Культура Беларусі ў XVII-XVIIIстст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Марта 2011 в 18:09, контрольная работа

Описание работы

Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII - пачатку XVIIIстст. Характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Гэта, а таксама схаластыка, фанатызм, нецярпімасць сталі вызначальнымі прынцыпамі перыяду контррэфармацыі. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII - XVIIIстст. вызначылі рысу - полінгвістычны характар.

Файлы: 1 файл

Выяуленчае мастацтва.docx

— 43.91 Кб (Скачать файл)

    Вялікую групу складаюць прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя грамадскаму жыццю ў розныя гістарычныя перыяды. Свае патрыятычныя пачуцці народ выказаў трапнымі парэміямі: "У родным краю, як у раю", "Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка", "Усюды добра, а дома лепей", "Не дай, доля, у прымах жыць і на чужыне загінуць", "Родная зямля - маці, чужая старонка - мачаха".

    Як і ў творах іншых фальклорных жанраў, у прыказках і прымаўках адлюстраваліся сацыяльныя адносіны ў розныя эпохі: прыгону ("Паны балююць, а мужыкі гаруюць", "У пана горла - прорва: тысяча працуе, адзін прагарцуе", "Ці ад пана, ці ад цівуна, а ўсё баліць ад бізуна"); капіталізму ("Каза лазу дзярэ, казу дзярэ пастух, пастуха дзярэ пан, а пана дзярэ юрыст, а юрыста чартоў трыста", "Як з гангуркі руды не вымыеш, так з хазяіна праўды не вызнаеш").

Нямала  існуе прыказак, у якіх ухваляецца калектывізм, сяброўства: "Моцны  статак чарадою, а людзі грамадою", "Калі робіш укупе, не баліцьу  пупе", "Бярыся дружна - не будзе  грузна", "Новых сяброў нажывай, але і старых не забывай".

Информация о работе Культура Беларусі ў XVII-XVIIIстст