Вялікая Айчынная вайна

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Октября 2009 в 17:50, Не определен

Описание работы

люди на войне

Файлы: 1 файл

ТВОРЧЕСКАЯ РАБОТА.doc

— 185.50 Кб (Скачать файл)

У населеных пунктах патрыёты, рызыкуючы жыццём, вялі агітацыю і прапаганду. Пад уздзеяннем палiтычнай прапаганды i агiтацыi ўзмацнiлiся антыфашысцкiя нacтpoi сярод нямецкiх ваеннаслужачых. Часта да партызан пераходзiлi салдаты i афiцэры славацкiх, румынскiх, венгерскiх часцей.

Значны  ўклад у развiццё барацьбы супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў зрабiлi пасланцы Вялiкай зямлi. На працягу 1943 г. у Рэспублiку з-за лiнii фронту прыслана 13 атрадаў i арганiзатарскiх i дыверсiйных групп агульнай колькасцю каля 2 тыс. чалавек.

     У 1943 г. толькi ў атрады, якiя мелi сувязь, з БШПР, уступiла 96 тыс. чалавек, агульная колькасць партызан на Беларусi дасягнула 153 488 чалавек. Павялiчваліся i скрытыя   партызанскiя рэзервы. Ix колькасць вырасла ў параўнаннi з лiстападам 1942 г. у 5 разоў. Яны адыгрывалi важную ролю ва ўзмацненнi сувязей партызан з шырокiмi слаямi насельнiцтва. Скрытыя рэзервы былi важнай, але не адзiнай крынiцай папаўнення партызанскiх фармiраванняў. Па сутнасцi ўвесь белаpycкi народ быў рэзервам партызанскага фронту.

        Непарыўная сувязь партызан з насельнiцтвам асаблiва моцна адчувалася ў партызанскiх зонах. Першая такая зона ўзнiкла восенню 1941 г. да восенi 1943 г. Партызаны стварылі і кантралявалi больш за 12 зон, што складала 108 тыс. км – каля 60% акупiраванай тэрыторыi Беларусi. На вызваленай тэрыторыi размяшчалiся абласныя, мiжраённыя i раённыя камiтэты партыi, функцыяніравалi органы савецкай улады, каардынавалася ўсё ваенна-палiтычнае i гаспадарчае жыцце, падтрымлiвалася ўстойлiвая сувязь з Вялiкай  зямлёй.   Партызанскiя  зоны  былi  цэнтрам планамерных i ўзгодненых дзеянняў партызан i  насельтцтва.  Iх утварэнне азначала поўную нежыццяздольнасць гiтлераускага, «новага парадку», беспадстаунаспь спадзяванняў фашысцкiх вярхоў на «уцiхамiранне» aкупiраванай тэрыторыi Беларусi. З сярэдзiны 1942 г. пашырылася перасяленне мiрных  жыхароу ў лясныя лагеры пад ахову партызан. 

     У другi перыяд Вялiкай Айчыннай вайны, калi ў тыле ворага склалася велiзарная армiя партызан, ix барацьба дасягнула асаблiва шырокага размаху. Страта акупантамi заваяваных тэрыторый i людзей, збpoi, тэхнiкi, магчымасць уплываць на пэўныя групы насельнiцтва, дыскамфортны стан войскаў (салдаты заўседы адчувалi страх – працiўнiк усюды, невядома, адкуль прыляцiць куля), адчуванне непазбежнасцi краху - такiя сведчаннi штодзённа фiксавалiся ў штабах германскага вермахта. Пра вынiковасць партызанскай вайны сведчаць ацэнкi ў загадах аб мерах бяспекi войскаў камандавання 2-й нямецкай армii ад 2 верасня 1943 г. Большасць раёнаў кантралюецца бандами. Дарогi часта аказваюцца замiнiраванымi, а маcты - спаленымi цi ўзарванымi. Бургамiстры, старасты ў большасцi або забiты, або перайшлi на бoк бандаў. Насельнiцтва ў большасцi выпадкаў, нават там, дзе размешчаны шматлiкiя вайсковыя часцi, праяўляе варожасць. Маюць месца ўзрвы, мiнiраванне дарог i да т.п. Пра рэгулярную дастаўку прадуктаў харчавання да месца размяшчэння часцей не даводзщца i думаць. Працоўную сiлу можна знайсцi толькi прымусовым шляхам. Вымушаныя прызнаннi працiўнiка – пераканаўчае пацвярджэнне эфектыўнасцi народных формаў барацьбы з ворагам.

     У барацьбе з партызанамi акупанты iшлi на ўсё. У Мiнску, Бабруйску i Слуцку працавалi школы па падрыхтоўцы шпiёнаў. Гестапа стварыла сетку абласных i раённых рэзедэнтур, якiмi кiраваў асобы нямецкi штаб «Зондэрштаб» размешчаны ў Варшаве. У задачу штаба i яго рэзiдэнтуры ўваходзiла: збор звестак пра партызан, стварэнне атрадаў, якiя б дзейнічалi пад выглядам партызанскiх, засылка ў атрады шпiёнаў, выяўленне людзей, звязаных з партызанамi. Адначасова   гэты штаб рыхтаваў шпiёнаў для накiравання ix у савецкi тыл.         

         Праз разгорнутую сетку гестапа, жандармерыi, паліцыю акупацыйныя службы гiтлераўцаў выяўлялi людзей, якiя дапамагалi партызанам харчаваннем, адзеннем, зборам боепрыпасаў. У спiсы ўключалiся нават 15-гадовыя падлеткi, сваякi якiх былi ў партызанах камандзiрамi цi палiтработнiкамi ў Чырвонай Apмii. Taкix людзей фашысты адпралялi ў канцэнтрацыйныя лагеры, прымушалi  там працаваць, мнoгix расстрэльвалi.

 Аднак нi пакаранне смерцю, нi карныя экспедыцыi, hi адмiнicтрацыйныя i прапагандысцкiя меры не дапамагалi зламаць волю людзей да супрацiўлення. Ужо ў кастрычнiку - снежнi 1941 г. у германскiх дакументах адзначауся масавы характар супрацiўлення i паўсюдная падтрымка насельнiцтвам партызан.

     У 1943 г. германская армiя i акупацыйныя ўлады прызналi карэнны пералом у ваенна - палiтычных абставiнах. Гiтлераўцы страцiлi на Беларусi становiшча гаспадароў. Прычыны гэтага яны тлумачылi разгортваннем «небывалай наступальнай актыўнасцi партызан, якiя пры цвёрдым ваенным камандаваннi i цэнтралiзацыi  кiраўнiцтва,  сталi  здольнымi ўсё больш паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы i праводзiць маштабныя аперацыi».

Нельга  недаацэньваць уплыву партызанскага  руху на ход вайны ў цэлым. Для барацьбы з партызанамi гiтлераўцы вымушаны былi адцягваць з фронту значныя сiлы. Зiмой 1943—1944 г. супраць беларускiх партызан дзейнiчала 18 фашысцкiх дывiзiй, а таксама асобныя часцi, якiя накiроўвалiся на фронт. Але ворагу так i не ўдалося знiшчыць нiводнага атрада, нiводнай брыгады. Спалучаючы тактыку ўпартай барацьбы з умелым манеўрыраваннем i нечаканымi ўдарамi партызаны ўтрымлiвалi ў сваiх руках iнiцыятыву да поўнага вызвалення тэрыторыi рэспублiкi ад акупантаў. Да таго ж, асобныя аперацыi партызан, напрыклад «Рэйкавая вайна», аказалi непасрэднае ўздзеянне на становiшча спраў на фронце. На ўсiх чыгуначных лiнiях учынялicя дыверсii. Iнтэнсiўныя ўдары наносiлiся па найбольш важных чыгуначных пуцях, асаблiва на магiстралях Мiнск – Барысаў – Орша - Смаленск, Мiнск – Бабруйск - Гомель – Чарнiгаў, па якiх забяспечвалiся варожыя войскi групы армii «Цэнтр».

     Беларускiя партызаны за адну толькi ноч на 3 жнiуня 1943 г. падарвалi 42 тыс. рэек. У наступныя днi яны працягвалi наносiць удары па варожых камунiкацыях. У вынiку да cярэдзiны верасня 1943 г. было сапсавана 121тыс. рэек. «Рэйкавая вайна» на Беларусi праводзiлася ў тры этапы.

     Першы этап пачаўся 3 жнiуня 1943 г. у час наступлення Чырвонай Армii пад Курскам i працягваўся да 15 верасня. Другi працягваўся з 19 верасня да пачатку лiстапада 1943 г. За гэты час было падарвана больш за 90 тыс. рэек, больш за 1 тыс. эшалонаў пpацiўнiкa. Трэцi этап «рэйкавай вайны» звязаны з аперацыяй у 1944 г. Ён пачаўся 20 чэрвеня i працягваўся да поунага вызвалення Беларусi. 3а гэты час было падарвана 61 тыс. рэек.           

Адначасова з баявой i дыверсiйнай дзейнасцю партызаны пастаянна вялi разведку ў тыле ворага,  iм дапамагалi дзесяткi тысяч патрыётаў. Разведвальная служба беларускiх партызан забяспечвала камандаванне Чырвонай Армii звесткамi пра становiшча ў тыле працiўнiка, пра яго планы, своечасова выкрывала i абясшкоджвала шпiёнаў i дыверсантаў.

  Важную ролю ў барацьбе з акупантамi адыгрывала дзейнасць падпольшчыкаў. Тэрытарыяльнае падполле, якое дзейнiчала непасрэдна ў лагеры працiўнiка, праводзiла шырокую масава-палiтычную работу, учыняла дыверсii ў гарнiзонах, на ваенных  i прамысловых аб'ектах, паўсюдна зрывала ваенна-палiтычныя мерапрыемствы акупантаў. У 1942 г. толькi ў Мiнску барацьбу з захопнiкамi вялi больш за 100 падпольных арганiзацый i груп, у якiх налiчвалася больш за 6900 чалавек. У горадзе дзейнічалi сотнi патрыётаў, якiя не ўваходзiлi ў арганiзацыi. Паводле нямецкiх звестак, падпольшчыкi знiшчылi 1600 нямецкiх афiцэраў, чыноўнiкау i ix стаўленiкаў, правялi больш за 1500 баявых аперацый. 3a гepaiзм i мужнасць ў барацьбе супраць акупантаў Мiнску нададзена ганаровае званне Горад-герой.

     У першы год свайго iснавання падполле стваралася ў асноўным па iнiцыятыве «знiзу» у 1941—1942 гг. падполле, не маючы вопыту, падрыхтаваных кадраў, несла значныя страты. Да 1943 г. БШПР наладзiў неабходныя кантакты з падполлем. 3 2-й паловы 1943 г. падполле дзейнiчала практычна на ўciх акупiраваных тэрыторыях рэспублiкi. Падпольшчыкi вялi дыверсiйную работу, забяспечвалi партызан акупацыйнымi дакументамi, распаўсюджвалi зводкi Саўiнфарм - бюро сярод насельнiцтва, выпускалi лiстоўкi. Мужна, кожны дзень рызыкуючы жыццём, змагалiся з ворагам падпольшчыкi Гомеля, Магiлёва, Вiцебска, Оршы, Бабруйска, Брэстa, Лiды, Пiнска i iнш. гарадоў i населеных пунктаў Беларусi - усяго больш за 70 тыс. чалавек.

     У вераснi 1943 г. Чырвоная Армiя ступiла на тэрыторыю Беларусi i да пачатку 1944 г. вызвалiла ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў каля 40 раёнау. Пры ажыццяўленнi наступальных аперацый савецкае камандаванне ўлiчвала наяўнасць буйных баяздольных партызанскiх аб’яднанняў i разгалiнаванай сеткай падполля.

     Ранiцай 23 чэрвеня 1944 г. пачалася адна з найбуйнейшых бiтваў Вялiкай Айчыннай вайны – Беларуская наступальная аперацыя.

У ходзе  вызвалення рэспублiкi вайсковыя злучэннi i часцi Чырвонай Армii цесна ўзаемадзейнiчалi з партызанскiмi фармiраваннямi. 3 дапамогай партызан асобныя часцi Чырвонай Армii заходзiлi ў тыл працiўнiка, здзяйснялi глыбокiя абходныя манеўры i cумеснымi раптоўнымi ўдарамi вызвалялi населенныя пункты. За некалькi дзён да аперацыi «Баграцiен» партызаны правялi шэраг аперацый, у вынiку якiх быу фактычна паралiзаваны варожы тыл.

     За  тры гады вайны партызаны Беларусi знiшчылi i паранiлi ў тыле ворага больш за 500 тыс. гiтлераўцаў i iх памагатых, падарвалi i пусцiлi пад адхон 11 128 тыс. эшалонаў, 34 бронепаязды, разграмiлi 948 штабоў i гарнiзонаў, падарвалi i знiшчылi 18,7 тыс. аўтамашын, 1355 танкаў i бронемашын, збiлi i спалiлi на аэрадромах 305 самалетаў, знiшчылi 438 гармат, 939 варожых складоў, 278 мiнаметаў, 1874 куляметы, больш за 20 тыс. вiнтовак i аўтаматаў. Страты партызан склалi 44 791 чалавек.

Цяжкi быў шлях да перамогi, але народ вытрымаў i перамог. Барацьба на фронце, супрацiўленне гiтлераўскiм захопнiкам на акупiраванай тэрыторыi прнялi ўсенародны размах, ператварылiся ў фактар буйнога ваенна – стратэгiчнага i палiтычнага значэння. Усенародная барацьба ў тыле ворага на Беларусi развiвалася ў агранiчанай сувязi i цесным ўзаемадзеяннi з баявымi аперацыямi Чырвонай Армii. Фашызм быў пераможаны ў вынiку аб’яднаных намаганняў савецкiх людзей, краiн антыгiтлераўскай каалiцыi. Усяго на франтах Вялiкай Айчыннай вайны змагалася 1 млн. 300 тыс. беларусаў, якiя абаранялi не толькi сваю краiну, але i народы Еўропы.

      Подзвіг беларускага народа – гэта подзвіг  кожнага простага салдата, таму я  даследаваў гісторыю свайго дзеда-ветэрана Вялікай Айчынай вайны Багдановiч Валянцiн Мiкiтавiч.  
 

Гісторыя  ветэрана Вялікай  Айчыннай вайны

Багдановiч Валянцiн Мiкiтавiч – ветэран Вялiкай Айчыннай вайны

вул. Зарэчная, д.2 в. Бабінавiчы, Лёзненскi раён, Вiцебская вобласць 

Узнагароды: 

Ордэн Айчыннай вайны другой ступенi

Медаль "За вызваленне Варшавы"     Медаль "За ўзяцце Берлiна" 
Медаль Жукава  Юбiлейныя медалi (11 медалёў)

Медаль "Ветэран  працы"                     Медаль "За адвагу"                      

Медаль "За перамогу над Германiяй"

     "Пад  тысячамi абелiскаў па ўсёй беларускай зямлi вечным сном спяць мiльёны тых, хто не вярнуўся з вайны. I пакуль б'юцца нашы сэрцы, мы не маем права ў паўсядзённых радасцях i клопатах забыць пра ix подзвiг.

      Нiзка схiляем галовы перад памяццю герояў, якiя зрабiлi ўсё для нашай свабоды, шчасця i светлай будучынi. Гэта памяць клiча нас, сыноў, унукаў i праўнукаў адважных байцоў, быць дастойнымi ix славы.

       У сваiм мiнулым народы заўжды шукаюць тую крыніцу, якая здольна ўмацоўваць духоўныя сiлы. Памяць патрэбна жывым, каб, гледзячы на велiч былога, будаваць заўтрашнi дзень" (1,5-6).

Упэўнена крочыць па краiне юбiлейны год 65-годдзя Перамогi ССР над фашысцкай Германiяй. На старонках газет друкуецца, а па радыё перадаецца шмат матэрыялаў, прысвечаных гэтай знамянальнай падзеi. I галоўны герой у ix – просты салдат, той, хто прынёс нашай краiне доўгачаканую Перамогу. Вось i я хачу расказаць пра аднаго з ix – свайго дзядулю.

      Мой дзед - ветэран Вялiкай Айчыннай вайны. Завуць яго Валянцiн

Мiкiтавiч  Багдановiч.

       Жыў ен у вёсцы Бабінавiчы Лёзненскага раёна Вiцебскай вобласцi.

Меў вялiкую i дружную сям'ю: чатырох сыноў, столькi ж нявестак i аж восем унукаў! Усе дзецi разам са сваiм сем'ямi жывуць побач, у роднай вёсцы.

       Нарадзiўся мой дзед 16 красавiка 1925 года тут, у Бабiнавiчах. Бацька яго, Багдановiч Мiкiта, быў вайсковым чалавекам i сям’і часта прыходзiлася пераязджаць з аднаго месца ў другое. Напярэдаднi вайны сям'я Багдановiчаў жыла ў горадзе Алітуе Лiтоўскай ССР. У 1941 годзе дзядуля скончыў восем класаў i адразу пасля выпускнога балю пачуў страшэнную вестку: пачалася вайна!

       "Heзлiчoнымi  матэрыяльнымi стратамі, палаючымi гарадамi і вёскамi неймавернымi людскімi пакутамi мiльёнам абарваных чалавечых жыццяў увайшла ў нашу гiсторыю Вялiкая Айчынная вайна. Асаблiва цяжкiм быў яе першы этап. Войскi Чырвонай Армii, ведучы цяжкiя абарончыя бai, вымушаны былi адступаць пад нацiскам працiўнiка, якi перавышаў колькасна i быў больш вопытным". (3, 97)

         Бацька ў першы дзень вайны пайшоў на фронт, а маці разам з дзецьмі адправілі на ўсход, у горад Каканд Ферганскай вобласці Узбекскай ССР. Як старэйшы ў сям’і (а дзядулю Валянціну ішоў тады 16-ты год), ён разам з маці пачаў працаваць у якасці вучня на фабрыцы, дзе выраблялі валёнкі для байцоў, што змагаліся на фронце. Цэлымі суткамі прыходзілася не выходзіць з фабрыкі. Спалі па некалькі гадзін, тут жа, дзе-небудзь у кутку. Але кожны разумеў, што сваей працай ён дапамагае фронту, прыбліжае перамогу над ворагам.

Информация о работе Вялікая Айчынная вайна