Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Декабря 2015 в 18:04, реферат

Описание работы

Мэта прапанаванага рэферата – разгледзіць прадстаўнікоў балцкага насельніцтва; працэс рассялення славян на тэрыторыі Беларусі; і разгледзіць умовы ўтварэння ўсходнеславянскіх супольнасцей.
Аб’ект – сучасныя даследванні (манаграфіі і артыкулы па тэме) па гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.
Прадмет – аналіз рассялення балцкага насельніцва, пазнейшай яго славянізацыі, і пераўтварэння ва ўсходнеславянскую супольнасць.

Содержание работы

1. Уводзіны
2. Першабытнае насельніцтва тэрыторыі Беларусі
3. Балты
4. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў
5. Усходнеславянская супольнасць
6. Заключэнне
7. Спіс літаратуры

Файлы: 1 файл

История.doc

— 73.00 Кб (Скачать файл)

МИНИСТЕРСТВО ЗДРАВООХРАНЕНИЯРЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

УО “БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ  МЕДИЦИНСКИЙ                                                                                                       УНИВЕРСИТЕТ”

 

 

Реферат

По истории

На тему: « Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць »

 

 

 

Выполнила студентка 1-ого курса

                                                         Лечебного  факультета

                                       Группа 108

                                                                       Данченко Елизавета Александровна

 

                                  Дата сдачи:

   Проверил преподаватель  Стахно Нина

                       Валерьевна

                      Оценка

                                                  Подпись  преподавателя

 

 

Минск 2015

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1. Уводзіны

2. Першабытнае насельніцтва тэрыторыі Беларусі

3. Балты

4. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў

5. Усходнеславянская супольнасць

6. Заключэнне

7. Спіс літаратуры

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

Аднымі з першых насельнікаў Беларусі былі менавіта прадстаўнікі балцкіх моў. Гэта насельніцтва было расселена невялікімі калектывамі па родавых гарадзішчах, займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, будавала заглыбленыя ў зямлю жытлы з вогнішчам у куце і ўжо выкарыстоўвала жалезныя прылады працы. Але праз некалькі тысяч год, рухаючы па рэках, прыйшлі славяне, якія сяліліся побач з балтамі, нярэдка падпарадкоўваючы іх займалі гарадзішчы. Яшчэ праз нейкі час балцкае насельніцтва злілося з славянскім. Такім чынам былі утвораны новыя плямённыя аб’яднанні: крывічы, радзімічы і дрыгавічы. Якія пазней, пад уплывам суседніх плямён, пераўтварыліся ва ўсходнеславянскую супольнасць.

Мэта прапанаванага рэферата – разгледзіць прадстаўнікоў балцкага насельніцтва; працэс рассялення славян на тэрыторыі Беларусі; і разгледзіць умовы ўтварэння ўсходнеславянскіх супольнасцей.

Аб’ект – сучасныя даследванні (манаграфіі і артыкулы па тэме) па гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.

Прадмет – аналіз рассялення балцкага насельніцва, пазнейшай яго славянізацыі, і пераўтварэння ва ўсходнеславянскую супольнасць. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Першабытнае насельніцтва тэрыторыі Беларусі

Гісторыя Беларусі Пачынаецца з каменнага веку, перыяду станаўлення першабытнага чалавечага грамадства. Першабытныя людзі маглі прыйсці на абшары нашай краіны ўжо у эпоху мусцье, г. зн. у сярэднім палеаліце. Пра гэты сведчаць выяўленыя археолагамі на паўднёвым усходзе цяперашняй Беларусі крамянёвыя прылады для палявання і апрацоўкі скуры, якія, маглі належыць неандэртальскаму чалавеку, г. зн. іх можна аднесці да перыяду 100-40 тыс. гадоў да н.э. Але, падобнае датаванне не мае надзейных геалагічных, археалагічных і палеанталагічных падставаў, таму шэраг вучоных аспрэчвае мусцьерскае паходжанне гэтых знаходак. Больш пэўным будзе звязаць пачатак беларускай зямлі чалавекам з эпохай позняга палеаліту (ад 40 да 11 тыс. гадоў да н.э.), якой датуюцца добра захаваныя стаянкі людзей, выяўленыя каля вёсак Бердыж і Юравічы.

Прыкладна 15-14 тысяч гадоў наза з Беларусі сышоў апошні ледавік. Пачалася эпоха мезаліту, якая даўжылася да канца V тыс. да н.э. Рэльеф, рыслінны і жывёльны свет паступова набывалі цяперашні выгляд. Прыходзячы з поўдня або захаду, першабытныя людзі рухаліся ўздоўж рэк і паволі засялялі усю цяперашняю тэрыторыю Беларусі. Яны жылі ў паўзямлянках родавымі абшчынамі, займаліся паляваннем, рыбалоўствам ды збіральніцтвам. З родавых абшчын утваралася новая форма сацыяльнай арганізацыі людзей – племя, якое паклала пачатак фармаванню першых этнічных супольнасцяў. Колькасць усяго насельніцтва ў сённяшніх межах Беларусі магла сягаць тады пракладна 6 тысячаў.

На апошнім этапе каменнага веку, у нэаліце, у жыцці першабытных насельнікаў адбываліся важныя перамены. Пачалася так званая тэхналагічная рэвалюцыя: чалавек авалодаў новай тэхнікай апрацоўкі крэменю, пачаў шліфаваць каменныя прылады працы, навучыўся вырабляць гліняны посуд і інш. Дзякуючы гэтым дасягненням людзі сталі пераходзіць да асёдлага ладу жыцця, асвойваць земляробства ды жывёлагадоўлю. Пацяпленне клімату ды пераход да інтэнсіўных формаў гаспадарання абумовілі хуткі рост колькасці насельніцтва: на абшарах Беларусі археолагі выявілі больш за 600 пасяленняў каменнага веку.

У ІІІ тысячагоддзі да н.э., калі ад сфармаванай у Балкана-Карпацкім рэгіёне індаеўрапейскай этнамоўнай супольнасці пачалі аддзяляцца асобныя дыялектныя групы, плямёны інда-еўрапейцаў – далёкіх продкаў сучасных еўрапейскіх народаў – дасягнулі і Беларусі. Гэта былі носьбіты  шарападобных амфараў, якія прыходзілі праз Панямонне і басейн Дняпра. Алднак сапраўды вялікія перамены насталі толькі ў канцы ІІІ і пачатку ІІ тысячагоддзяў, калі пачаўся перыяд бронзавага веку. Індаеўрапейскія плямёны вялікай этнакультурнай групоўкі, вядомай у навуцы як культура шнуравой керамікі, рассяліліся па ўсёй Еўропе, ад Рэйна да Волгі. У Беларусь яны прыйшлі праз басейны Нёмана і Дняпра. Прыйшлыя насельнікі ўжо карысталіся бронзавымі прыладамі працы, займаліся больш прадуцыйнымі формамі гаспадарання – матычным земляробствам і жывёлагадоўляй, жылі ў наземных пабудовах слупавой канструкцыі. Выкарыстанне металічных прылад працы зрабіла пераварот у развіцці прадукцыйных сіл. Паўсюдна абыходзіўся пераход да вытворчасці гаспадаркі, якая павялічвала ролю мужчынскай працы.

Заключным этапам у этнічнай гісторыі Беларусі стала яе засяленне індаеўрапейскімі плямёнамі ў ІІ тыс. да н.э. Тэрыторыя Беларусі зрабілася часткай прарадзімы балтаў і славян. У яе межах найбольш даследаваны старажытнасці сярэднедняпроўскай культуры, якая ўвасабляла тут этнакультурную групоўку індаеўрапейцаў. Яе носьбіты доўга суснавалі з карэнным насельніцтвам, паступова асімілюючы туземцаў. У сярэдзіне ІІ тыс. да н.э. плямёны культуры шнуравой керамікі зліліся з ранейшым жыхарствам Беларусі, у выніку чаго паўстала протабалта-славянская супольнасць – сталае насельніцтва, якое было ўжо пастаянным дэмаграфічным фонам на тэрыторыі краю.

 

Балты

Балтская этнамоўная супольнасць фармавалася на велізарных абшарах паміж Балтыйскім морам на захадзе і вярхоўямі Акі на ўсходзе, між Дзвіной на поўначы і Прыпяццю на поўдні. З агульнага балта-славянскага масіву яна магла выдзелыцца на пачатку І тыс. да н.э. У эпоху жалезнага веку (VIII ст. да н.э. – VIII ст. н.э.) на тэрыторыі Беларусі ўжо існавалі паасобныя племянныя групоўкі носьбітаў балцкіх моў. У якасці іх эквівалентаў даследчыкі вылучаюць некалькі роднасных археалагічных культур: днепрадзвінскую, якая ахоплівала Полацка-Віцебскае Падзвінне ды вярхоўі Дняпра, і штрыхаванай керамікі, плямёны якой засялялі тэрыторыю ўсёй цэнтральнай Беларусі і землі ў сучасній Літве ды Латвіі. Няма адзінай думкі на конт міліградскай культуры, археалагічныя помнікі якой знаходзяцца ў басейне Прыпяці і Сярэдняга Дняпра: адны археолагі адносяць яе да славян, другія – да балтаў. Этнічная ж прынадлежнасць зарубінецкіх плямёнаў, што ў канцы І тыс. да н.э. з’явіліся на тэрыторыі, займаванай раней мілаградцамі, большасцю беларускіх вучоных вызначаецца як славянская.

Такім чынам, амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў далёкай старажытнасці дамінавалі ўсходнія балты. Балтамоўнае насельніцтва было расселена невялікімі калектывамі па родавых гарадзішчах, займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, будавала заглыбленыя ў зямлю жытлы з вогнішчам у куце і ўжо выкарыстоўвала жалезныя прылады працы.

Прыкладна ў сярэдзіне І тыс. н.э. адбылася ўніфікацыя культур жалезнага веку. На іх аснове склалася новая культура, межы распаўсюджання якой максімальны блізкія да пазнейшых этнаграфічных межаў рассялення беларусаў. Паводле найбольш характэрных помнікаў, што з’явіліся на тэрыторыі амаль усёй Беларусі ў трэцяй чвэрці І тысячагоддзя, вучоныя называюць яе Банцараўска-Калочынска-Тушамлянскай, або проста Банцараўскай. Пасяленні гэтай культуры пакінула таксама даславянскае, г. зн. Балцкае насельніцтва.

Лакальныя варыянты Банцараўскай культуры сталі той асновай, на якой з прыходам славян пачалі фармавацца новыя этнічныя супольнасці. Такім чынам, балтамоўныя племянныя групоўкі з’явіліся субстратам (падасновай) беларускага этнагенэзу.

 

Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў

Славяне вылучыліся з індаеўрапейскай моўна-этнічнай супольнасці ў самастойную групоўку прыкладна да сярэдзіны І тысячагоддзя да н.э. Массавыя міграцыі людзей у эпоху Вялікага перасялення народаў (ІІІ – VII ст. н.э.) уплывалі на рухомасць славян. У V – VI ст. н.э. яны з’явіліся на Балканах, адкуль пачалі рухаца ў бок багатых рымскіх правінцый і на ўсход. Прынята лічыць, менавіта з гэтым працэсам звязана з’яўленне ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе першых бяспрэчна славянскіх археалагічных помнікаў, вядомых як культура пражскага тыпу.

На тэрыторыю Беларусі першыя славяне прыйшлі з поўдня прыкладна ў VI – VII ст., калі ўзрост балцкіх старажытнасцяў тут сягаў ужо двух тысячагоддзяў. Храналагічна гэта супала з пачаткам распаду агульнаславянскай мовы. Моцная славянская групоўка з’явілася тады на Украіне і на поўдні Беларусі, ніжэй Прыпяці. Але абшары на поўнач ад гэтай ракі славяне пачалі асвойваць толькі ў VIII ст. Што ж да паўночных і заходніх зямель краіны, дык тут іх не было да ІХ ст.

Рухаючы па рэках, славяне сяліліся побач з балтамі, нярэдка падпарадкоўваючы іх, займалі іх гарадзішчы. Славяне пераўзыходзілі балтаў па ўзроўні сацыяльнай арганізацыі, мелі больш развітую гаспадарку: займаліся ворыўным земляробствам, ведалі двухполле, карысталіся ралам з жалезным наканечнікам. Аб паступовым рассяленні ўсходніх славян па тырыторыі ўсёй Беларусі ў ІХ ст.(за выняткам Панямоння, дзе яны з’явіліся на век пазней) сведчаць пашыраныя тут тыпова славянскія старажытнасці – акруглыя курганы з пахаваннямі паводле абраду трупаспальвання, паўзямлянкі з печамі-каменкамі ў куце, спецыфічная кераміка, асаблівыя ўпрыгожванні і інш.

Невядома, на колькі мірным было суіснаванне двух этнасаў на тэрыторыі Беларусі. На шэрагу балцкіх гарадзішчаў мяжы VII – VIII ст. зафіксаваны сляды пажараў, што сведчыць пра ваенныя канфлікты. Агульны заняпад Банцараўскай культуры археолагі звязваюць з каланізацыйнай экспансіяй славян. 

 Вынікаў працяглых і актыўных межэтнічных кантактаў, паступовага змешвання славян з карэнным балцкім насельніцтвам ды яго метысацыі стала ўтварэнне новых межплемянных супольнасцяў – сімбіёз балцкай і славянскай культур. Сведчаннем такога сімбіёзу можна лічыць прысутнасць балцкіх элементаў у славянскіх старажытнасцях, спалучэнне ў адных помніках і славянскіх, і бацкіх этназвычальных рысаў. Прыкладам, на занятай усходнімі славянамі тэрыторыі з’явіліся курганы з усходняй арыентацыяй (па балцкай традыцыі), хоць славяне хавалі нябожчыкаў галавой на захад. Тыпова балцкімі лічацца таксама многія іншыя элементы пахавальнага абраду, выяўленыя ў курганах упрыгожванні. Такія помнікі належалі, відаць ужо славянізаваным балтам.

Пералічваючы ўсходнеславянскія плямёны, Географ Баварскі ў ІХ і Канстанцін Парфірародны ў Х ст., а таксама “Аповесць мінулых гадоў”, створаная на пачатку ХІІ ст., называюць вяцічаў, дрыгавічоў, драўлянаў, кравічоў, палачанаў, палянаў, радзімічаў, севяранаў, славенаў, ціверцаў, улічаў, ды бужанаў і дулебаў, якіх звалі яшчэ валынянамі. Тэрыторыю Беларусі займалі крывічы, дрыгавічы, і радзімічы. Яны з’явіліся тут, відаць, у VIII – IX ст., хоць працэс актыўнай асімідяцыі балтаў цягнуўся яшчэ некалькі стагоддзяў. Палачане былі хутчэй не этнічнай, а тэрытарыяльна-палітычнай супольнасцю.

Пры агульным усходнеславянскім абліччы новыя племянныя аб’яднанні набылі шэраг спецыфічных рысаў – у залежнасці ад удзельнай вагі аўтахтонаў ды рэгіянальных асаблівасцяў. Праз тысячагоддзе найбольш паказальнымі аказаліся адрозненні ў жаночых упрыгожваннях і пахавальным абрадзе, картаграфаванне якіх і дазволіла археолагам вызначыць тэрыторыю рассялення кожнага з трох летапісных аб’яднанняў, што засялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі. Крывічы займалі абшары Падзвіння і Верхняга Падняпроўя. Іх плямённым цэнтрам быў Полацк. Дрыгавічы засялялі землі ад Прыпяці да лініі Заслаўе - Лагойск - Барысаў. На ўсходзе яны былі абмежаваны Дняпром, на захадзе – Выганаўскімі балотамі, а цэнтрам мелі Тураў. На поўначы Беларускага Палесся славянскія рысы дрыгавіцкіх старажытнасцяў малазаўважаныя, паколькі дрыгавічы перанялі тут усю матэрыяльную культутру балцкага насельніцтва. Радзімічы ж займалі басейн Сожа да левага берага Дняпра. Самым значным пасяленнем на радзіміцкай тэрыторыі быў Гомель, магчыма, іх племянны цэнтр.

Прыкладна з Х ст. крывічы і дрыгавічы распачалі каланізацыю Панямоння, заселенымі плямёнамі яцвягаў па левы, і літвы па правы бераг Нёмана. Туды ж памкнуліся валыняне і драўляне. Аднік асіміляцыя балтаў тут праходзіла надта марудна, таму Панямонне яшчэ стагоддзямі заставалася змяшанай балта-славянскай зонай.

Вядомы знаўца балта-славянскіх старажытнасцяў археолаг Валянцін Сядоў лічыць, што менявіта карэннае балтамоўнае насельніцтва стала кансалідуючай асновай, якая дала пачатак фармаванню новай, асобнай этнічнай супольнасці. Гэты працэс адбываўся менавіта на тэрыторыі, дзе да прыходу славян жылі балты.

Крывічы, дрыгавічы і радзімічы былі не родаплемяннымі, а тэрытарыяльна-палітычнымі ўтварэннямі. Каланізацыя зямель, раней абжытых іншым насельніцтвам, патрабавала ад іх моцнай ваеннай арганізіцыі, увядзенне сваіх апорных пунктаў – гарадоў, што выконвалі ролю адміністрацыйных цэнтраў, і фарпостаў асваення новай тэрыторыі.

 

Усходнеславянская супольнасць

Информация о работе Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць