі, расказаныя не без долі іроніі і гратэскнага перабольшання.

У 1994 і 1995 гг. пабачылі свет зборнікі паэта "Акропаль" і "Стомленасць Парыжам", навеяныя падарожжам па Грэцыі і Францыі. Лірыка кахання ёсць у кожным зборніку Дранько-Майсюка, але найбольш шырока яна прадстаўлена ў названых кнігах. Нізка вершаў "Маёй цудоўнай А" прынесла славу паэту як тонкаму прачуламу лірыку - песняру хараства, жаночай прыгажосці і кахання, а яго верш "У Вашым голасе квітнеюць астры, якіх не бачыў я раней…" стаў амаль класічным. Названы цыкл увайшоў і ў зборнік паэта "Места і Свет" (2000), у якім прадстаўлены яго творы за розныя гады. Лепшае з напісанага Л. Дранько-Майсюком склала яго кнігі выбраных твораў "Гаспода" (1998) і "Вершы. Каханне. Проза" (2003).

Л. Дранько-Майсюк - паэт адметнага стылю, адзін з нямногіх, хто ўдала спалучае традыцыйна беларускую сімволіку з класічнай формай. Ён надзвычай тонка адчувае музыку гукаў і ў сваіх творах выключна ўважліва ставіцца не толькі да зместу, але і да іх гучання, адсюль і запатрабаванасць яго твораў беларускімі кампазітарамі. Л. Дранько-Майсюк - аўтар песень пра каханне "Прынц і ружа" (музыка М. Сацуры), "Ты - каралева" (музыка Л. Захлеўнага), "Дон Кіхот" і "Любы князь" (музыка Э. Зарыцкага), "З табою навечна", "Ружа белая" і "Восень у Версалі" (музыка А. Ціхановіча) і пра радзіму "Сон лілей" (музыка І. Начына), "Вязе мой, вязу" (музыка Я. Навуменкі), "Аксаміткі" і "Бульба" (музыка Л. Захлеўнага), "Еўфрасіння" (музыка Я. Паплаўскай). Значны ўклад зрабіў паэт у развіццё дзіцячай песеннай лірыкі. З'явай у беларускай песеннасці стаў альбом З. Вайцюшкевіча "Цацачная крама" на вершы Л. Дранько-Майсюка. 

2.7  ВОЛЬГА ІПАТАВА

(нар. у 1945 г.)

Нарадзілася ў  гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага  раёна Гродзенскай вобласці ў  сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 годзе скончыла ў Гродне сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967).

Працавала настаўніцай  ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гродзенскім гаркаме камсамола (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970). У 1970-1973 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975-1978 гг. — аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1978-1979 зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене». У 1985-1989 гг. — галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 года — загадчык аддзела, з 1990 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».

У 1991-1995 гг. Вольга Іпатава была галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 года — намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 года — старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём  Францыска Скарыны, з’яўляецца лаурэатам  прэміі імя Барыса Кіта (2003), «Залаты  апостраф» (2006, за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба»), прэміі імя Міколы Ганька (2009, за "вялікую асветніцкую працу і прапаганду духоўных дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе") і інш. З’яўляецца ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія». Друкуецца з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Крыло» (1976, на рускай мове), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, расійскае выданне, Масква, 1980, адзначана на Ўсесаюзным конкурсе імя М.Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «Агонь у жылах крэменю» (1989), «Чорная княгіня», (1989) «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974), «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп'есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).

У 1996 годзе выдадзена  кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.

Творы Вольгі Іпатавай пераведзены на рускую, англійскую, нямецкую, узбекскую, балгарскую, польскую, славацкую, чэшскую мовы, а таксама на мову хіндзі.

Акрамя таго, Вольга Іпатава выступае ў друку  з крытычнымі артыкуламі і публіцыстычнымі  нататкамі, перакладае на беларускую мову творы рускіх, літоўскіх, украінскіх, узбекскіх, армянскіх пісьменнікаў, займаецца грамадскай дзейнасцю. 
 
 
 

2.8  РАІСА БАРАВІКОВА

(нар. у 1947 г.)

     Асоба Р. Баравіковай, чалавечы воблік пісьменніцы. Жыццёвы і творчы шлях. Вучоба ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве (1971) і станаўленне творчай індывідуальнасці паэтэсы. Самабытнасць таленту. Творчыя дасягненні, уганараванне Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1994).

     Гарманічнасць паэтычнага свету, створанага Р. Баравіковай. Энергія пачуцця. Лірызм і настраёвасць як аснова аўтарскага выяўлення. Рамантычны характар паэтычнага светаадчування. Свет летуценняў, спадзяванняў, надзей. “Сонечнасць” ранняй паэзіі. Прастора ў вершах паэтэсы. Топасы радзімы і іх вобразна-паэтычнае ўвасабленне (“Наша вёска”, “Прыводзяць шляхі-дарогі...”, інш.). Архетыповы вобраз саду (“Мне сёння прыснілася хата...”, “Мазурка”, “Восеньскі сад”, “Рамантычная дзяўчына шукае шчасце”, інш.). Каляровая гама твораў. Сузіральнасць пейзажнай лірыкі. Прырода як крыніца эстэтычных уражанняў і перажыванняў. Паэтыка пейзажу (адухаўленне, маляўнічасць эпітэтаў і метафар, яркасць параўнанняў, мастацкіх дэталяў, інш.).

     Біяграфізм  інтымнай лірыкі, яе псіхалагічная  заглыбленасць. Шчырасць, даверлівасць, спавядальнасць інтанацый, эмацыянальная  ўсхваляванасць твораў. Глыбіня інтуітыўна-пачуццёвага  светаадчування і светапазнання.

     Інтымная лірыка ў кнігах “Рамонкавы бераг” (1974), “Слухаю сэрца” (1978), “Такое кароткае лета” (1981), “Адгукнуся голасам жалейкі” (1984), “Каханне” (1987), “Пад небам першага спаткання” (1990), “Люстэрка для самотнай” (1992), “Сад на капялюшыку каханай” (1998). Парадаксальнасць і адметнасць жаночага мыслення (“Да вобраза сучаснай жанчыны”, “Любіць жанчына слыхам...”, “А на душы і светла, і шчымліва...”, “Казаў мудрэц: яно — і нараканне...”, інш.). Роздум пра прыроду кахання. Духоўная прыгажосць і годнасць лірычнай гераіні паэтэсы. Багацце пачуццёвага зместу ў вершах пра каханне (пяшчота, сум, туга, крыўда, шкадаванне, расчараванне, інш.). Складанасць і драматызм любоўных перажыванняў. Матывы душэўнай гаркоты і болю (“Адплывуць за пясчаную выспу...”, “Зачэпіцца сонца за снежную горку...”, “Заместа слоў пачаўся снегапад...”, “Шыпшына пры даліне”, інш.). Свет кахання і прырода. Лірыка Р. Баравіковай у нацыянальным і славянскім літаратурным кантэксце (К. Буйло, Е. Лось, Я. Янішчыц, Г. Ахматава, М. Цвятаева, Л. Кастэнка, В. Шымборская і інш.). Экспрэсіўнасць вобразна-выяўленчых сродкаў.

Информация о работе Сучасныя беларускія пісьменнікі