Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Января 2015 в 18:30, реферат

Описание работы

Завяршылася ХХ ст., якое стала перыядам глыбокіх перамен у свеце. Гэта было супярэчлівае стагоддзе: яно азнаменавалася, з аднаго боку, перамогай розуму, а з другога – жахамі дзвюх сусветных войнаў. Аднак чалавецтва не адмовілася ад вайны, як сродку вырашэння міждзяржаўных праблем. І ў ХХІ ст. у розных рэгіёнах планеты ўспыхваюць лакальныя канфлікты, якія падаграюцца прыхільнікамі тых ці іншых рэжымаў.

Содержание работы

Уводзіны ………………………………………………………

Глава 1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны…………………3

Глава 2. Акупацыйны рэжым. Калабаранты…………………..10

Глава 3. Партызанскі рух……………………………………..17

Глава 4. Вызваленне Беларусі і Еўропы……………………..27

Заключэнне…………………………………………………….

Літаратура…………………………………………………….35

Файлы: 1 файл

Вял_Айч_в.doc

— 766.50 Кб (Скачать файл)

 

Тэма: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне

 

Змест

 

 

Уводзіны ………………………………………………………

 

Глава 1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны…………………3

 

Глава 2.  Акупацыйны рэжым. Калабаранты…………………..10

 

Глава 3. Партызанскі рух……………………………………..17

 

Глава 4. Вызваленне Беларусі і Еўропы……………………..27

 

Заключэнне…………………………………………………….

 

Літаратура…………………………………………………….35

 

 

 

Уводзіны

 

Завяршылася ХХ ст., якое стала перыядам глыбокіх перамен у свеце. Гэта было супярэчлівае стагоддзе: яно азнаменавалася, з аднаго боку, перамогай розуму, а з другога – жахамі дзвюх сусветных войнаў. Аднак чалавецтва не адмовілася ад вайны, як сродку вырашэння міждзяржаўных праблем. І ў ХХІ ст. у розных рэгіёнах планеты ўспыхваюць лакальныя канфлікты, якія падаграюцца прыхільнікамі тых ці іншых рэжымаў.

Актуальнасць вывучэння Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў тлумачыцца і тым своеасаблівым геапалітычным становішчам Беларусі, якое яна  займае на еўраазіяцкім кантыненце. Спрадвеку знаходзячыся на перакрыжаванні шляхоў зносін і разломе культур, беларускія землі неаднойчы станавіліся арэнай узброеных канфліктаў. Сотні вялікіх і малых войнаў апалілі шматпакутную беларускую зямлю, прынеслі яе народу безліч чалавечых страт, разбурэнне і гора.

Нашы продкі не толькі з гонарам вынеслі ўсе выпрабаванні часу, мужна і самаахвярна змагаліся са шматлікімі агрэсарамі і не зніклі з гістарычнай арэны, але наперакор неверагодным навалам пранеслі праз стагоддзі і захавалі свае лепшыя традыцыі, звычаі і нацыянальную адметнасць і набылі дзяржаўную незалежнасць. Гістарычная спадчына нашага народа сведчыць, што патрэбна не толькі захоўваць багатыя традыцыі, але і памнажаць іх у штодзённым жыцці. Яны павінны з'яўляцца падмуркам патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Гераічны вопыт беларускага народа — гэта не-вычарпальная крыніца, скарбонка яго моцы і яднання, якія неаднойчы дапамагалі нашым продкам выстаяць у шматлікіх жыццёвых і сацыяльна-эканамічных нягодах.

Неверагодныя выпрабаванні вынеслі беларусы ў гады Другой сусветнай вайны, якая працягвалася 2195 дзён. Яна была адной з найбольш кровапралітных за ўсю гісторыю развіцця чалавечай цывілізацыі. Смерч яе пранёсся над краінамі Еўропы, Азіі і Афрыкі, ахапіў акіянскія прасторы, дасягнуў берагоў Новай Зямлі і Аляскі на поўначы, Атлантычнага ўзбярэжжа Амерыкі – на захадзе, Курыльскіх і Гавайскіх астравоў – на ўсходзе, межаў Егіпта, Індыі і Аўстраліі – на поўдні. У крывавай бойні ўдзельнічала 61 дзяржава (80 % насельніцтва Зямлі), у шэрагі ўзброеных сіл было прызвана каля 110 млн чалавек, у тым ліку больш за 34 млн у СССР і 21 млн у Германіі. Звыш 50 млн чалавек сталі ахвярамі ваеннага супрацьстаяння, у тым ліку каля 27 млн загінула ў СССР, з іх каля 3 млн у Беларусі. У СССР было разбурана 1710 гарадоў, звыш 70 тыс. вёсак, 32 тыс. заводаў і фабрык, разрабавана маёмасць 98 тыс. калгасаў і 2890 МТС.

Прамыя выдаткі на вядзенне вайны краін, якія ўдзельнічалі ў ёй, склалі 117 млрд долараў. Кошт разбурэнняў склаў больш за 260 млрд долараў, з якіх: СССР – 128 млрд, Германія – 48 млрд, Францыя – 21 млрд, Польшча – 20 млрд, Англія – 6,8 млрд.

Сусветная і айчынная гістарыяграфія назапасіла шмат навуковых даследаванняў, у якіх адлюстроўваецца развіццё падзей ваеннага часу. У пасляваенныя гады на кніжных паліцах заходніх краін з'явіліся тысячы зборнікаў артыкулаў, навуковых манаграфій, навукова-папулярных выданняў, мемуары былых вайскоўцаў і палітычных дзеячаў. У далейшым гэта дазволіла стварыць буйныя абагульняючыя працы. У даследаваннях заходніх гісторыкаў ваенная гісторыя асвятляецца з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый. Амерыканскія, англійскія, французскія даследчыкі імкнуцца паказаць рашаючую ролю іх дзяржаў у разгроме нацысцкай Германіі і Японіі. Пры гэтым празмерна перабольшваецца значэнне Другога фронту і недаацэньваецца ўклад Чырвонай Арміі, на якую выпаў найбольшы цяжар баявых аперацый па разгроме германскага вермахта.

Шмат для распрацоўкі праблемы зрабілі савецкія даследчыкі. За пасляваенныя гады выдадзена «История Великой Отечественной войны Советского Союза. 1941-1945» у 6 тамах і «История Второй мировой войны 1939-1945» - у 12-ці. Навукоўцы падрыхта-валі вялікуго колькасць манаграфій і артыкулаў. Апублікаваны тысячы мемуараў военачальнікаў, партыйных і савецкіх дзеячаў, удзельнікаў і арганізатараў партызанскай і падпольнай барацьбы. Сярод іх работы I. В. Сталіна, Г. К. Жукава, А. М. Васілеўскага, К. К. Ракасоўскага, П. К. Панамарэнкі, К. Т. Мазурава і многіх іншых. Вялікая заслуга ў асвятленні праблемы належыць беларускім гісторыкам, якія з першых пасляваенных гадоў плённа вывучаюць гісторыю Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Тысячы артыкулаў, сотні мемуараў, манаграфій і дысертацыйных даследаванняў прысвечаны ваеннай праблематыцы. Ужо ў 1975 г. выйшла першая фундаментальная праца, якая заняла большую частку 4-га тома «Гісторыя Беларускай СССР». Навуковае абагульненне вопыту барацьбы на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ажыццёўлена ў фундаментальным выданні ў трох тамах «Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчнков в годы Великой Отечественной войны». У ім падсумаваны напрацоўкі айчыннай гістарыяграфіі, зробленыя да 1985 г. У даследаванні асвятляецца развіццё ваенных падзей з першых дзён вайны і да поўнага выгнання акупантаў з тэрыторыі Беларусі.

Неабходна асобна сказаць пра 146-томнае выданне хроніка-дакументальных кніг серыі «Памяць», своеасаблівыя энцыклапедыі раёнаў і гарадоў Беларусі, аналага якім на прасторах краін рэспублік былога СССР няма. У іх на дакументальнай аснове паказваецца разгортванне барацьбы воінаў Чырвонай Арміі, партызанаў і падпольшчыкаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прыведзены найбольш дакладныя спісы страт, якія панеслі за гады вайны жыхары кожнага раёна Беларусі, асвятляецца стваральная праца людзей у пасляваенны час.

У Беларусі асабліва шмат даследаванняў прысвечана станаўленню і развіццю партызанскага руху, вывучэнню асноўных напрамкаў баявой, дыверсійнай, разведвальнай дзейнасці беларускіх партызанаў, супраціўленню насельніцтва акупацыйнай палітыцы германскіх агрэсараў. У іх абгрунтаваны вывад аб тым, што партызанская барацьба на акупіраванай тэрыторыі Беларусі займала важнае месца ў змаганні савецкіх людзей супраць захопнікаў, садзейнічала разгрому германскага вермахта і вызваленню рэспублікі. Значны ўклад у распрацоўку ваеннай гістарыяграфіі ўнеслі працы М. К. Андрушчанкі, Б. Д. Далгатовіча, К. I. Дамарада, С. У. Жумара, А. I. Залескага, А. А. Кавалені, Г. Д. Кнацько, I. С. Краўчанкі, Р. Р. Кручка, У. I. Кузьменкі, У. I. Лемяшонка, П. П. Ліпілы, А. М. Літвіна, А. М. Мацко, С. Я. Новікава, Я. С. Паўлава, А. А. Тозіка, А. А. Фактаровіча, А. Ф. Хацкевіча, Э. Ф. Языковіч, М. А. Якубоўскага і многіх іншых.

Дзеля справядлівасці адзначым, што, нягледзячы на значныя дасягненні ў асвятленні вайны і яе ацэнках, у шэрагу прац, асабліва тых, што былі выдадзены ў 90-я гг. XX ст., прысутнічае падгонка фактаў пад пэўныя ідэалагічна-палітычныя канструкцыі. Калі ў савецкай гістарыяграфіі акцэнт рабіўся на празмерным паказе кіруючай ролі КПСС, авангарднай ролі камуністаў у барацьбе супраць агрэсараў, гераізме і мужнасці народа, то ў апошні час вайна ў многіх навуковых працах і падручніках асвятляецца ў негатыўных колерах. Празмерна падкрэсліваюцца пралікі і недахопы палітычнага і ваеннага кіраўніцтва СССР. У некаторых даследаваннях, тэлеперадачах і фільмах наогул адсутнічае паказ гераічнай барацьбы савецкага народа, значна перабольшваецца ўклад саюзнікаў.

Некаторыя публіцысты імкнуцца празмерна ўзносіць уклад у Перамогу заходніх военачальнікаў, а аб таленце і здольнасцях Г. К. Жукава, А. М. Васілеўскага, I. С. Конева, К. К. Ракасоўскага і іншых, прыроднай кемлівасці, гераізме і мужнасці, гуманізме, духоўнай і фізічнай сіле салдатаў і камандзіраў Чырвонай Арміі, іх бязмернай стойкасці ў баях гавораць усё менш. Неабходна падкрэсліць, што такія аднабаковыя падыходы супярэчаць асноўным прынцыпам гістарызму. Акцэнт толькі на адмоўных фактах, як і празмернае перабольшванне станоўчых падзей, не дазваляе ўбачыць шматмернай палітры разгортвання ваенна-палітычных працэсаў на рубяжы канца 30-х – першай палове 40-х гг. XX ст. Важнейшая задача гістарычнай навукі – праўдзіва асвятляць мінулае, асабліва найбольш складаныя, пераломныя старонкі, у тым ліку ваеннага часу, у які вырашаўся лёс сусветнага грамадства.

Мой выбар выпаў на тэму аб Велікай Айчыннай вайне па многім прычынам. Напэўна гэтая вайна застанецца найбольш важнай і трагічнай падзеяй ХХ стагоддзя ў гісторыі нашай краіны. Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны застаецца ўсё менш. Пайшоў з жыцця і мой прадзядуля Васіль, які ўдзельнічаў у вызваленні ад фашысцкіх захопнікаў Венгрыю. Аб яго франтавым жыцці нагадваюць некалькі фатаздымкаў, расказы дзядулі і мамы, якім, у сваю чаргу, расказваў мой прадзед Васіль. Фашысцкую акупацыю перажылі многія маі аднавяскоўцы. Сусед, дзед Кузьма, быў вывезены на прымусовыя работы ў Германію, дзе прабыў у рабстве амаль два гады. У гэтым навучальным годзе мы вывучалі факультатыўны курс “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ў кантэксце Другой сусветнай вайны”.

І ў дадзеным рэфераце я паставіла перад сабой задачу разгледзіць асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі, якія прайшлі праз лёс беларускага народа, праз лёс маіх землякоў, маіх дзядуль і бабуль.

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

 

22 чэрвеня 1941 г. на світанку  нямецкія ўзброеныя сілы атакавалі дзяржаўную граніцу СССР ад Чорнага да Баранцава мораў.

Асабліва трагічная абстаноўка ў першыя дні і нават гадзіны Вялікай Айчыннай вайны склалася для савецкіх войскаў на Беларусі. Тут на 450 кіламетровым участку дзяржаўнай граніцы германскае ваеннае камандаванне выкарыстала сваю самую магутную групоўку войскаў  групу армій "Цэнтр" (камандуючы генерал-фельдмаршал фон Ф. Бок). Групоўка "Цэнтр" налічвала 50 дывізій, укамплектаваных па штату ваеннага часу (з іх 9 танкавых і 6 матарызаваных), або 820 тыс. салдат і афіцэраў, 1800 танкаў, 14 300 гармат і мінамётаў, 1680 баявых самалётаў.

Германскім войскам з савецкага боку супрацьстаялі войскі Заходняй Асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня 1941 г. стала называцца Заходнім фронтам (камандуючы генерал арміі Д.Р. Паўлаў да 30 чэрвеня 1941 г.). У колькасных адносінах Заходні фронт складаў 44 дывізіі (24 стралковых, 12 танкавых, 6 матарызаваных і 2 кавалерыйскія), 3 брыгады, 8 умацаваных раёнаў і Пінская ваенная флатылія. Агульная колькасць войскаў Заходняга фронту складала 627 300 салдат і афіцэраў, 2202 танкі, 10 087 гармат і мінамётаў, 1789 баявых самалётаў. Пры гэтым адзначым, што самалётаў новых канструкцый (МІГ-3 і ЯК-1) на ўзбраенні савецкіх войскаў у Беларусі было толькі 303 адзінкі, танкавы парк Заходняй Асобай ваеннай акругі налічваў 383 машыны маркі КВ і Т-34.

Пралікі ў палітыцы кіраўніцтва СССР у перадваенны час у значнай ступені абумовіла трагедыю краіны і яе ўзброеных сіл у першыя месяцы савецкагерманскай вайны. Рэпрэсіі супраць афіцэрскіх кадраў Чырвонай Арміі ў канцы 30-х гг. пазбавілі Узброеныя Сілы краіны больш за 40 тыс. чалавек, сярод якіх было 7 з 9 маршалаў, 600 генералаў (для параўнання: у гады Вялікай Айчыннай вайны страты савецкага генералітэту склалі 423 чалавекі). Маршал Савецкага Саюза А.М. Васілеўскі, згадваючы гэтыя абставіны пасля вайны, зазначыў, што каб не масавыя рэпрэсіі камандуючых кадраў, то, "мабыць, і не было б увогуле вайны ў сорак першым годзе". Германская разведка і генштаб добра ведалі пра становішча і цалкам выкарысталі ўсе сродкі, каб здзейсніць свае планы ў 1941 г.

Сталін і яго паплечнікі, безумоўна, рыхтаваліся да вялікай вайны. Уся палітыка індустрыялізацыі была скіравана на стварэнне цяжкай прамысловасці, ваеннапрамысловага комплексу. У канцы 30-х гг. распачалося пераўзбраенне арміі, значна павялічана яе колькасць, тэрмін ваеннай службы працягнуты да трох гадоў.

Аднак кіраўнікі Савецкага Саюза далёка не ў поўнай меры скарысталі тыя перавагі, што меліся ў іх. Не быў выкарыстаны такі важны тэрытарыяльны фактар, як далучэнне да СССР Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Прыбалтыкі, калі граніца СССР адсунулася далёка на Захад. Распачатае будаўніцтва абарончых аб'ектаў на новай савецкагерманскай мяжы ішло марудна, прычым адначасова суправаджалася актыўным дэмантажом аналагічных умацаванняў на старой савецкапольскай дзяржаўнай мяжы. Напярэдадні вайны войскі Чырвонай Арміі нават не былі прыведзены ў стан баявой гатоўнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу.

Сталін меў рацыю, калі лічыў, што Германія не можа выйграць вайну ў Еўропе на два франты. На Захадзе яе моцным праціўнікам заставалася Англія, якая да таго ж карысталася падтрымкай ЗША. Суадносіны сіл паміж Германіяй і СССР не давалі падстаў спадзявацца на хуткую і лёгкую перамогу Германіі. А па ацэнках савецкага Генштаба суадносіны ўвогуле былі на карысць СССР.

Сталін ігнараваў верагоднасць хуткага нападу гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз. Данясенні савецкіх разведчыкаў, дзе ўказваліся дні і нават гадзіны пачатку вайны, патанулі ў хвалі нямецкай дэзінфармацыі. Быў стратэгічны пралік у тэрмшах магчымага пачатку вайны, зроблены асабіста Сталіным і яго акружэннем.

Савецкія войскі на пачатку вайны не былі гатовыя да адбіцця нападу фашысцкай Германіі. Дырэктыва Наркамата абароны і Генштаба, накіраваная позна вечарам у ваенныя акругі 21 чэрвеня "быць у поўнай баявой гатоўнасці, сустрэць магчымы раптоўны ўдар немцаў або іх саюзнікаў", ужо нічога не магла вырашыць. Адначасова ў гэтай дырэктыве гаварылася, што нападзенне можа пачацца з правакацыйных дзеянняў. "Задача нашых войскаў не паддавацца ніякім правакацыйным дзеянням, якія могуць выклікаць вялікія ўскладненні...".

Галоўны ўдар па савецкіх войсках у Беларусі германская армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна ў паласе абароны 3-й і 4-й савецкіх армій. Тут колькасць нямецкіх войскаў у жывой сіле і тэхніцы пераўзыходзіла савецкія войскі ў 5 разоў. Гэтыя два ўдарныя кулакі павінны былі зламаць супраціўленне Чырвонай Арміі з наступным выхадам на аператыўную прастору і авалоданнем гарадамі Мінск і Смаленск.

3 самага пачатку нападу  германскія войскі адчулі на  сабе моц супраціўлення, чаго яны не сустракалі ў час ваенных дзеянняў у Еўропе. Ужо ў першыя гадзіны інтэрвенцыі на Гродзенскім напрамку для нямецкіх войскаў склалася неспрыяльная абстаноўка. Нягледзячы на тое, што часці Чырвонай Арміі 23 чэрвеня 1941 г. пакінулі Гродна і адышлі за раку Нёман, 29-я танкавая дывізія контратакавала праціўніка і адкінула яго на некалькі кіламетраў на захад. Тэмп германскага наступлення ўдалося замарудзіць. Генералінспектар пяхоты От паведамляў галоўнаму камандаванню вермахта аб баях у раёне Гродна наступнае: "Упартае супраціўленне рускіх прымушае нас весці бой па ўсіх правілах нашых баявых статутаў. У Полыпчы і на Захадзе мы маглі дазваляць сабе пэўныя вольнасці і адыходы ад статутных прынцыпаў, цяпер гэта рабіць стала ўжо немагчыма".

Информация о работе Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне